Библия Клышка 2 Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Мацвея, 15 Паводле Мацвея, 15 глава

1 Тады падыходзяць да Ісуса іеруеалімскія кніжнікі і фарысеі, кажучы:
2 Чаму Твае вучні парушаюць уставу старэйшых? бо не мыюць сваіх рук, калі ядуць хлеб.
3 Ен жа сказаў ім у адказ: чаму і вы парушаеце Божую запаведзь дзеля вашай уставы?
4 Бо загадаў Бог, кажучы: «шануй бацьку твайго і маці»; і: «хто зневажае бацьку і маці, няхай смерць панясе».
5 Вы ж гаворыце: калі хто скажа бацьку ці маці: «дар (Богу) тое, што ад мяне было б табе ўспамогаю»,
6 Той можа і не шанаваць свайго бацьку ці сваю маці; і адмянілі вы Божую запаведзь дзеля вашай уставы.
7 Крывадушнікі! Добра аб вас прарочыў Ісая, кажучы:
8 «Блізкія да Мяне гэтыя людзі сваімі вуснамі і шануюць Мяне языком, сэрца ж іх далёкае ад Мяне.
9 Але дарэмна шануюць Мяне, навучаючы навукам — людскім уставам».
10 I Ен, паклікаўшы людзей, казаў ім: слухайце і разумейце!
11 Не тое, што ўваходзіць у вусны, апаганьвае чалавека; але што выходзіць з вуснаў, тое апаганьвае чалавека.
12 Тады, падышоўшы, Яго вучні сказалі Яму: ці ведаеш, што фарысеі, пачуўшы гэтае слова, абурыліся;
13 Ен жа сказаў у адказ: кожная расліна, якую насадзіў не Бацька Мой нябесны, будзе вырвана з коранем.
14 Пакіньце іх: яны — сляпыя павадыры сляпых; а калі сляпы вядзе сляпога, абодва ў яму ўпадуць.
15 Пётр жа сказаў Яму ў адказ: растлумач нам гэтую прыпавесць.
16 А Ісус сказаў: няўжо і вы не разумееце?
17 Хіба не ведаеце, што ўсё, што ўваходзіць у вусны, ідзе ў жывот і выходзіць лонкі;
18 А што з вуснаў выходзіць, з сэрца зыходзіць, і тое апаганьвае чалавека.
19 Бо з сэрца зыходзяць ліхія думкі, забойствы, пералюбы, распуста, крадзеж, крывапрысяганне, богазнявага:
20 Гэта апаганьвае чалавека; а есці нямытымі рукамі — не апаганьвае чалавека.
21 I, выйшаўшы адтуль, Ісус адышоў у землі Тырскія і Сідонскія.
22 I вось. жанчынахананеянка, выйшаўшы з тых ваколіц, пачала крычаць Яму, кажучы: злітуйся нада мною, Госпадзе, сыне Давідаў! Маю дачку цяжка мучыць дэман.
23 Ен жа не адказаў ёй ні слова. I, падышоўшы, Яго вучні прасілі Яго, кажучы: адпусці яе, бо крычыць услед нам.
24 Ен жа сказаў у адказ: Я пасланы толькі да загінулых авечак дому Ізраілевага.
25 Але яна, падышоўшы, кланялася Яму, кажучы: Госпадзе, дапамажы мне!
26 Ен жа сказаў у адказ: нядобра забраць хлеб у дзяцей і кінуць шчанятам.
27 А яна сказала: так, Госпадзе! але і шчаняты ядуць крошкі, што падаюць са стала іх гаспадароў.
28 Тады ў адказ Ісус сказаў ёй: о жанчына! вялікая твая вера; няхай будзе табе, як ты хочаш. I паправілася яе дачка ў тую гадзіну.
29 I, адышоўшы адтуль, Ісус прыйшоў да мора Галілейскага; і, узышоўшы на гару, сеў там.
30 I падышло да Яго мноства народу разам са сваімі кульгавымі, сляпымі, нямымі, калекамі і многімі іншымі і клалі іх да Ісусавых ног, і Ен вылечыў іх.
31 Так што дзівіўся народ, бачачы, што нямыя гавораць, калекі здаровыя, кульгавыя ходзяць і сляпыя бачаць; і славіў Бога Ізраілевага.
32 А Ісус, паклікаўшы Сваіх вучняў, казаў: шкада Мне народу, што ўжо тры дні знаходзіцца пры Мне, а не мае што есці; і адпусціць іх галодных не хачу, каб яны не саслаблі ў дарозе.
33 I казалі Яму вучні Яго: дзе нам узяць у пустэльні гэтулькі хлябоў, каб накарміць гэтакую грамаду?
34 I кажа ім Ісус: колькі хлябоў маеце? Яны ж сказалі: сем і крыху рыбак.
35 I Ен загадаў народу ўзлегчы на зямлю;
36 I, узяўшы сем хлябоў і рыбы, аддаўшы падзяку, паламаў і даў Сваім вучням, а вучні народу.
37 I елі ўсе і наеліся; і пазасталых кавалкаў назбіралі сем поўных кашоў.
38 А тых, што елі, было чатыры тысячы мужчын, апроч жанчын і дзяцей.
39 I, адпусціўшы народ, Ен сеў у човен і прыбыў у межы Магдалінскія.

Примечания к тексту

4 44: У некат. рукап.: запаведаў, кажучы.
6 45: У некат. рукап.: Божую запаведзь.
16 46: У некат. рукап.: Ісус.
30 47: У некат. рукап. Ісусавых.
39 48: У некат. рукап.: у межы Магдаліна.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 15 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.