Библия Клышка 2 Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Мацвея, 2 Паводле Мацвея, 2 глава

1 Калі ж Ісус нарадзіўся ў Віфлееме Іудзейскім у дні цара Ірада, вось магі з Усходу прыйшлі ў Іерусалім,
2 Кажучы: дзе народжаны Цар Іудзейскі? бо мы бачылі, што ўзышла Яго зорка, і прыйшлі пакланіцца Яму.
3 Пачуўшы ж гэта, цар Ірад устрывожыўся, і ўвесь Іерусалім з ім.
4 I, сабраўшы ўсіх першасвятароў і народных кніжнікаў, пытаўся ў іх: дзе належыць нарадзіцца Хрысту?
5 Яны ж сказалі яму: у Віфлееме Іудзейскім, бо так напісана праз прарока:
6 «I ты, Віфлеем, уладанне Іудава, ані не найменшае сярод галоўных Іудавых гарадоў, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе кіраваць народам Маім ізраільскім».
7 Тады Ірад употай паклікаў магаў і дакладна выведаў ад іх час, калі паказалася зорка.
8 I, паслаўшы іх у Віфлеем, сказаў: ідзіце, дакладна разведайце пра тое Дзіцятка, а як толькі знойдзеце, накажыце мне, каб і я, пайшоўшы, пакланіўся Яму.
9 Яны ж, выслухаўшы цара, паспяшалі, і вось зорка, узыход якой яны бачылі, ішла перад імі, аж пакуль, прыйшоўшы, не стала панад месцам, дзе было Дзіцятка.
10 Угледзеўшы ж зорку, яны ўзрадаваліся вельмі вялікаю радасцю.
11 I, увайшоўшы ў дом, яны знайшлі Дзіцятка з Марыяй, Яго Маці, і, упаўшы, пакланіліся Яму і, раскрыўшы свае скарбы, паднеслі Яму дары: золата, ладан і смірну.
12 I, атрымаўшы ў сне засцярогу не вяртацца да Ірада, яны іншаю дарогаю адышлі ў сваю краіну.
13 Калі ж яны адышлі, вось Анёл Гасподні прыходзіць у сне да Іосіфа, кажучы: уставай, вазьмі Дзіцятка і Маці Яго, і ўцякай у Егіпет, і будзь там, аж пакуль не скажу табе; бо Ірад збіраецца шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго.
14 I, устаўшы, ён узяў Дзіцятка і Маці Яго ўночы і адышоў у Егіпет.
15 І быў там аж да Ірадавай смерці; каб спраўдзілася сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: «3 Егіпта паклікаў Я Сына Свайго».
16 Тады Ірад, убачыўшы, што магі насмяяліся з яго, вельмі разгневаўся і паслаў выбіць усіх хлопчыкаў у Віфлееме і ва ўсіх яго ваколіцах з двух гадоў і ніжэй згодна з часам, які дакладна выведаў ад магаў.
17 Тады спраўдзілася сказанае праз Іерамію, прарока, які кажа:
18 «Голас у Раме чуваць, плач і лямант, і скарга вялікая, Рахіль аплаквае сваіх сыноў; не хоча суцешыццца, бо няма іх».
19 Калі ж памёр Ірад, вось Анёл Гасподні прыходзіць у сне да Іосіфа ў Егіпце,
20 Кажучы: уставай, вазьмі Дзіцятка і Маці яго і ідзі ў зямлю Ізраільскую; бо памерлі тыя, што шукалі душы Дзіцяці.
21 I ён, устаўшы, узяў Дзіцятка і Маці Яго і прыйшоў у зямлю Ізраільскую.
22 Але, пачуўшы, што ў Іудзеі царуе Архелай замест Ірада, свайго бацькі, пабаяўся туды ісці; ды, атрымаўшы наказ у сне, адышоў у краі Галілейскія;
23 I, прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які называецца Назарэт; каб спраўдзілася сказанае праз прарокаў, што Яго назавуць Назарэем.

Примечания к тексту

1 У друкаванай версіі: «прыйшлі з Іерусаліма».
21 2: У некат. рукап.: прыйшоў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 2 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.