1 І гукнуў Якаў сыноў сваіх, і сказаў: «Зьбярыцеся, і я азнаймлю вам, што прылучыцца з вамі ў вапошнія дні.
2 Зыйдзіцеся й паслухайце, сынове Якававы, паслухайце Ізраеля, айца свайго.
3 Рувіне, пяршак мой! ты мацніня мая і першая сіла мая, верх годнасьці й верх магутнасьці.
4 Ты бушаваў, як вада; ня будзеш першынстваваць; бо ты ўзыйшоў на ложак айца свайго; тады ты збудзеніў пасьцелю маю, узышоўшы.
5 Сымоне а Леве браты, снадзівы глабані іхная зброя.
6 У тайны іхныя няхай ня ўходзе душа мая, і да збору іхнага хай ня прылучыцца слава мая; бо ў гневе сваім яны забілі мужа і самадумам вырвалі жылы ў вала.
7 Пракляты гнеў іхны, бо моцны, і злосьць іхная, бо закалянелая; падзялю іх у Якаву і расьцярушу ў Ізраелю.
8 Юда! цябе хваліць будуць браты твае. Рука твая на патыліцы непрыяцеляў тваіх; паклоняцца табе сынове айца твайго.
9 Левянё Юда, ад разарванага, сыну мой, ты ўзышоў. Сьхінуўся, ляжаў, як леў і як лявіца: хто пабудзе яго?
10 Ня будзе адняты ськіпетра ад Юды і правадаўца спамеж ног ягоных, аж пакуль ня прыйдзе Шыло, і да Яго будзе збор людаў.
11 Ён прывяжа да віннога сьцябла асьлянё свае і да сьцябла выборнага віна асьлянётка асьліцы свае. Ён мые ў віне ўборы свае і ў крыві віна адзецьце свае.
12 Чырвоншыя вочы ягоныя за віно і бельшыя зубы за малако.
13 Завулон на беразе морскім будзе жыць і ля прыстані карабельнай, і граніцы ягоныя да Сыдону.
14 Іссасхар асёл дужы, што ляжыць памеж стадаў.
15 І абачыў супакой, што добры, і зямля, што прыемная: і нахінуў плечы свае насіць цяжары і стаў слугою дані.
16 Дан будзе судзіць народ свой, як адно з плямёнаў Ізраелевых.
17 Будзе Дан вужом на дарозе, гадам на сьцюгавіне, жыгалячым у капыты каня. І зваліцца коньнік ягоны назад.
18 На спасеньне Твае спадзяюся, СПАДАРУ!
19 Гад — аддзел будзе перамагаць яго, але ён пераможа.
20 Праз Ашэра: тучны хлеб ягоны, і ён будзе даваць каралеўскія ежы.
21 Неффалім — лань выпушчаная, што даець харошыя словы.
22 Пагон плодны Язэп, пагон плодны над жаралом, галіны ягоныя прасьцягаюцца над сьцяною.
23 Немарасьцілі яго, і стралялі ў яго, і ненавідзілі яго стралцы;
24 І застаўся ў моцы лук ягоны, і падужэлі плячукі рук ягоных із рук Магучага Якававага. Адтуль Пастыр — Камень Ізраеляў,
25 Ад Бога айца твайго, і Ён паможа табе, і ад Усемагучага, і Ён дабраславе цябе дабраславенствамі неба згары і дабраславенствамі бяздоньня, што цікуе далавах, дабраславенствамі пелькаў а дзетніцы.
26 Дабраславенствы айца твайго пераходзяць дабраславенствы маіх прашчураў, аж да найвышшых вярхоў узгоркаў вечных. Няхай будуць яны на галаве Язэпавай і на цемеві абранага памеж братоў ятоных.
27 Венямін дзярлівы воўк, нараніцы будзе жэрці здабытак і ўвечары будзе дзяліць глабань».
28 Во ўсіх гэтых пакаленьняў Ізраелявых двананцаць, і гэта гукаў ім айцец іхны; і дабраславіў іх, і кажнага подле дабраславенства ягонага дабраславіў іх.
29 І расказаў ён ім, і сказаў ім: «Я буду прылучаны да люду свайго; пахавайце мяне ля бацькоў маіх, у пячоры, што на полю Ефрона Гэціча,
30 У пячоры, што на полю Махпела, каторая перад Мамрэ ў зямлі Канаанскай, каторую купіў Абрагам, поле Ефрона Гэціча, на собскасьць пахову.
31 Там пахавалі Абрагама а Сорру, жонку ягоную; там пахавалі Ісака а Рэвеку, жонку ягоную; і там пахаваў я Лію.
32 Купля гэтага поля а пячоры, каторая на ім, у сыноў Гэтавых».
33 І скончыў Якаў расказаваць сыном сваім, і згарнуў ногі свае ў ложак, і сканаў, і прылучаны быў да народу свайго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 49 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.