1 У тыя дні калі зноў быў вялікі натоўп і не мелі яны чаго есці, Ён, паклікаўшы вучняў, кажа ім:
2 «Шкада Мне гэтага натоўпу, бо ўжо тры дні яны астаюцца са Мною і не маюць чаго есці:
3 І, калі адпушчу іх галодных дадому, аслабеюць яны ў дарозе, а некаторыя з іх папрыходзілі здалёку».
4 І адказалі Яму Яго вучні: «Адкуль зможа хто накарміць іх хлябам! тут, у пустэльні?»
5 І Ён пытаўся ў іх: «Колькі хлябоў вы маеце?» Яны ж сказалі: «Сем».
6 І Ён загадвае натоўпу ўзлегчы на зямлю; і, узяўшы гэтыя сем хлябоў, уздаўшы падзяку, паламаў і даў Сваім вучням, каб раздалі, і яны раздалі натоўпу.
7 І мелі трохі рыбак; і, блаславіўшы іх, Ён сказаў і іх раздаць.
8 І елі яны і наеліся, і назбіралі з пазасталых кавалкаў сем кашоў.
9 А было іх каля чатырох тысяч. І Ён адпусціў іх.
10 І, адразу ступіўшы ў човен са Сваімі вучнямі, прыбыў у старану Далмануфскую.
11 І выйшлі фарысеі і пачалі спрачацца з Ім, вымагаючы ад Яго знака з неба, выпрабоўваючы Яго.
12 І Ён, глыбока ўздыхнуўшы ў Сваім духу, кажа: «Навошта род гэты вымагае знаку? Папраўдзе кажу вам, не будзе дадзена знаку роду гэтаму».
13 І, пакінуўшы іх, Ён зноў ступіў у човен і адплыў на той бок.
14 І забыліся яны ўзяць хлябы і толькі адзін хлеб мелі з сабою ў лодцы.
15 І Ён наказваў ім, кажучы: «Глядзіце, сцеражыцеся фарысейскай кіслі ды Ірадавай кіслі.
16 І разважалі яны між сабою, што хлябоў у іх няма.
17 І, уведаўшы, Ён кажа ім: «Чаго разважаеце, што не маеце хлябоў? Ці яшчэ не ўяўляеце і не разумееце? Ці яшчэ маеце сэрца сваё зацвярдзелае?
18 Вочы маючы, не бачыце? І вушы маючы, не чуеце? І не памятаеце?
19 Калі тыя пяць хлябоў ламаў Я на пяць тысяч — колькі кошыкаў, поўных кавалкаў, назбіралі?» Кажуць Яму: «Дванаццаць».
20 А калі я тыя сем — на чатыры тысячы, колькі кашоў поўных кавалкаў назбіралі?» І кажуць [Яму]: «Сем».
21 І Ён сказаў ім: «Вы яшчэ не разумееце?»
22 І прыходзяць яны ў Віфсаіду. І прыводзяць да Яго сляпога і просяць Яго, каб Ён дакрануўся да таго.
23 І, узяўшы сляпога за руку, Ён вывеў яго з сяла і, плюнуўшы яму на вочы, усклаў на яго рукі і спытаўся ў яго: «Ці бачыш што?»
24 І, паглядзеўшы, той сказаў: «Бачу людзей, што нібы дрэвы, здаецца, ходзяць».
25 Пасля Ён зноў усклаў рукі на вочы яму, і той пільна паглядзеў і вылечыўся і стаў бачыць усё выразна.
26 І паслаў яго дадому, кажучы: «І ў сяло не заходзь [і нікому ў сяле не расказвай]».
27 І пайшоў Ісус і Яго вучні ў сёлы Кесарыі Філіпавай; і ў дарозе Ён пытаўся ў Сваіх вучняў: «За каго Мяне лічаць людзі?»
28 Яны ж сказалі Яму: За Іаана Хрысціцеля, а другія — за Ілью, іншыя ж — за аднаго з прарокаў».
29 І Ён спытаўся ў іх: «А вы за каго Мяне лічыце?» Пётр у адказ Яму кажа: «Ты — Хрыстос».
30 І Ён забараніў, каб нікому пра Яго не казалі.
31 І Ён пачаў навучаць іх, што Чалавечаму Сыну належыць шмат выцерпець і што ад Яго адцураюцца старэйшыны, і першасвятары, і кніжнікі і што будзе забіты, але праз тры дні ўваскрэсне.
32 І казаў Ён гэтае слова адкрыта. І, адвёушы Яго ўбок, пачаў адгаворваць Яго.
33 Ён жа, абярнуўшыся і ўбачыўшы Сваіх вучняў, забараніў Пятру і кажа: «Адступіся ад Мяне, сатана, бо думаеш ты не пра Божае, але пра чалавечае».
34 І, паклікаўшы натоўп разам са Сваімі вучнямі, сказаў ім: «Калі хто хоча за Мною ісці ўслед, няхай зрачэцца самога сябе і хай возьме свой крыж і ідзе ўслед за Мною.
35 Бо хто хоча сваё жыццё ўратаваць, той загубіць яго; хто ж загубіць сваё жыцце дзеля Мяне і Дабравесця, уратуе яго.
36 Бо што выгадае чалавек, здабыўшы ўвесь свет, а пашкодзіўшы Сваёй душы?
37 Бо што дасць чалавек у замен Свае душі?
38 Бо хто пасаромеецца Мяне і Маіх слоў перад гэтым родам пералюбным і грэшным, таго пасаромеецца і Чалавечы Сын, калі прыйдзе ў славе Свайго Бацькі разам са сваімі анёламі».

Примечания к тексту

35 18: У грэцкай мове «псюхэ» абазначае і душу і жыццё.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 8 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.