1 Папраўдзе, папраўдзе кажу вам: Хто не ўваходзіць праз дзверы ў авечы двор, а пералазіць з другога месца, — той злодзей і разбойнік;
2 А хто ўваходзіць праз дзверы, той пастыр авечкам.
3 Яму брамнік адчыняе, і авечкі яго голас чуюць, і сваіх авечак ён кліча на імя і выводзіць іх.
4 Калі ён усіх сваіх выганіць, наперадзе іх ідзе, і авечкі ідуць услед за ім, бо ведаюць голас яго.
5 За чужым жа ўслед не пойдуць, але будуць уцякаць ад яго, бо не ведаюць чужога голасу».
6 Гэтае прыпадабненне сказаў ім Ісус: тыя ж не зразумелі значэння таго, што Ён ім казаў.
7 Зноў тут сказаў ім Ісус: «Папраўдзе, папраўдзе кажу вам: Я — дзверы авечкам.
8 Усе, колькі іх ні прыходзіла [перада Мною], злодзеі і разбойнікі, ды не паслухалі іх авечкі.
9 Я — дзверы: праз Мяне, калі хто ўвойдзе, уратуецца, і ўвойдзе, і выйдзе, і пашу знойдзе.
10 Злодзей прыходзіць толькі каб украсці і забіць, і знішчыць. Я прыйшоў, каб вы мелі жыццё і паддастаткам мелі.
11 Я — Добры Пастыр. Добры пастыр сваё жыццё кладзе за авечак.
12 Найміт, а не пастыр, той, каму авечкі не свае, бачыць, як воўк прыходзіць, і пакідае авечак і ўцякае (і воўк хапае іх і разганяе),
13 Бо ён найміт, і яму не абходзяць авечкі.
14 Я — добры Пастыр і Маіх, і ведаюць Мяне мае.
15 Як ведае Мяне Бацька, ведаю і Я Бацьку, і сваё жыццё кладу за авечак.
16 І іншых авечак Я маю — не з гэтага двара, і тых Мне трэба прывесці, і Мой голас яны пачуюць, і будзе адна чарада, адзін Пастух.
17 За гэта любіць Мяне Бацька, што Я кладу Сваё жыццё, каб зноў прыняць яго.
18 Ніхто не забірае яго ў Мяне, але Я кладу яго Сам. Маю ўладу аддаць яго і маю ўладу зноў прыняць яго: гэты запавет Я атрымаў ад Свайго Бацькі».
19 Зноў адбыўся разлад між іудзеямі з-за гэтых слоў.
20 І казаў шмат хто з іх: «У ім дэман, і Ён шалее; што вы Яго слухаеце?»
21 Іншыя казалі: «Гэта словы не таго, у кім дэман: хіба можа дэман адкрываць сляпым вочы?»
22 Настала тады ў Ерусаліме свята Аднаўлення; была зіма.
23 І хадзіў Ісус у святыні, у Саламонавым прытворы.
24 Акружылі тады Яго іудзеі і казалі Яму: «Дакуль будзеш трымаць у няпэўнасці нашы душы? Калі Ты Хрыстос, скажы нам адкрыта».
25 Адказаў ім Ісус: «Я сказаў вам, і вы не верыце; учынкі, што Я раблю ў імя Майго Бацькі, сведчаць пра Мяне;
26 Але вы не верыце, бо вы не з Маіх авечак.
27 Мае авечкі Мой голас чуюць, і Я ведаю іх, і яны ідуць услед за Мною,
28 І Я даю ім вечнае жыццё і не загінуць яны вавекі, і не схопіць іх ніхто з Маёй рукі.
29 Мой Бацька, Які даў Мне іх, большы за ўсіх, і ніхто не можа выхапіць іх з Бацькавай рукі.
30 Я і Бацька — адно».
31 Зноў схапілі каменне іудзеі, каб пабіць Яго.
32 Адказаў ім Ісус: «Шмат добрых учынкаў паказаў Я вам ад Бацькі. За які з гэтых учынкаў хочаце Мяне забіць каменнем?»
33 Адказалі Яму іудзеі: «Не за добры ўчынак мы б’ем Цябе каменнем, але за блюзнерства і за тое, што Ты, будучы чалавекам, робіш Сябе Богам».
34 Адказаў ім Ісус: «Ці не напісана ў вашым Законе: «Я сказаў: вы — багі»?
35 Калі Ён назваў багамі тых, да якіх было Божае слова, а Пісанне не можа быць парушана, —
36 То ці Таму, Каго Бацька асвяціў і паслаў у свет, вы кажаце: «Ты блюзнерыш» з-за таго, што Я сказаў: «Я — Сын Божы»?
37 Калі Я не раблю спраў Свайго Бацькі, не верце Мне;
38 А калі Я раблю, то хоць бы вы Мне не верылі, паверце справам, каб пазналі і ведалі, што ўва Мне Бацька і Я ў Бацьку».
39 Тады зноў шукалі яны, каб схапіць Яго, ды Ён ухіліўся ад іх рук.
40 І пайшоў Ён зноў на той бок Іярдана, на тое месца, дзе раней Іаан хрысціў, і астаўся там.
44 І многія прыйшлі да Яго і казалі, што хоць Іаан ніякага цуду не зрабіў, ды ўсё, што сказаў Іаан пра Яго, было праўдзівае.
42 І многія ўверавалі ў Яго там.

Примечания к тексту

38 30: У некат. рукап.: паверылі.
38 31: У некат. рукап.: Ім.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Іаана, 10 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.