Библия Клышка 2 Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Мацвея, 13 Паводле Мацвея, 13 глава

1 У той жа дзень выйшаўшы з дому, Ісус сеў каля мора;
2 I сабралася да Яго мноства народу, так што Ен увайшоў у човен і сеў, а ўвесь народ стаяў на беразе.
3 I навучаў іх многаму ў прыпавесцях, кажучы: вось, выйшаў сейбіт сеяць;
4 I калі ён сеяў, адно ўпала край дарогі, і наляцелі птушкі і падзяўблі яго.
5 Другое ж упала на камяністы грунт, дзе няшмат было зямлі; і зараз жа паўзыходзіла, бо глеба была неглыбокая;
6 А калі ўзышло сонца — выгарала і, таму што не мела карэння, засохла.
7 Іншае ж упала ў церні, і ўзняліся церні і заглушылі яго.
8 Іншае ж упала на добрую зямлю і дало плён: адно ў сто разоў, а другое ў шэсцьдзесят, іншае ж у трыццаць.
9 Хто мае вушы, няхай чуе!
10 I, падышоўшы, вучні сказалі Яму: навошта прыпавесцямі кажаш Ты ім?
11 Ен жа сказаў ім у адказ: таму што вам дадзена ўведаць таямніцы Нябеснага Царства, а тым не дадзена.
12 Бо хто мае, таму будзе дадзена і прыспараць будзе, а хто не мае, у таго адымецца і тое, што мае.
13 Дзеля таго прыпавесцямі ім кажу, бо яны гледзячы не бачаць і слухаючы не чуюць і не разумеюць.
14 I спраўджваецца на іх прароцтва Ісаі, якоекажа: «слыхам слухаць будзеце, а не зразумееце; зрокам глядзець будзеце, а не ўбачыце;
15 Бо атлусцела сэрца гэтых людзей, і вушамі туга чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб не бачыць вачыма, і вушамі не чуць, і сэрцам не зразумець, і не павярнуцца, каб Я вылечыў іх».
16 Вашы ж шчаслівыя вочы, што бачаць, і вушы вашы, што чуюць.
17 Папраўдзе кажу вам: шмат якія прарокі і праведнікі хацелі бачыць тое, што вы бачыце, і не ўбачылі, і чуць тое, што вы чуеце, і не пачулі
18 Дык услухайцеся вы ў прыпавесць пра сейбіта.
19 Да кожнага, хто чуе слова пра Царства і не разумее, прыходзіць ліхі і крадзе пасеянае ў яго сэрцы: гэта пасеянае край дарогі.
20 А пасеянае на камяністым грунце — гэта той, што чуе слова і тут жа з уцехаю прымае яго.
21 Ды не мае карэння ў сабе — і нясталы; калі ж настае ўціск і ганенне за слова, тут жа спакушаецца.
22 А пасеянае ў церні — гэта той, хто чуе слова, але турботы гэтага веку і падман багаццяў душаць слова — і яно астаецца без плоду.
23 А пасеянае ў добрую зямлю — гэта той, хто чуе слова і разумее; ён і прыносіць плод; і дае адзін — у сто разоў, а другі — у шэсцьдзесят, а іншы — у трыццаць.
24 Іншую прыпавесць падаў Ен ім, кажучы: падобнае Нябеснае Царства да чалавека, што пасеяў добрае насенне на полі сваім;
25 Калі ж людзі спалі, прыйшоў яго вораг і пасеяў куколь між пшаніцы і пайшоў.
26 А калі ўзышла зеляніна і дала плён, тады і паказаўся куколь.
27 I, прыйшоўшы, гаспадаровы рабы сказалі яму: гаспадар, ці не добрае насенне пасеяў ты на сваім полі? Адкуль жа куколь?
28 Ён жа сказаў ім: варожы чалавек гэта зрабіў. А рабы сказалі яму: дык хочаш, мы пойдзем, выберам яго?
29 А ён ім кажа: не, каб часам, выбіраючы куколь, вы разам з ім не вырвалі з коранем пшаніцы.
30 Пакіньце расці разам і тое, і другое да жніва; а ў жніво я скажу жняцам: збярыце спярша куколь і звяжыце яго ў пучкі, каб спаліць іх; пшаніцу ж збярыце ў маё гумно.
31 Іншую прыпавесць падаў Ен ім, кажучы: падобнае Нябеснае Царства да гарчычнага зярняці, якое чалавек узяў і пасеяў на сваім полі;
32 Хоць яно меншае за ўсялякае насенне; але, калі вырастае, яно болыпае за агародніну і робіцца дрэвам, так што птушкі нябесныя прылятаюць і ўюць гнёзды ў голлі яго.
33 Іншую прыпавесць сказаў Ен ім: падобнае Нябеснае Царства да рошчыны, якую жанчына, узяўшы, паклала ў тры меры мукі, аж пакуль не ўкісла ўсё.
34 Гэта ўсё сказаў Ісус у прыпавесцях народу, і без прыпавесці не казаў ім
35 Каб спраўдзілася сказанае праз прарока, які кажа: «раскрыю ў прыпавесцях вусны Мае; раскажу таямніцы ад стварэння свету».
36 Тады, пакінуўшы народ, Ісус увайшоў у дом; і падышлі да Яго вучні Яго, кажучы: растлумач нам прыпавесць пра куколь у полі.
37 Ен жа сказаў ім у адказ: той, хто сее добрае насенне, — Сын Чалавечы;
38 А поле — свет; добрае насенне — гэта сыны Царства, а куколь — сыны ліхога;
39 А вораг, што пасеяў яго, — д’ябал, а жніво — сканчэнне веку; а жняцы — анёлы.
40 Гэтак, як збіраюць куколь і спальваюць агнём, так будзе пры сканчэнні веку.
41 Пашле Сын Чалавечы анёлаў Сваіх, збяруць з Царства Яго ўсе спакусы і тых, што чыняць беззаконне,
42 I ўкінуць іх у вогненную печ; там будзе плач і скрыгат зубоў.
43 Тады праведнікі будуць ззяць, як сонца ў Царстве іх Бацькі. Хто мае вушы, няхай чуе!
44 Зноў жа падобнае Нябеснае Царства да закапанага ў полі скарбу, які знайшоў чалавек і ўтаіў, і ад сваёй радасці ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе тое поле.
45 Зноў жа падобнае Нябеснае Царства да купца, які шукае добрых перлаў;
46 Знайшоўшы адзін шматкаштоўны перл, ён пайшоў і прадаў усё, што меў, і купіў яго.
47 Зноў жа падобнае Нябеснае Царства да невада, закінутага ў мора, які сабраў рыбу ўсялякага роду;
48 Калі ён напоўніўся, яго выцягнулі на бераг і, сеўшы, сабралі добрую ў судзіны, а благую выкінулі вон.
49 Гэтак будзе пры сканчэнні веку: выйдуць анёлы і аддзеляць ліхіх ад праведнікаў,
50 I кінуць іх у вогненную печ, там будзе плач і скрыгат зубоў.
51 Ці вы зразумелі ўсё гэта? Яны кажуць Яму: так!
52 Ен жа сказаў ім: таму кожны кніжнік, што навучаны Нябеснаму Царству, падобны да гаспадара, які выносіць са свае скарбніцы новае і старое.
53 I было: калі скончыў Ісус гэтыя прынавесці, Ен пайшоў адтуль;
54 I, прыйшоўшы ў Сваю бацькаўшчыну, вучыў іх у сінагозе іх, так што яны дзівіліся і казалі: адкуль у Яго гэтая мудрасць і сілы?
55 Ці не цеслеў Ен сын? Ці не маці Яго называецца Марыя, і браты Яго Іакаў, Іасій, Сіман і Юда?
56 I ці сёстры Яго не ўсе з намі? Адкуль жа ў Яго ўсё гэта?
57 I засумняваліся ў Ім. Ісус жа сказаў ім: няма прарока без пашаны, хіба толькі ў бацькаўшчыне сваёй і ў доме сваім.
58 I не зрабіў там многіх цудаў праз нявер’е іх.

Примечания к тексту

55 37: У некат. рукап.: Марыя.
55 38: У некат. рукап.: Іасія.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 13 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.