1 І прышоў Язэп, і паведаміў Фараону, і сказаў: «Ацец мой, і браты мае, і драбны й буйны статак іхны, і ўсе іхнае прышлі ізь зямлі Канаанскае; і вось, яны ў зямлі Ґошэн».
2 І з памеж братоў сваіх ён узяў пяцёх чалавекаў і пастанавіў іх перад Фараонам.
3 І сказаў Фараон братом ягоным: «Які ваш занятак?» Яны сказалі Фараону: «Пастухі авец слугі твае, і мы, і бацькі нашыя».
4 І сказалі яны Фараону: «Падарожжаваць у зямлі прышлі мы, бо няма пашы статку слугаў тваіх; бо вялікая галадоў у зямлі Канаанскай. Дык дазволь. калі ласка, асяліцца слугам тваім у зямлі Ґошэн».
5 І сказаў Фараон Язэпу, кажучы: «Айцец твой і браты твае прышлі да цябе.
6 Зямля Ягіпецкая перад табою яна; на найлепшым месцу зямлі асялі айца свайго й братоў сваіх; няхай жывуць яны ў зямлі Ґошэн. І калі ведаеш, што меж іх ё здатныя людзі, дык пастанаві іх дагляднікамі над тым статкам, што ў мяне».
7 І прывёў Язэп Якава, айца свайго, і пастанавіў яго перад Фараонам; і дабраславіў Якаў Фараона.
8 І Фараон сказаў Якаву: «Колькі дзён год жыцьця твайго?»
9 І сказаў Якаў Фараону: «Дзён год падарожжаваньня майго сто трыццаць год; малыя й ліхія былі дні год жыцьця майго, і не дасяглі да дзён год жыцьця айцоў маіх у днёх падарожжаваньня іхнага».
10 І дабраславіў Якаў Фараона, і вышаў ад Фараона.
11 І асяліў Язэп айца свайго а братоў сваіх, і даў ім дзяржаву ў зямлі Ягіпецкай, у найлепшай часьці зямлі, у зямлі Рамсэс, як загадаў Фараон.
12 І жывіў Язэп айца свайго а братоў сваіх, і ўсю дамову айца свайго хлебам подле патрэбаў дзецянят.
13 І хлеба ня было па ўсёй зямлі, бо галадоў вельмі павялічылася, і высілілася зямля Ягіпецкая а зямля Канаанская з галадові.
14 І зьбер Язэп усе срэбла, якое знайшлося ў зямлі Ягіпецкай і ў зямлі Канаанскай, за збожжа, каторае куплялі, і ўнёс Язэп срэбла ў дом Фараонаў.
15 І скончылася срэбла зямлі Ягіпецкай і зямлі Каяаанскай. І прышоў увесь Ягіпет да Язэпа, кажучы: «Дай нам хлеба, чаму маем паміраць перад табою, бо вышла срэбла».
16 Язэп сказаў: «Дайце статак ваш, і я буду даваць вам за статак ваш, калі вышла срэбла».
17 І яны прыводзілі статак свой да Язэпа; і даваў ім Язэп хлеб за коні, і за стады драбнога статку, і за стады буйнога статку, і за аслы; і жывіў іх хлебам за ўвесь статак іхны таго году.
18 І скончыўся гэты год; і прышлі да яго на налецьце, і сказалі яму: «Ня ўтоім ад спадара нашага, што высілілася срэбла, і стады статку нашага ў спадара нашага; не засталося нічога ў нас перад спадаром нашым, апрача целаў нашых і земляў нашых.
19 Чаму нам памерці перад ачыма тваімі, таксама нам, таксама зямлі нашай? Купі нас і землі нашы за хлеб; і будзем мы й землі нашы слугамі Фараону; а ты дай нам сяўбы, і будзем жывы, і не памрэм, і зямля ня спусьцее».
20 І купіў Язэп усю зямлю Ягіпецкую Фараону, бо прадалі Ягіпцяне кажны свае поле, бо апанавала іх галадоў. І зямля стала Фараонавай.
21 А што да люду, дык ён перавёў яго да местаў ад канца граніцы Ягіпту аж да канца яго.
22 Адно зямлі сьвятароў ня купіў, бо дзель у сьвятароў ад Фараона, і яны жывіліся сваёй дзельлю, каторую ім даў Фараон; затым і не прадалі зямлі свае.
23 І сказаў Язэп люду: «Вось, я купіў вас сядні й землі вашы Фараону; во вам сяўба, і засявайце зямлю.
24 І як будзе жніво, то давайце пятую часьць Фараону; а чатыры часьці застануцца вам засеяць поле і на еміну вам і тым, што ў дамовах вашых, і на еміну дзецянятам вашым».
25 Яны сказалі: «Ты захаваў нам жыцьцё, няхай знойдзем ласку ў ваччу спадара свайго, і будзем слугамі Фараону».
26 І ўставіў гэта Язэп правам аж дагэтуль у зямлі Ягіпецкай — Фараону пятую часьць, толькі зямля сьвятароў ім самым, ня была яна Фараонава.
27 І жыў Ізраель у зямлі Ягіпецкай, у зямлі Ґошэн, і дзяржалі яе, і пладзіліся, і размножыліся вельмі.
28 І жыў Якаў у зямлі Ягіпецкай сямнанцаць год; і было дзён Якаву, год жыцьця ягонага сто сорак сем год.
29 І дабліжыліся дні Ізраелю памерці, і гукнуў ён сына свайго Язэпа, і сказаў яму: «Калі ж я знайшоў ласку ў ваччу тваім, палажы руку сваю пад сьцягно мае і зрабі імне ласку й праўду, не пахавай, калі ласка, мяне ў Ягіпце,
30 І буду ляжаць із бацькамі сваімі; вынясі мяне зь Ягіпту і пахавай мяне ў гробе іхным». І сказаў: «Зраблю подле слова твайго».
31 І сказаў: «Прысягні імне». І прысягнуў яму. І сьхінуўся Ізраель на верх посаха.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 47 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.