1 І СПАДАР даведаўся да Сорры, як сказаў; і ўчыніў СПАДАР Сорры, як казаў.
2 І зачала а нарадзіла Сорра Абрагаму сына ў старасьці яго, у часе, праз каторы казаў яму Бог.
3 І назваў Абрагам сына свайго, што нарадзіўся яму, каторага нарадзіла яму Сорра: Ісак.
4 І абрэзаў Абрагам Ісака, сына свайго, на восьмы дзень, як расказаў яму Бог.
5 Абрагаму было сто год, як нарадзіўся ў яго Ісак, сын ягоны.
6 І сказала Сорра: «Сьмех учыніў імне Бог; хто не пачуе, засьмяецца зь мяне».
7 І сказала: «Хто сказаў бы Абрагаму: "Будзе саіць дзеці Сорра", бо я нарадзіла сына ў старасьці яго».
8 І вырасла дзяцё, і адвучана, і ўчыніў Абрагам вялікую чэсьць таго дня, як Ісак быў адвучаны.
9 І абачыла Сорра сына Гаґары Ягіпцянкі, каторага яна нарадзіла Абрагаму, што ён насьміхаецца,
10 І сказала Абрагаму: «Выжані гэтую служэбку а сына ейнага, бо не спадзець сыну нявольніцы гэтае із сынам маім, з Ісаком».
11 І было гэта нягодным у ваччу Абрагамовым дзеля сына ягонага.
12 І Бог сказаў Абрагаму: «Няхай ня будзе гэта нягодным у ваччу тваім дзеля хлопчыка і дзеля служэбкі свае; усе, што скажа табе Сорра, слухай голасу ейнага; бо ў Ісаку будзе названа табе насеньне.
13 Таксама й сына нявольніцы народам учыню, бо ён твае насеньне».
14 Абрагам устаў нараніцы, і ўзяў хлеба а мех вады, і даў Гаґары, і палажыў ёй на плечы, і дзецянё, і выслаў яе. Яна пайшла і заблудзіла ў пустыні Бэер Шаве.
15 І скончылася вада ў мяху, і яна заставіла дзецянё пад адным із кустоў.
16 І пайшла, і села насупроці так далёка, як із луку дастрэліць; бо яна сказала: «Хай не гляджу на сьмерць дзецяняці». І села насупроці, і ўзьняла голас свой, і плакала.
17 І пачуў Бог голас хлопчыкаў; і гукнуў ангіл Божы да Гаґары зь нябёсаў, і сказаў ёй: «Што з табою, Гаґар? ня бойся; бо пачуў Бог голас хлопчыка стуль, ідзе ён ё.
18 Устань, падыймі хлопчыка і дзяржы моцна рукою сваёю яго, бо ў народ вялікі ўчыню яго».
19 І адчыніў Бог вочы ейныя, і яна абачыла студню з вадою, і пайшла, і напоўніла мех вады, і дала піць дзецяняці.
20 І быў Бог із хлопчыкам; і ён вырас, і жыў на пустыні, і быў стралец із луку.
21 Ён жыў на пустыні Фаран; і ўзяла яму маці жонку ізь зямлі Ягіпецкае.
22 І было таго часу, і сказаў Авімелех а Фіхол, вайводца ягоны, Абрагаму, кажучы: «Бог із табою ў вусім, што ты робіш;
23 І цяпер прысягні імне Богам тут, што ты ня будзеш маніць імне ані пагону майму, ані ўнуку майму; і як я ласку чыніў табе, так будзеш рабіць з імною і ізь зямлёю, што ты падарожжуеш у ёй».
24 І сказаў Абрагам: «Прысягаю».
25 І ўпікаў Абрагам Авімелеху ўзглядам студні вады, каторую заглабалі слугі Авімелехавы.
26 І сказаў Авімелех: «Ня ведаў я, хто ўчыніў гэта, таксама ты не сказаў імне; таксама я ня чуў, апрача сядняшняга дня».
27 І ўзяў Абрагам драбнога й буйнога статку, і даў Авімелеху, і ўчынілі яны абодва змову.
28 І пастанавіў Абрагам сем тых ягнят із драбнога статку асобна.
29 І сказаў Авімелех Абрагаму: «А што гэта за сем авец гэтых, каторыя ты пастанавіў асобна?»
30 І сказаў: «Бо сем гэтых ягнят возьмеш ад рукі мае, каб яны былі імне сьветчаньням, што я выкапаў гэтую студню».
31 Затым і назваў гэтае месца: Бэер Шава (Студня Прысягі), бо там яны абодва прысягалі.
32 І ўчынілі змову ў Бэер Шаве. І ўстаў Авімелех а Фіхол, вайводца ягоны, і зьвярнуліся да зямлі Пілісцкае.
33 І засадзіў гай ля Бэер Шавы, і гукаў там у імя СПАДАРА, Бога вечнага.
34 І падарожжаваў Абрагам у зямлі Пілісцкай дзён шмат.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 21 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.