1 І, калі Ён выходзіў з святыні кажа Яму адзін з Яго вучняў: «Настаўніку, паглядзі, якое каменне і якія будынкі!»
2 І Ісус сказаў яму: «Бачыш гэтыя вялікія будынкі? Не астанецца тут каменя на камені, які б не быў зруйнаваны».
3 І калі Ён сядзеў на Аліўнай гары, насупроць святыні, пыталіся ў Яго на адзіноце Пятро, і Якаў, Іаан, і Андрэй:
4 «Скажы нам, калі гэта будзе і што за знак, калі ўсё гэта павінна збыцца?»
5 Ісус жа пачаў казаць ім: «Глядзіце, каб хто вас не звёў;
6 Многія прыйдуць пад Маім імем, кажучы: «Гэта Я», і многіх звядуць.
7 Калі ж пачуеце пра войны і ваенныя пагалоскі, не жахайцеся: гэта павінна адбыцца, але гэта яшчэ не канец.
8 Бо паўстане народ на народ і царства на царства, будуць землятрусы месцамі, будзе голад; гэта пачатак родавых боляў.
9 Глядзіце ж вы за сабою; будуць выдаваць вас у судзілішчы і будуць біць у сінагогах і перад намеснікамі і царамі будуць вас ставіць з-за Мяне на сведчанне ім.
10 Але ва ўсіх народах спярша павінна быць аб’яўлена Дабравесце.
11 І калі вас павядуць, выдаючы, не турбуйцеся загадзя, што вы скажаце, але што вам будзе дадзена ў тую гадзіну, тое кажыце: бо не вы будзеце казаць, але Святы Дух.
12 І выдасць брат брата на смерць і бацька сына, і паўстануць дзеці на бацькоў і пазабіваюць іх;
13 І будуць усе вас ненавідзець з-за Майго імя. А хто выцерпіць да канца, будзе збавёны.
14 Калі ж убачыце брыдоту спусташэння там, дзе не павінна быць — хто чытае, няхай разумее — тады тыя, хто ў Іудзеі, няхай уцякаюць у горы,
15 Хто [ж] на даху — няхай не спускаецца і не уваходзіць узяць што з свайго дому,
16 І хто ў полі, няхай не вяртаецца назад узяць сваё адзенне.
17 Бяда ж тым, хто мае ў лоне, і тым, што кормяць грудзьмі ў тыя дні.
18 Маліцеся ж, каб не здарылася гэта зімою;
19 Бо тыя дні будуць пакутаю, якой не было ад пачатку свету, што стварыў Бог, аж дагэтуль, і не будзе.
20 І калі б не скараціў Госпад гэтых дзён, не ўратавалася б нішто жывое; але дзеля выбраных, якіх выбраў Сабе, скараціў Ён гэтыя дні.
21 І тады, калі хто вам скажа: «Вось, тут Хрыстос» «Вось там», не верце.
22 Бо паўстануць фальшывыя хрыстосы і фальшывыя прарокі і будуць рабіць знакі і цуды, каб звесці, калі б было можна, выбранных.
23 Вы ж глядзіце; Я наперад сказаў вам ўсё.
24 Але ў тыя дні пасля той пакуты, сонца зацьміцца і месяц не дасць свайго святла
25 І зоркі будуць падаць з неба і сілы, што ёсць у нябёсах, парушацца,
26 І тады ўбачаць Чалавечага Сына, што будзе ісці ў воблаках з вялікаю сілаю і славаю.
27 І тады пашле Ён анёлаў і збярэ [Сваіх] выбраных «ад чатырох вятроў, ад краю зямлі да краю неба».
28 Ад фігавага дрэва вучыцеся падабенству: калі яе галіна ўжо мякчэе і выпускае лісце, вы ведаеце, што блізка лета;
29 Так і вы, калі ўбачыце, што гэта робіцца, ведайце, што блізка, пры дзвярах.
30 Папраўдзе кажу вам: не праміне гэты род, пакуль усё гэта спраўдзіцца.
31 Неба і зямля мінуцца, а Мае словы не мінуцца.
32 Пра той жа дзень ці гадзіну не ведае ніхто, ні анёлы ў небе, ні Сын, — толькі Бацька.
33 Глядзіце, будзьце пільныя [і маліцеся]: бо не ведаеце, калі надыдзе часіна.
34 Як чалавек, што выехаў з краю і пакінуў свой дом і даў сваім слугам разгарненне кожнаму — сваю працу, а прыбрамніку — быць чуйным.
35 Дык будзьце чуйныя: бо не ведаеце, калі гаспадар дому прыйдзе: увечары, ці апоўначы, ці ў пеўневыя галасы, ці раніцаю,
36 Каб, прыйшоўшы неспадзявана, не заспеў вас сплючы.
37 Дык што вам кажу, Я ўсім кажу: будзьце чуйныя!»

Примечания к тексту

18 34: У некат. рукап.: вашы ўцёкі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 13 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.