1 І пагукаў Ісак Якава, і дабраславіў яго, і расказаў яму, і сказаў яму: «Не бяры сабе жонкі з дачок канаанскіх.
2 Устань, пайдзі да Падан-Араму, да дому Вафуелевага, айца маці свае, і вазьмі сабе стуль жонку з дачок Лавановых, брата маці свае.
3 А МАГУЧЫ Ўсемагучы дабраслаў цябе, распладзі цябе, і размнажы цябе, і ты станеш грамадой людаў;
4 І дасьць табе дабраславенства Абрагамава, табе а насеньню твайму з табою, каб табе спала зямля падарожжаваньня твайго, каторую Бог даў Абрагаму».
5 І паслаў Ісак Якава, і ён пайшоў да Падан-Араму да Лавана, сына Вафуеля Арамяніна, брата Рэвечынага, маці Якава а Ісава.
6 І абачыў Ісаў, што дабраславіў Ісак Якава, і, дабраславячы яго, паслаў яго да Падан-Араму, узяць сабе стуль жонку, і расказаў яму, сказаўшы: «Не бяры жонкі з дачок Канаанскіх»;
7 і што паслухаў Якаў айца свайго і маці свае, і пайшоў да Падан-Араму.
8 І абачыў Ісаў, што ліхія дачкі Канаанскія ў ваччу Ісака, айца ягонага:
9 І пайшоў Ісаў да Ізмайлы і — апрача жанок, што ён меў — узяў за жонку сабе Магалаф, дачку Ізмайлаву, сына Абрагамавага, сястру Наваёфаву.
10 І вышаў Якаў з Бэер-Шэвы, і пайшоў да Гарану.
11 І лучыў на месца, і заначаваў там, бо зайшло сонца. І ўзяў з камянёў таго месца, і палажыў сабе ўзгалоўям, і лёг на тым месцу.
12 І сьніў: і вось, лесьвіца стаіць на зямлі, а верх яе дакранаецца да неба; і вось, ангілы Божыя ўзыходзяць і зыходзяць па ёй.
13 І вось, СПАДАР стаіць на ёй, і сказаў: «Я СПАДАР, Бог Абрагама, айца твайго, і Бог Ісака. Зямлю, на каторай ты ляжыш, табе я дам яе а насеньню твайму.
14 І будзе насеньне твае, як пыл зямлі; і праб’ешся на захад, і на ўсход, і на поўнач, і на паўдня; і будуць дабраславёныя ў табе ўсі радзімы зямлі, і ў насеньню тваім.
15 І вось, Я з табою; і сьцерагчы цябе буду ўсюдых, куды ты пойдзеш; і зьвярну цябе да гэтае зямлі, бо я не пакіну цябе, пакуль не зраблю таго, што Я гукаў табе».
16 І прачхнуўся Якаў зо сну свайго, і сказаў: «Запраўды ё СПАДАР на месцу гэтым, а я ня ведаў!»
17 І пабаяўся, і сказаў: «Якое страшнае месца гэтае! гэта нішто іншае, як дом Божы, і гэта брама нябёс».
18 І ўстаў Якаў рана нараніцы, і ўзяў камень, каторы ён палажыў сабе ўзгалоўям, і пастанавіў яго стаўпом, і ўзьліў алівы на яго зьверху.
19 І назваў імя месца таго: Бэт-Эль; а ўперад імя таго месца было: Луз.
20 І аброкся Якаў аброкам, сказаўшы: «Калі Бог будзе з імною, і будзе сьцерагчы мяне ў дарозе гэтай, у каторую я йду, і дасьць імне хлеба есьці і адзецца,
21 І я зьвярнуся ў супакою да дому айца свайго, і будзе СПАДАР імне Богам:
22 І камень гэты, каторы я пастанавіў стаўпом, будзе домам Божым; і з усёга, што Ты дасі імне, напэўна дзясятую часьць дам Табе».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 28 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.