1 І бачыла Рахіль, што яна ня родзе Якаву, і пазавідавала Рахіль сястры сваёй, і сказала Якаву: «Дай імне дзеці, а калі не, памру я».
2 І ўзгарэўся гнеў Якава на Рахіль, і сказаў: «Ці замест Бога я, Каторы задзяржаў у цябе плод жывата?»
3 І яна сказала: «Во нявольніца мая Вала; увыйдзі да яе, і родзе яна на калені мае, і збудую таксама я ад яе».
4 І дала яна яму Валу, нявольніцу сваю, за жонку; і ўвыйшоў да яе Якаў.
5 І зачала Вала, і нарадзіла Якаву сына.
6 І сказала Рахіль: «Рассудзіў мяне Бог, і таксама пачуў голас мой, і даў імне сына». Затым назвала імя ягонае: Дан.
7 І зачала яшчэ, і нарадзіла Вала, нявольніца Рахіліна, сына другога Якаву.
8 І сказала Рахіль: «Долькамі Боскімі долялася я ізь сястрою сваёй і таксама здолела». І назвала імя ягонае: Неффалім.
9 І абачыла Лія, што перастала радзіць, і ўзяла Зылпу, нявольніцу сваю, і дала яе Якаву за жонку.
10 І нарадзіла Зылпа, нявольніца Лііна, Якаву сына.
11 І сказала Лія: «Пашчасьціла!» І назвала імя ягонае: Ґад.
12 І нарадзіла Зылпа, нявольніца Лііна, сына другога Якаву.
13 І сказала Лія: «На шчасьце імне, бо шчасьлівай будуць зваць мяне дачкі». І назвала імя ягонае Ашэр.
14 І пайшоў Рувін у дні жніва пшонкі, і знайшоў любоўныя яблыкі ў полю, і прынёс іх Ліі, маці сваёй. І сказала Рахіль Ліі: «Дай імне зь любоўных яблыкаў сына свайго».
15 І сказала ёй: «Нягож мала, што ты ўзяла мужа майго, і бярэш таксама любоўныя яблыкі сына майго?» І сказала Рахіль: «Дык ён ляжа з табою гэту ноч за любоўныя яблыкі сына твайго».
16 І прышоў Якаў з поля ўвечары, і вышла Лія яму напярэймы, і сказала: «Да мяне ўвыйдзеш, бо я напэўна заплаціла за цябе любоўнымі яблыкамі сына свайго». І лёг ён ізь ёю ночы тэй.
17 І пачуў Бог Лію, і яна зачала, і радзіла Якаву сына пятага.
18 І сказала Лія: «Даў Бог заплату маю, што я дала нявольніцу сваю мужу свайму». І назвала яго Іссасхар.
19 І зачала ізноў Лія, і нарадзіла сына шостага Якаву.
20 І сказала Лія: «Падараваў Бог мяне добрым дарам; гэтым разам будзе жыць із імною муж мой, бо я нарадзіла яму шасьцёх сыноў». І назвала імя яго: Завулон.
21 Потым нарадзіла дачку, і назвала імя яе: Дына.
22 І ўспомнеў Бог Рахіль, і пачуў яе Бог, і адчыніў дзетніцу ейную;
23 Яна зачала, і нарадзіла сына, і сказала: «Аддаліў Бог ганьбу маю»,
24 І назвала імя ягонае: Язэп, сказаўшы: «Дадасьць імне СПАДАР сына другога».
25 І было, як нарадзіла Рахіль Язэпа, сказаў Якаў Лавану: «Адашлі мяне, і пайду я на свае месца і да свае зямлі;
26 Дай жонкі мае й дзеці мае, што служыў табе за іх, і я пайду; бо ты знаеш службу маю, якую я служыў табе».
27 І сказаў яму Лаван: «Калі б я знайшоў ласку перад ачыма тваімі! я даведаўся варажбою, што СПАДАР дабраславіў імне дзеля цябе».
28 І сказаў: «Прызнач сабе плату сваю зь мяне, і я дам».
29 І сказаў яму: «Ты ведаеш, як я служыў табе, і які стаўся статак твой пры імне;
30 Бо мала было ў цябе да мяне, а разьвялося шмат; і дабраславіў СПАДАР цябе, як я прышоў; а цяпер, калі ж я буду рабіць таксама на свой дом?»
31 І сказаў: «Што імне даць табе?» І сказаў Якаў: «Не дасі імне нічога. Калі толькі ўчыніш імне гэта, я зьвярнуся і буду пасьціць чароды твае, сьцерагчы:
32 Я прайду меж усіх чародаў тваіх сядні; адлучы зь іх кажнае зь ягнят із бодкамі а з плямамі, і кажную рудую з авец, і з плямамі а з бодкамі з козаў; і будзе гэта мая плата.
33 І будзе сьветчыць за мяне справядлівасьць мая на заўтрашні дзень, як прыйдзеш даведацца платы мае зь цябе. Кажная, што ня з бодкамі а ня з плямамі меж козаў, а ня рудая з авец, крадзеная гэта ў мяне».
34 І сказаў Лаван: «Добра, гэтак няхай будзе подле слова твайго».
35 І адлучыў таго дня казлы ў чарэслы і з плямамі, і ўсі козы з бодкамі а з плямамі, усі, на каторых ё белае, і ўсі рудыя з авец, і аддаў на рукі сыном сваім;
36 І азначыў дарогу трох дзён меж сабою і Якавам. І Якаў пасьціў чароды Лабановы, каторыя засталіся.
37 І ўзяў Якаў пруцьце тапалёвае сырое а міндалёвае а яваравае, і аблупіў на ім чарэслы белыя, зьняўшы кару да бялосьці, каторая на прутох;
38 І ўткнуў перад статкам пруты, каторыя аблупіў, у раўкі ля вадапойных карыгаў, куды прыходзіў статак піць, і цекаваў, прыходзячы піць.
39 І цекаваў статак перад прутамі, і радзіўся статак у чарэслы, з бодкамі, з плямамі.
40 І ягняты вылучаў Якаў, і ськіроваваў статак пыскамі да пярэстага і ўсяго рудога статку Лавановага; і станавіў свае стады асобна, і не станавіў іх разам із статкам Лавановым.
41 І было, як цекаваў статак крэпшы, Якаў клаў пруты перад ачамі статку ў карытах, каб ён цекаваў перад прутамі;
42 А калі слабшы з авец, тады ён ня клаў. І былі слабшыя Лавановы, а крэпшыя Якававы.
43 І расшырыўся гэты чалавек вельмі, вельмі, і было ў яго драбнога статку множасьць, і нявольніцаў і слугаў, і вярблюдоў, і аслоў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 30 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.