1 І Ён зноў увайшоў у сінагогу. І быў там чалавек, які меў усохлую руку.
2 І сачылі за Ім, ці Ён вылечыць таго ў суботу, каб абвінаваціць Яго.
3 І кажа Ён чалавеку, што меў сухую руку: «Стань пасярэдзіне».
4 А ім кажа: «Ці дазваляецца ў суботу дабро рабіць ці ліха тварыць, душу ўратаваць ці забіць?» Яны ж маўчалі.
5 І агледзеўшы іх з гневам, засмучаны закамянеласцю іх сэрцаў, кажа Ён чалавеку: «Працягні руку». І той працягнуў, і яго рука ажыла.
6 Фарысеі ж, выйшаўшы, адразу з ірадыянамі ўчынілі змову супроць Яго, як бы Яго загубіць.
7 А Ісус са Сваімі вучнямі адышоўся да мора, і вялікае мноства з Галілеі [пайшло ўслед за Ім] і з Іудзеі,
8 і з Іерусаліма, і з Ідумеі, і з Заіярдання, і з ваколіц Тыра і Сідона, — вялікае мноства, пачуўшы пра ўсё, што Ён робіць, прыйшло да Яго.
9 І сказаў Ён Сваім вучням, каб падрыхтавалі Яму човен з-за натоўпу, каб не напіралі на Яго;
10 Бо многіх Ён вылечыў, так што ўсе, каго даймала ліха, кідаліся да Яго, каб дакрануцца да Яго.
11 І нячыстыя духі, калі Яго бачылі, падалі перад Ім і крычалі, кажучы: «Ты — Божы Сын».
12 Ды Ён ім сурова забараніў, каб яны не раскрывалі Яго.
13 І Ён узыходзіць на гару і кліча да Сябе, каго Сам хацеў; і яны пайшлі да Яго.
14 І вызначыў Дванаццаць [якіх і апосталамі назваў], каб былі з Ім, і каб пасылаць іх на казань,
15 і каб мець ім уладу выганяць дэманаў;
16 [і вызначыў гэтых Дванаццаць], і даў імя Сіману — Пётр,
17 і Якава Зевядзеевага, і Іаана, Якавага брата, і даў ім імя Ваанергес, гэта значыць «Громавы сыны»;
18 і Андрэя, і Філіпа, і Варфаламея, і Мацвея, і Фаму, і Якава Алфеевага, і Фадзея, і Сімана Кананіта,
19 і Юду Іскарыёта, які і прадаў Яго.
20 І прыходзіць Ён у дом; і сходзіцца зноў натоўп, так што яны не маглі і хлеба з’есці.
21 І, лачуўшыся, Яго блізкія выйшлі ўзяць Яго; бо казалі: Ён не ў Сабе.
22 А кніжнікі якія прыйшлі з Ерусаліма, казалі: «Ён мае Вельзевула і праз уладара дэманаў выганяе дэманаў».
23 І, паклікаўшы іх, упадабненнямі казаў ім: «Як можа сатана сатану выганяць?»
24 І калі царства падзеліцца само супроць сябе, не можа ўтрымацца тое царства;
25 і калі дом падзеліцца сам супроць сябе, не можа ўтрымацца дом той.
26 І калі сатана паўстаў сам супроць сябе і падзяліўся, не можа ён утрымацца, але канец яму.
27 Але ніхто не можа, увайшоўшы ў дом дужага, абрабаваць яго дабро, калі спярша не звяжа дужага і тады яго дом абрабуе.
28 Папраўдзе кажу вам: «Усё будзе даравана чалавечым сынам: грахі і блюзнерствы, якімі б яны не блюзнілі;
29 А хто зблюзніць на Святога Духа, няма яму адпушчэння навекі, але вінаваты ў вечным граху.
30 Бо яны казалі: «Ён мае нячыстага духа».
31 І прыходзяць Яго Маці і Яго браты і, стоячы знадворку, паслалі да Яго паклікаць Яго.
32 І сядзеў вакол Яго натоўп; і кажуць Яму: «Вось Твая Маці і Твае браты [і Твае сёстры] знадворку, шукаюць Цябе».
33 І ў адказ ім Ён кажа: «Хто Мая Маці і [Мае] браты?»
34 І, агледзеўшы тых, што сядзелі вакол Яго, кажа: «Вось Мая Маці і Мае браты!
35 [Бо] хто выконвае Божую волю, той Мне брат, і сястра, і Маці».

Примечания к тексту

5 8: У некат. рукап.: стала здаровая, як другая.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 3 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.