1 Гэта Я сказаў вам, каб вы не спакусіліся.
2 Будуць адлучаць вас ад сінагогі; але надыходзіць гадзіна, калі кожны, хто заб’е вас, будзе думаць, што ён прыносіць службу Богу.
3 І гэта яны будуць рабіць, бо не пазналі ні Бацькі, ні Мяне.
4 Але гэта Я сказаў вам, каб, калі надыдзе гадзіна, вы памяталі, пра што Я казаў вам. А не сказаў вам гэта спачатку, таму што быў з вамі.
5 Цяпер жа іду да Таго, Хто паслаў Мяне, і ніхто з вас не пытаецца ў Мяне: «Куды ідзеш?»
6 Але ад таго, што Я гэта выказаў вам, смутак напоўніў ваша сэрца.
7 Апе Я праўду кажу вам: Лепш вам, каб Я адышоў. Бо калі Я не адыду, Суцяшальнік не прыйдзе да вас; калі ж пайду, пашлю Яго да вас.
8 І, прыйшоўшы, Ён пакажа свету, у чым ёсць грэх, і праўда, і суд:
9 Грэх у тым, што не веруюць у Мяне;
10 А праўда ў тым, што Я да Бацькі іду, і больш вы не ўбачыце Мяне;
11 А суд жа, — што князь гэтага свету асуджаны.
12 Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяпер вы не зможаце знесці.
13 Калі ж прыйдзе Ён, Дух Праўды, то ўвядзе вас ва ўсю праўду, бо Ён не будзе казаць ад Сябе, але будзе казаць тое, што чуе, і што павінна прыйсці, — абвесціць вам.
14 Ён Мяне праславіць, таму што ад Майго возьме і абвесціwm вам.
15 Усё, што мае Бацька, Маё. Таму Я сказаў, што Ён ад Майго бярэ і абвесціць вам.
16 Неўзабаве вы ўжо не ўбачыце Мяне, і зноў неўзабаве вы ўбачыце Мяне».
17 Сказалі тады некаторыя з вучняў адзін аднаму: «Што гэта Ён кажа нам: «Неўзабаве вы ўжо не ўбачыце Мяне, і зноў неўзабаве вы ўбачыце Мяне», і: «Я іду да Бацькі»?
18 Дык казалі яны: «Што гэта такое [што Ён кажа:] «Неўзабаве»? Не ведаем, што Ён кажа».
19 Уведаў Ісус, што хацелі ў Яго спытацца, і сказаў ім: «Ці не пра тое між сабою разважаеце, што Я сказаў: «Неўзабаве і вы ўжо не ўбачыце Мяне, і зноў неўзабаве вы ўбачыце Мяне»?
20 Папраўдзе, папраўдзе кажу вам, што вы будзеце плакаць і галасіць, а свет будзе радавацца; вы будзеце тужыць, але ваша туга ў радасць абернецца.
21 Жанчына, калі нараджае, тугу мае, бо надышла яе гадзіна; калі ж народзіць дзіця, ужо не памятае мукі з радасці, што чалавек нарадзіўся на свет.
22 І вы цяпер тугу маеце, але Я зноў убачу вас і ўзрадуецца ваша сэрца, і вашай радасці ніхто не адыме ў вас.
23 І ў той дзень вы ў Меня ні пра што не спытаецеся. Папраўдзе, папраўдзе кажу вам: калі чаго папросіце Бацьку, дасць вам у імя Маё.
24 Дагэтуль вы не прасілі нічога ў імя Маё: прасіце і атрымаеце, каб ваша радасць была поўная.
25 Гэта я ў прыпавесцях сказаў вам: надыходзіць гадзіна, калі я ўжо не ў прыпавесцях буду казаць вам, але адкрыта пра Бацьку абвяшчу вам.
26 У той дзень будзеце прасіць у Маё імя, і не кажу вам, што Я буду маліць Бацьку пра вас,
27 Бо Сам Бацька любіць вас, бо вы Мяне палюбілі і ўверавалі, што Я ад Бога выйшаў.
28 Выйшаў ад Бога і прыйшоў на свет; зноў пакідаю свет і іду да Бацькі».
29 Кажуць Яго вучні: «Вось цяпер Ты гаворыш адкрыта, і ніякай прыпараеці не кажаш.
30 Цяпер мы ведаем, што Ты ведаеш усё, і не маеш патрэбы, каб хто ў Цябе пытаўся. Таму веруем, што Ты выйшаў ад Бога».
31 Адказаў ім Ісус: «Цяпер веруеце?
32 Вось надыходзіць гадзіна і прыйшла, калі вы распарушыцеся кожны да сябе, і пакінеце Мяне аднаго: але Я не адзін, таму што Бацька са Мною.
33 Гэта сказаў Я вам, каб вы ўва Мне спакой мелі. У свеце муку зазнаеце; але будзьце адважныя: Я перамог свет».