1 І ўзьняў Якаў вочы свае, і абачыў, і во, Ісаў прышоў, і зь ім чатырыста чалавекаў. І падзяліў дзеці да Ліі а да Рахілі а да дзьвюх нявольніцаў.
2 І пастанавіў нявольніцы а дзеці іхныя першымі, а Лію а дзеці ейныя за імі, а Рахіль а Язэпа за імі.
3 А ён перайшоў перад імі, і пакланіўся да зямлі сем разоў пакуль дабліжыўся да брата свайго.
4 І пабег Ісаў яму наўпярэймы, і абняў яго, і паў на шыю яму, і цалаваў яго, і плакалі.
5 І ўзьняў вочы свае, і абачыў жанкі а дзеці, і сказаў: «Хто гэтыя ў цябе?» І сказаў: «Дзеці, каторымі Бог падараваў з ласкі слугу твайго».
6 І дабліжыліся нявольніцы самы а дзеці іхныя, і пакланіліся.
7 І дабліжылася таксама Лія а дзеці ейныя, і пакланіліся. А потым дабліжыліся Язэп а Рахіль, і пакланіліся.
8 І сказаў: «Што ў цябе ўвесь табар гэты, каторы я стрэў?» І сказаў: «Каб знайсьці ласку ў ваччу спадара майго».
9 І сказаў Ісаў: «Ёсьць у мяне шмат, браце мой, няхай будзе табе, што ў цябе».
10 І сказаў Якаў: «Не, я малю цябе, калі ж я знайшоў ласку ў ваччу тваім, і прымі дар мой з рукі мае; бо я, абачыўшы від твой, быццам абачыў від Божы, і ты ласкава прыняў мяне.
11 Прымі дабраславенства мае, каторае я прывёў табе; бо Бог абдараваў мяне ласкаю, і затым што ёсьць у мяне ўсе». І ён упрасіў яго і тый узяў.
12 І сказаў: «Кранімася ў дарогу; і пайдзіма, і я буду йсьці перад табою».
13 І сказаў яму: «Спадар мой ведае, што дзеці кунежныя, а драбны й буйны статак у мяне сьсець; калі пагнаць іх адзін дзень, дык паздыхаюць усі статкі.
14 Няхай спадар мой пярэйдзе сьпераду слугі свайго, а я павяду памалу, подле ходу гэтае працы, каторая перад імною, і подле ходу дзяцей, пакуль прыду да спадара свайго да Сэіру».
15 І сказаў Ісаў: «Пакіну ж я з табою зь люду, што пры імне». І сказаў: «Нашто гэта? абы імне знайсьці ласку ў ваччу спадара майго».
16 І зьвярнуўся таго дня Ісаў дарогаю сваёй да Сэіру.
17 А Якаў крануўся да Сукоф і пабудаваў сабе дом, а статку свайму парабіў буды. Затым ён назваў імя месца Сукоф.
18 І прышоў Якаў у супакою да места Сыхем, каторае ў зямлі Канаанскай, як прышоў з Падан-Араму, і лёг табарам перад местам.
19 І купіў часьць поля ў сыноў Гаморавых, айца Сыхемавага, за сто кесытаў (манэтаў), на каторым пастанавіў будан свой.
20 І пастанавіў там аброчнік; і назваў яго: Магутны Бог Ізраеляў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 33 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.