1 А перад святам Пасхі, Ісус ведаючы, што надышла Яго гадзіна перайсці з гэтага свету да Бацькі, палюбіўшы Сваіх, на свеце, палюбіў іх да канца.
2 І пад час вячэры, калі д’ябал ужо зараніў у сэрца Юды Сіманавага Іскарыёта, каб ён выдаў Яго,
3 Ён, ведаючы, што Бацька ўсё даў Яму ў рукі і што Ён ад Бога выйшаў і да Бога ідзе, —
4 Устае з вячэры і здымае адзенне і, узяўшы ручнік, апаясаўся;
5 Пасля лье ваду ва ўмывальніцу і пачаў мыць ногі вучням і выціраць ручніком, якім быў апаясаны.
6 І падыходзіць да Сімана Пятра; той кажа Яму: «Госпадзе, Ты мне мыеш ногі?»
7 У адказ Ісус сказаў яму: «Што Я раблю, ты не ведаеш цяпер, але пасля зразумееш».
8 Кажа Яму Пятро: «Не памыеш маіх ног вавек». Адказаў яму Ісус: «Калі не памыю цябе, то не маеш ты часткі са Мною».
9 Кажа Яму Сіман Пятро: «Госпадзе, не толькі мае ногі, але і рукі і галаву!».
10 Кажа яму Ісус: «Памытага няма патрэбы мыць, толькі ногі, ён жа чысты ўвесь; і вы чыстыя, ды не ўсе».
11 Бо Ён ведаў Свайго прадажніка; таму сказаў: «Не ўсе вы чыстыя».
12 Калі ж Ён памыў ім ногі [і] узяў сваё адзенне і ўзлёг зноў, Ён сказаў ім: «Ці ведаеце Вы, што Я зрабіў вам?
13 Вы называеце Мяне Настаўнікам і Госпадам і правільна кажаце, бо Я і ёсць такі.
14 Калі ж Я, Госпад і Настаўнік, памыў вам ногі, — то і вы павінны адзін аднаму мыць ногі.
15 Бо Я даў вам прыклад, каб, як зрабіў вам, і вы рабілі.
16 Папраўдзе, папраўдзе кажу вам: Раб не большы за свайго пана, ані пасланец большы за таго, хто паслаў яго.
17 Калі гэта ведаеце, то шчаслівыя вы, калі гэта робіце.
18 Не пра ўсіх вас кажу; Я ведаю, каго выбраў, але хай спраўдзіцца Пісанне: «Хто спажывае хлеб са Мною, падняў на Мяне сваю пяту».
19 Ужоцяпер кажу вам гэта, перш чым збылося, каб вы ўверавалі калі збудзецца, што гэта Я.
20 Папраўдзе, папраўдзе кажу Вам: Хто прымае Майго пасланца, Мяне прымае, прымае Таго, Хто паслаў Мяне».
21 Сказаўшы гэта, Ісус затрывожыўся духам і засведчыў, кажучы: «Папраўдзе, папраўдзе кажу Вам: адзін з вас прадасць Мяне».
22 Глядзелі адзін на аднаго вучні, не разумеючы, пра каго Ён кажа.
23 Узлягаў адзін з Яго вучняў ля Ісусавых грудзей: той, каго любіў Ісус.
24 Дык ківае яму Сіман Пятро, каб уведаў: «Хто ж гэта, пра каго Ён кажа?»
25 І той, прыпаўшы да Ісусавых грудзей, кажа Яму: «Госпадзе, хто гэта?»
26 Адказвае Ісус: «Той, каму Я абмакнуўшы кавалачак». І абмакнуўшы кавалачак, [бярэ і] дае Юду Іскрарыёту.
27 І тады, пасля гэтага кавалачка, увайшоў у таго гэтага кавалачка, увайшоў у таго сатана. І кажа яму Ісус: «Што робіш, рабі хутчэй».
28 [Але] ніводзін з тых, што ўзлягалі, не зразумеў для чаго Ён сказаў яму гэта.
29 Бо некаторыя думалі, таму што ў Юды была скарбонка, — то і кажа яму Ісус: «Купі, што нам трэба на Свята» ці каб даў што-небудзь убогім.
30 А той, узяўшы кавалачак, адразу выйшаў. Была ж ноч.
31 Тады, калі ён выйшаў, кажа Ісус: «Цяпер праслаўлены: Чалавечы Сын, і Бог праслаўлены ў Ім.
32 [Калі Бог праслаўлены ў Ім], то и Бог праславіць Яго ў Сабе, і зараз праславіць Яго.
33 Дзеткі, яшчэ нядоўга Я з вамі. Будзеце шукаць Мяне, і, як Я сказаў іудзеям: «Куды Я іду, вы не можаце пайсці», так і вам кажу цяпер.
34 Новую запаведзь даю вам: «Любіце аднаго, як Я вас пабіў, і вы любіце адзін аднаго».
35 Па гэтым пазнаюць усе, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў між сабою».
36 Кажа Яму Сіман Пятро: «Госпадзе, куды Ты ідзеш?» Адказаў [яму] Ісус: «Куды Я іду, ты не можаш цяпер пайсці ўслед за Мною, але пойдзеш услед за Мною пасля».
37 Кажа Яму Пятро: «Госпадзе, чаму я не магу пайсці ўслед за Табою цяпер! Я сваё жыццё за Цябе пакладу».
38 Адказвае Ісус: «Сваё жыццё не пакладзеш? Папраўдзе, падзе кажу табе: певень не прапяе, як ты тройчы ад Мяне адрачэшся.

Примечания к тексту

37 39: Літ.: душу. Тое самае і ў наступным вершы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Іаана, 13 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.