1 І, праходзячы, убачыў Ён чалавека сляпога ад нараджэння.
2 І спыталіся ў Яго вучні Яго, кажучы: «Равві, хто саграшыў: ён ці яго бацькі, — што сляпым нарадзіўся?»
3 Адказаў Ісус: «Ні ён не саграшыў, ані яго бацькі, а каб Божыя ўчынкі былі выяўлены на ім.
4 Нам трэба рабіць справы Таго, Хто паслаў Мяне, аж пакуль ёсць дзень; надыходзіць ноч, калі ніхто не можа рабіць.
5 Пакуль Я ў свеце, Я Святло свету».
6 Сказаўшы гэта, Ён сплюнуў на зямлю, зрабіў сумесь са сліны і памазаў яму сумессю вочы
7 І сказаў яму: «Ідзі, памыйся ў купальні Сілаам» (што перакладаецца: Пасланы). Дык пайшоў той, памыўся і прыйшоў відушчым.
8 А суседзі і тыя, якія бачылі раней яго, што ён быў папрасімцам, казалі: «Ці не той гэта, што сядзеў і прасіў?»
9 Адны казалі: «Гэта ён», другія казалі: «Не, але падобны да яго». Ён казаў: «Гэта я».
10 Казалі тады яму: «Як [жа] адкрыліся твае вочы?»
11 Той адказаў: «Чалавек, якога зваць Ісус, зрабіў сумесь, памазаў мае вочы і сказаў мне: «Ідзі ў Сілаам і памыйся». Я ж пайшоў і, памыўшыся, стаў бачыць».
12 І сказалі яму: «Дзе Ён?» Той адказаў: «Не ведаю».
13 Вядуць яго да фарысеяў, гэтага былога сляпца.
14 А была субота ў той дзень, калі Ісус зрабіў сумесь і адкрыў яму вочы.
15 Зноў спыталіся ў яго фарысеі, як ён стаў бачыць. Ён жа сказаў ім: «Сумесь Ён паклаў мне на вочы, і я памыўся і бачу».
16 Тады казалі некаторыя з фарысеяў: «Не ад Бога Гэты Чалавек, бо не захоўвае суботы. [А] іншыя казалі: «Як можа грэшны чалавек рабіць такія цуды?» І быў разлад у іх.
17 Тады зноў кажуць сляпому: «Што ты скажаш пра Яго, Які адкрыў табе вочы?» Той жа сказаў: «Ён прарок».
18 Не паверылі іудзеі тады яму, што ён быў сляпы і стаў бачыць, аж пакуль не паклікалі бацькоў гэтага, што зрабіўся відушчым.
19 І не спыталіся ў іх, кажучы: «Ці ваш гэта сын, пра якога вы кажаце, што ён нарадзіўся сляпым? Як жа ён цяпер бачыць?»
20 І ў адказ яго бацькі сказалі: «Мы ведаем, што гэта наш сын і што ён нарадзіўся сляпым;
21 А як ён цяпер бачыць, не ведаем, або, хто адкрыў яму вочы, мы не ведаем; яго спытайцеся, ён аа асам тра сябе скажа».
22 Так сказалі яго бацькі, таму што баяліся іудзеяў; бо іудзеі ўжо ўмовіліся: калі хто вызнае Яго за Хрыста, таго адлучыць ад сінагогі.
23 Таму яго бацькі сказалі: «Ён дарослы, у яго спытайцеся».
24 Дык паклікалі ў другі раз чалавека, што быў сляпы, і сказалі яму: «Уздай славу Богу; мы ведаем, што Той Чалавек грэшнік».
25 Ды ён адказаў: «Ці Ён грэшнік — не ведаю; адно ведаю, што я быў сляпы, а цяпер бачу».
26 Сказалі тут яму: «Што Ён зрабіў табе? Як адкрыў табе вочы?»
27 Ён адказаў ім: «Я ўжо сказаў вам, ды вы не слухалі. Што хочаце зноў пачуць? Ці не хочаце і вы зрабіцца Яго вучнямі?»
28 І аблаялі яны яго і сказалі: «Ты вучань Таго, а мы Майсеевы вучні.
29 Мы ведаем, што Майсею казаў Бог, а пра Гэтага мы не ведаем, адкуль Ён».
30 У адказ чалавек сказаў ім: «Гэта і дзіўна, што вы не ведаеце, адкуль Ён, а Ён адкрыў мне вочы.
31 Мы ведаем, што грэшніка Бог не слухае, але, калі хто богабоязны і Яго волю выконвае, таго слухае.
32 Адвеку не чувана, каб хто адкрыў вочы сляпому ад нараджэння.
33 Калі б не быў Ён ад Бога, не мог бы рабіць нічога».
34 У адказ яны сказалі яму: «У грахах ты ўвесь нарадзіўся і ты вучыш нас?» І выгналі яго вон.
35 Пачуў Ісус, што таго выгналі вон і, знайшоўшы яго, сказаў: «Ці веруеш ты ў Божага Сына?»
36 У адказ той скахаў: «А хто Ён, Госпадзе, каб я вераваў у Яго?»
37 Сказаў яму Ісус: «І бачыў ты Яго, і Той, Хто гаворыць з табою, — гэта Ён».
38 І той сказаў: «Верую, Госпадзе», — і пакланіўся Яму.
39 І сказаў Ісус: «На суд Я прыйшоў у гэты свет, каб невідушчыя бачылі, а відушчыя зрабіліся сляпымі».
40 Пачулі гэта з фарысеяў тыя, што былі з Ім, і сказалі Яму: «Няўжо і мы сляпыя?»
41 Сказаў ім Ісус: «Калі б вы былі сляпыя, не мелі б граху; цяпер жа вы кажаце: «Мы бачым» то ваш грэх застаецца.

Примечания к тексту

4 25: У некат. рукап.: Мне.
6 26: У некат. рукап.: сляпому.
8 27: У некат. рукап.: сляпы.
11 28: У некат. рукап.: да купальні Сілаам.
35 29: У некат. рукап.: Божага.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Іаана, 9 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.