1 І сталася за дзён Амрафела, караля Шэнарскага, Арыёха, караля Еласарскага, Кедорлаомера, караля Еламскага, і Фідала, караля Ґоімскага,
2 Учынілі вайну з Бэраю, каралём Содомскім, Біршаю, каралём Ґоморскім, Шынавам, каралём Адмы, Шэмеверам, каралём Сэвойскім, і з каралём Беламскім, значыцца Зоарскім.
3 Усі яны злучыліся ў даліне Сыдым — яна ж Мора Салонае.
4 Двананцаць год яны служылі Кедорлаомеру, а трынанцатага году спрацівіліся.
5 У чатырнанцатым годзе прышоў Кедорлаомер а каралі, каторыя зь ім, і пабілі Рэфаімаў ув Аштэроф-Карнаіме, і Зузымаў у Гаме, і Емімаў у Шаве-Ірафаіме,
6 І Горэеў на гары іхнай Сэіру, аж да Эл-Парана, каторы на пустыні.
7 І зьвярнуліся, і прышлі да жарала Мішпат, каторы ёсьць Кадэс, і пабілі ўсе поле Амаліка, і таксама Аморэя, што жывець у Хаццон-Амары.
8 І вышаў кароль Содомскі, кароль Ґоморскі, кароль Адмы, кароль Сэвоімскі і кароль Беламскі, значыцца Заорскі, і зладзіліся да вайны зь імі ў даліне Сыддым,
9 Зь Кедорлаомерам, каралём Еламскім, і Фідалом, каралём Ґоімскім, і Амрафелам, каралём Шэнарскім, і Арыёхам, каралём Еласарскім; чатырох каралёў супроці пяцёх.
10 У даліне ж Сыддым былі ямы, ямы смаляныя. І, пусьціўшыся ўцекі, кароль Содомскі а Ґоморскі ўваліліся ў іх, а засталыя ўцяклі на гару.
11 І забралі ўсю маемасьць Содомы а Ґоморы, і ўсю еміну іхную, і адышлі.
12 І забралі Лота, братаніча Абрамовага, і маемасьць ягоную, і пайшлі, а ён жыў у Содоме.
13 І прышоў уцеклы, і наказаў Абраму Гэбрэю, а ён жыў у дуброве Мамрэ, Аморэяніна, брата Эшколы а брата Анера, каторыя былі хаўрусьнікі Абрамовы.
14 І Абрам, пачуўшы, што ўзяты ў палон брат ягоны, узброіў гадунцоў сваіх, народжаных у дамове ягонай, трыста асьмінанцацёх, і пагнаўся аж да Дана;
15 І падзяліўшыся супроці іх ночы, сам і слугі ягоныя, і пабіў іх, і гнаў іх аж да Говы, каторая налева ад Дамашку.
16 І зьвярнуў усю маемасьць, і Лота, брата свайго, і маемасьць ягоную зьвярнуў, таксама й жанкі, і люд.
17 І вышаў кароль Содомскі яму на пярэймы, як ён зьвярнуўся просьле пабіцьця Кедорлаомера а каралёў, што былі зь ім, у даліну Шаве — яна даліна каралёва.
18 І Мельхісэдэк, кароль Салімскі, вынес хлеб а віно. І ён сьвятар у Бога Навышшага.
19 І дабраславіў яго, і сказаў: «Дабраславёны Абрам ад Бога Навышшага, Валадара неба й зямлі;
20 І дабраславёны Бог Навышшы, Каторы перадаў непрыяцеляў тваіх у рукі твае». І даў яму дзясяціну з усёга.
21 І сказаў кароль Содомскі Абраму: «Дай імне душы, а маемасьць вазьмі сабе».
22 І сказаў Абрам каралю: «Я падыймаў руку сваю да СПАДАРА Магучага, Навышшага, Валадара неба й зямлі,
23 што ад ніткі аж да рэменчыка з вобую не вазьму з усёга твайго, і каб ты не сказаў: "Я забагаціў Абрама",
24 Апрача тога толькі, што зьелі маладзёны, і дзелі людзёў, што хадзілі з імною, Анера, Эшколы а Мамра; гэтыя возьмуць дзель сваю».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 14 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.