1 І зыходзяцца да Яго фарысеі і некаторыя з кніжнікаў, што прыйшлі з Ерусаліма.
2 І, убачыўшы, што некаторыя з Яго вучняў ядуць хлеб нячыстымі, гэта значыць, няўмытымі рукамі, —
3 Бо фарысеі і ўсе іудзеі, калі не вымыюць старанна рук, не ядуць, пільнуючыся паданняў старэйшых,
4 І (вярнуўшыся) з рынку, калі не абмыюцца, не ядуць і ёсць шмат іншага, чаго яны прынялі пільнавацца: мыцця чараў, і кубкаў, і меднага посуду, [і тапчаноў] —
5 І пытаюцца ў Яго фарысеі і кніжнікі: «Чаму Твае вучні не жывуць паводле паданняў старэйшых, але нячыстымі рукамі ядуць хлеб?»
6 Ён жа сказаў ім: «Добра прарочыў Ісая пра вас, крывадушных, як напісана: «Гэты народ вуснамі шануе Мяне, сэрца ж іх далёка ад Мяне;
7 Але марна ўшаноўваюць Мяне, навучаючы навукам — загадам чалавечым».
8 Занядбаўшы Божую запаведзь, вы пільнуецеся чалавечых паданняў [абмываеце кубкі і чары і шмат іншага, падобнага да гэтага, робіце вы]».
9 І казаў ім: «Адхіляеце добра вы Божую запаведзь, каб ваша паданне захоўваць.
10 Бо Майсей сказаў: «Шануй бацьку свайго і маці сваю» і: «Хто знеслаўляе бацьку ці маці, няхай смерцю памрэ».
11 Вы ж кажаце: «Калі скажа чалавек бацьку ці маці: Карван [гэта значыць дар Богу] тое, чым бы ты ад мяне пакарыстаўся», —
12 Вы ўжо дазваляеце яму нічога не рабіць для бацькі ці маці,
13 Касуючы Божае слова вашым паданнем, якое вы перадаеце; і шмат падобнага да гэтага вы робіце».
14 І, паклікаўшы зноў натоўп, Ён казаў ім: «Паслухайце Мяне ўсе і зразумейце!
15 Няма нічога вонкі чалавека, што, уваходзячы ў яго, магло б зрабіць нячыстым яго, але тое, што з чалавека выходзіць, робіць нячыстым чалавека.
16 [Калі хто мае вушы слухаць, няхай слухае].
17 І калі ад натоўпу Ён увайшоў у дом, Яго вучні спыталіся ў Яго пра ўпадабненне.
18 І Ён кажа ім: «Няўжо і вы не даўмеліся? Не разумееце, што ўсё тое, што ўваходзіць звонку ў чалавека, не можа зрабіць нячыстым яго,
19 Бо ўваходзіць яму не ў сэрца, а ў жывот і выходзіць вонкі, ачышчаючы ўсякую спожыць?»
20 Ён жа казаў: «Тое, што з чалавека зыходзіць, тое робіць нячыстым чалавека.
21 Бо з сярэдзіны, з сэрца людзей, ліхія думкі выходзяць, блуд, крадзеж, забойствы,
22 Пералюб, хцівасць, злосць, подступ, распушчанасць, ліхое вока, блюзнерства, пыха, дурнота;
23 Ўсе гэтае ліха з сярэдзіны выходзіць і робіць нячыстым чалавека».
24 І, падняўшыся адтуль, пайшоў Ён у межы Тыра. І, увайшоўшы ў дом, хацеў, каб ніхто не ведаў, ды не змог утаіцца;
20 Бо адразу пачула пра Яго жанчына, дачка якой мела нячыстага духа, і, прыйшоўшы, упала да Яго ног;
26 А была жанчына грачанка, сірафінікіянка родам; і прасіла Яго, каб выгнаў дэмана з яе дачкі.
27 І Ён казаў ёй: «Дай спярша наесціся дзецям, бо нягожа забраць хлеб у дзяцей і кінуць шчанятам».
28 Яна ў адказ Яму кажа: «Госпадзе, і шчаняты пад сталом ядуць ад дзіцячых крошак»,
29 І Ён сказаў ёй: «За гэтае слова ідзі, выйшаў дэман з твае дачкі».
30 І, пайшоўшы ў свой дом, яна знайшла, што дачка ляжыць на ложку і што дэман выйшаў.
31 І, зноў, выйшаўшы з межаў Тыра, пайшоў Ён праз Сідон да Галілейскага мора, пасярод Дзесяцігароддзя.
32 І прыводзяць да Яго глухога, які з цяжкасцю гаварыў, і просяць Яго, каб усклаў руку на яго.
33 І, адвеўшы яго ў бок ад натоўпу, Ён улажыў Свае пальцы яму ў вушы і, сплюнуўшы, дакрануўся да яго языка.
34 І, паглядзеўшы на неба, глыбока ўздыхнуў і кажа яму: «Эффафа», гэта значыць; «Расчыніся»,
35 І [адразу] адчыніліся яго вушы, і развязаліся путы яго языка, і ён пачаў правільна гаварыць.
36 І Ён загадаў ім, каб яны нікому не казалі; але чым больш загадваў, тым больш яны абвяшчалі.
37 І надзвычай дзівіліся, кажучы: «Добра ўсё Ён зрабіў: і глухім дае чуць і нямым — гаварыць».

Примечания к тексту

16 17: У некат. рукап. гэтага верша няма.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 7 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.