1 Тады ўзяў Пілат Ісуса і бічаваў.
2 І воіны, сплёўшы карону з церняў, усклалі Яму на галаву і ў пурпуровае адзенне апранулі Яго,
3 і падыходзілі да Яго і казалі: «Няхай жыве Цар Іудзейскі!» І білі Яго ў твар.
4 І зноў Пілат выйшаў на двор і кажа ім: «Вось я выводжу Яго да вас, каб вы ведалі, што я ніякай віны не знаходжу ў Ім».
5 Выйшаў тады Ісус надвор у цярновай кароне і пурпуровым адзенні. І кажа ім Пілат: «Вось Чалавек!»
6 Калі ж убачылі Яго першасвятары і служкі, яны закрычалі: «Укрыжуй! Укрыжуй!» Кажа ім Пілат: «Вазьміце Яго вы і ўкрыжуйце, бо я не знаходжу ў Ім ніякай віны».
7 Адказалі Яму іудзеі: «У нас ёсць Закон, і паводле Закону Ён павінен памерці, таму што зрабіў Сябе Сынам Божым».
8 Калі пачуў Пілат гэтае слова, ён яшчэ больш спалохаўся,
9 і ўвайшоў у прэторыю зноў і кажа Ісусу: «Адкуль Ты?» Ісус жа адказу не даў яму.
10 Кажа тады Яму Пілат: «Мне Ты не адказваеш? Хіба не ведаеш, што я маю ўладу ўкрыжаваць Цябе?»
11 Адказаў яму Ісус: «Ты не меў бы нада Мною ніякай улады, каб табе не было дадзена зверху; таму той, хто Мяне выдаў табе, большы грэх мае».
12 З гэтага часу Пілат шукаў адпусціць Яго. Але іудзеі закрычалі, кажучы: «Калі ты Гэтага адпусціш, ты не друг кесару. Кожны, хто робіць сябе царом, паўстае супроць кесара».
13 І вось Пілат, пачуўшы гэтыя словы, вывеў Ісуса надвор і сеў на ўзвышэнне, на месца, званае «Каменным памостам», а па-яўрэйску «Гаввафа».
14 Была ж пятніца перад Пасхаю, каля шостай гадзіны. І кажа ён іудзеям: «Вось Цар ваш».
15 Тады закрычалі яны: «Далоў, далоў, укрыжуй Яго!» Адказалі першасвятары: «Няма ў нас цара, акрамя кесара».
16 Тады ён выдаў Яго ім на ўкрыжаванне. І ўзялі Ісуса,
17 і, несучы Сабе крыж, Ён выйшаў на месца, званае Чарапавішча, якое па-яўрэйску завецца «Галгофа»,
18 дзе Яго ўкрыжавалі і з Ім двух іншых, па абодва Яго бакі, пасярэдзіне ж Ісуса.
19 І зрабіў надпіс на дошцы Пілат і паставіў на крыжы. Было ж напісана: «Ісус Назарэй, Цар Іудзейскі».
20 Гэты надпіс на дошцы прачыталі многія з іудзеяў, таму што блізка было ад горада тое месца, дзе быў укрыжаваны Ісус, і было напісана па-яўрэйску, па-рымску, па-грэцку.
21 І казалі Пілату першасвятары Іудзейскія: «Не пішы «Цар Іудзейскі», але што Ён сказаў: «Я Цар Іудзейскі».
22 Адказаў Пілат: «Што я напісаў, тое напісаў».
23 Воіны ж, калі ўкрыжавалі Ісуса, узялі Яго адзенне і падзялілі на чатыры часткі, кожнаму воіну па частцы, і хітон. Быў жа хітон не шыты, а тканы суцэльна ад самага верху.
24 Сказалі яны адзін аднах: «Не будзем ірваць яго, але кінем на яго жэрабя, чый будзе». Каб збылося Пісанне [якое кажа:] «Падзялілі адзенне Маё між сабою і на шаты мае кінулі жэрабя». Воіны гэта рабілі,
25 Стаялі ж пад крыжам Ісуса Яго Маці і сястра Яго Мацеры Марыя Клеопава і Марыя Магдаліна.
26 Ісус жа, убачыўшы Маці і вучня, што паблізу стаяў, якога Ён любіў, кажа Мацеры: «Жанчына, вось Твой сын».
27 Пасля кажа вучню: «Вось твая Маці». І з таго часу ўзяў вучань да сябе.
28 Пасля гэтага Ісус, ведаючы, што ўжо ўсё збылося, кажа, каб збылося Пісанне: «Прагну».
29 Стаяла тут пасудзіна, поўная воцату. Тады наклаўшы на ісоп губку, поўную воцату, паднеслі да Яго вуснаў.
30 І калі паспытаў Ісус воцату, Ён сказаў: «Збылося». І, схіліўшы галаву, аддаў дух.
31 А таму што была пятніца, то іудзеі, каб целы не аставаліся на крыжы ў суботу, бо дзень той суботы быў дзень вялікі, папрасілі Пілата перабіць у іх галёнкі і зняць іх.
32 І вось прыйшлі воіны і ў першага перабілі галёнкі, і ў другога, укрыжаванага з Ім.
33 Падышоўшы да Ісуса, яны, калі ўбачылі, што Ён памёр ужо, не перабівалі яму галёнкаў,
34 але адзін з воінаў дзідаю пракалоў Яму бок, і выступіла адразу ж кроў і вада.
35 І хто бачыў, засведчыў, і праўдзівае яго сведчанне, і ён ведае, што праўду гаворыць, каб і вы верылі.
36 Бо адбылося гэта, каб спраўдзілася Пісанне: «Яму косці ламаць не будуць».
37 І яшчэ другое Пісанне кажа: «Будуць глядзець на Таго, Каго пракалолі».
38 А пасля таго Іосіф з Арымафеі (былы вучань Ісуса, але патаемны, бо баяўся іудзеяў) папрасіў Пілата, каб узяць Ісусава цела. І дазволіў Пілат. Прыйшоў той і ўзяў Яго цела.
39 Прыйшоў жа і Мікодым, што ў першы раз прыходзіў да Яго ўначы і прынёс сумесь са смірны і алоя каля ста фунтаў.
40 Узялі яны Ісусава цела і ахуталі Яго палатном з гэтымі духмянасцямі, як звычайна хаваюць іудзеі.
41 Быў жа сад на тым месцы, дзе Ён быў укрыжаваны і ў садзе новая грабніца, у якой ніхто яшчэ не быў пакладзены.
42 Дык вось там, дзеля пятніцы іудзейскай, бо грабніца была блізка, паклалі Ісуса.

Примечания к тексту

3 45: Г. зн.: няхай жыве.
17 46: У некат. рукап.: Свой крыж.
38 47: У некат. рукап.: цела Ісуса.
39 48: У некат. рукап.: Ісуса.
39 49: Літаральна (грэцк.) — срэбраная манета або мера вагі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Іаана, 19 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.