1 У той час ішоў Ісус у суботу збажыною; а вучні Яго прагаладаліся, дык пачалі зрываць калоссе і есці.
2 Фарысеі ж, убачыўшы гэта, сказалі Яму: вось, Твае вучні робяць тое, чаго нельга рабіць у суботу.
3 А Ен сказаў ім: хіба вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі прагаладаўся сам і тыя, што былі з ім?
4 Як ён увайшоў у Божы дом і еў ахвярныя хлябы, якіх нельга было есці ні яму, ні тым, што былі з ім, а толькі адным святарам?
5 Або ці не чыталі вы ў законе, што суботамі святары ў святыні апаганьваюць суботу ды невінаватыя яны?
6 А Я кажу вам, што тут ёсць Болышы, чым святыня.
7 Калі б вы разумелі, што значыць: «міласэрнасці хачу, а не ахвяры», то не асуджалі б невінаватых.
8 Бо Сын Чалавечы — гаспадар і суботы.
9 I, выйшаўшы адтуль, прыйшоў Ен у іх сінагогу.
10 I вось быў там чалавек, што меў сухую руку. I спыталіся ў Яго, кажучы: ці можна суботамі лячыць? — каб абвінаваціць Яго.
11 А Ен сказаў ім: ці ёсць між вас чалавек, што, меўшы адну авечку, калі яна ўпадзе ў суботу ў яму, не возьме яе і не выцягне?
12 Наколькі ж чалавек лепшы за авечку? Значыць, можна ў суботы рабіць дабро.
13 Тады кажа чалавеку: выцягні сваю руку; і той выцягнуў, і зрабілася яна здаровая, як другая.
14 Фарысеі ж, выйшаўшы, учынілі раду супроць Яго, як бы яго загубіць.
15 Але Ісус, уведаўшы, адышоў адтуль.
I пайшоў услед за ім вялікі натоўп, і Ен вылечыў іх усіх;
16 I Ен наказаў ім сурова, каб не аб’яўлялі пра Яго;
17 Каб спраўдзілася сказанае праз Ісаю, прарока, які кажа:
18 «Вось Мой Сын, Якога Я абраў, Мой улюбёны, якому спрыяе душа Мая. Ускладу Мой дух на Яго, і Ен абвесціць суд народам.
19 Ен не будзе сварыцца, ані крычаць; ніхто не пачуе на вуліцах Яго голасу.
20 Ен надломленай чараціны не даломіць і кноту, што тлее, не загасіць, аж пакуль не давядзе суд да перамогі.
21 I на Яго імя будуць спадзявацца народы».
22 Тады прывялі да Яго апантанага — сляпога і нямога; і Ен вылечыў яго, так што сляпы і нямы пачаў і гаварыць. і бачыць.
23 I дзівіўся ўвесь народ і казаў: ці ж гэта не Сын Давідаў?
24 Фарысеі ж, пачуўшы, сказалі: Ен выганяе дэманаў не інакш, як Вельзевулам, князем дэманаў.
25 Але Ісус, ведаючы іх думкі, сказаў ім: кожнае царства, падзяліўшыся само супроць сябе, спустошыцца; і кожны горад і дом, падзяліўшыся сам супроць сябе, не ўтрымаецца.
26 I калі сатана сатану выганяе, то ён раздзяліўся сам супроць сябе: як жа ўтрымаецца яго царства?
27 I калі Я Вельзевулам выганяю дэманаў, то вашы сыны кім выганяюць? Таму яны будуць вашымі суддзямі.
28 А калі Я Божым Духам выганяю дэманаў, .значыць, дасягла вас Божае Царства.
29 Або як можа хто ўвайсці ў дом дужага і захапіць яго скарб, калі раней не звяжа дужага? I тады абрабуе яго дом.
30 Хто не са Мною, той супроць Мяне; і хто не збірае са Мною, той раскідае.
31 Таму кажу вам: кожны грэх і знявага даруюцца людзям; а знявага Духа не даруецца.
32 I калі хто скажа слова супроць Сына Чалавечага, даруецца яму; а хто скажа супроць Святога Духа, не даруецца яму ані ў гэтым веку, ані ў будучым.
33 Або прызнайце дрэва добрым і яго плод добрым; або прызнайце дрэва благім і плод яго благім, бо з плоду пазнаецца дрэва.
34 Выпладкі гадзючыя, як вы можаце казаць добрае, калі вы ліхія? Бо ад перапоўненасці сэрца вусны гавораць.
35 Добры чалавек з добрага скарбу сэрца выносіць добрае; а ліхі чалавек з ліхога скарбу выносіць ліхое.
36 Кажу ж вам, што за кожнае пустое слова, якое скажуць людзі, дадуць яны адказ у судны дзень;
37 Бо паводле сваіх слоў будзеш апраўданы і паводле сваіх слоў будзеш асуджаны.
38 Тады ў адказ некаторыя з кніжнікаў і фарыееяў сказалі: Настаўнік, хочам ад Цябе знак бачыць.
39 А Ен у адказ сказаў ім: род ліхі і пералюбны шукае знаку; ды знаку яму не дадуць, апроч знаку Іоны прарока;
40 Бо як быў Іона ўсярэдзіне кіта тры дні і тры ночы, так будзе Сын Чалавечы ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.
41 Людзі ніневійскія ўстануць на суд з гэтым родам і асудзяць яго; бо яны пакаяліся ад Іонавай казані; і вось тут Большы, чым Іона.
42 Царыца з поўдня стане на суд з гэтым родам і асудзіць яго; бо яна з краю зямлі прыйшла паслухаць Саламонаву мудрасць; і вось тут Большы, чым Саламон.
43 А калі нячысты дух выходзіць з чалавека, то блукае бязводнымі мясцінамі, шукаючы спакою, і не знаходзіць.
44 Тады кажа: вярнуся ў мой дом, з якога выйшаў; але, прыйшоўшы, знаходзіць яго парожнім, вымеценым і прыбраным.
45 Тады ён ідзе і прыводзіць з сабою сем іншых духаў, больш ліхіх, чым сам, і, увайшоўшы, яны жывуць там; і зробіцца для таго чалавека апошняе горш за першае. Так будзе і гэтаму ліхому роду.
46 Калі Ен яшчэ казаў да народу, вось Маці і Яго браты стаялі на дварэ, хочучы з Ім гаварыць.
47 I сказаў нехта Яму: вось, Твая Маці і Твае браты стаяць на дварэ і хочуць гаварыць з Табою.
48 А Ен у адказ сказаў таму, хто гаварыў да Яго: хто Мая маці? I хто Мае браты?
49 I, паказаўшы Сваёю рукой на вучняў Сваіх, сказаў: вось Мая маці і Мае браты.
50 Бо хто будзе выконваць волю Майго Бацькі, што ў нябёсах, той Мне брат, і сястра, і маці.