Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Быцьцё, 33 Быцьцё, 33 глава

1 І ўзьняў Якуб вочы свае, і ўбачыў, і вось, Эзаў прыйшоў, і з ім чатырыста чалавек. І ён падзяліў дзяцей Леі, Рахелі і дзьвюх нявольніцаў.
2 І паставіў нявольніцаў і дзяцей іхніх першымі, а Лею і дзяцей ейных за імі, а Рахель і Язэпа за імі.
3 І ён выйшаў перад імі, і пакланіўся да зямлі сем разоў, пакуль наблізіўся да брата свайго.
4 І пабег Эзаў яму насустрач, і абняў яго, і ўпаў на шыю яму, і цалаваў яго, і плакалі [разам].
5 І ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў жанчынаў і дзяцей, і сказаў: «Хто яны табе?» І сказаў [Якуб]: «Дзеці, якімі Бог абдараваў слугу твайго».
6 І наблізіліся нявольніцы, самі і дзеці іхнія, і пакланіліся.
7 І наблізілася таксама Лея і дзеці ейныя, і пакланіліся. А потым наблізіліся Язэп і Рахель, і пакланіліся.
8 І сказаў [Эзаў]: «Што ў цябе за цэлы табар гэты, які я сустрэў?» І сказаў [Якуб]: «Каб знайсьці ласку ў вачах пана майго».
9 І сказаў Эзаў: «Маю я шмат, браце мой. Няхай будзе тваё тое, што ў цябе».
10 І сказаў Якуб: «Не, прашу, калі я знайшоў ласку ў вачах тваіх, прыймі дар мой з рукі маёй, бо я, убачыўшы аблічча тваё, быццам убачыў аблічча Божае, і ты меў ласку да мяне.
11 Прыймі, прашу, дабраславенства маё, якое я прывёў табе, бо Бог абдараваў мяне, і я маю ўсё». І ён упрасіў яго, і той узяў.
12 І сказаў [Эзаў]: «Вырушым і пойдзем, і я буду ісьці разам з табою».
13 І сказаў яму [Якуб]: «Пан мой ведае, што дзеці кволыя, і авечкі котныя, і каровы цельныя ў мяне. Калі пагнаць іх адзін дзень, паздыхаюць усе авечкі.
14 Няхай пан мой пойдзе перад абліччам слугі свайго, а я пайду паволі, паводле хады чарады, якая перада мною, і паводле хады дзяцей, аж прыйду да пана майго ў Сэір».
15 І сказаў Эзаў: «Я пакіну з табою [частку] людзей, якія са мною». І сказаў [Якуб]: «Навошта гэта, калі я знайшоў ласку ў вачах пана майго».
16 І вярнуўся ў той дзень Эзаў шляхам сваім у Сэір.
17 А Якуб вырушыў у Сукот і пабудаваў сабе дом, а статку свайму парабіў буданы. Дзеля гэтага ён назваў імя месцу таму Сукот.
18 І прыйшоў Якуб у супакоі да гораду Сыхем, які ў зямлі Ханаан, калі прыйшоў з Падан-Араму, і паставіў [намёты] перад горадам.
19 І купіў ён частку поля, на якім паставіў намёт свой, з рукі сыноў Гамора, бацькі Сыхема, за сто кесытаў.
20 І паставіў там ахвярнік, і назваў яго «Бог ёсьць Бог Ізраіля».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 33 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.