1 І было просьле стацьцяў гэтых: і наказалі Язэпу: «Вось, айцец твой хворы». І ён узяў двух сыноў сваіх із сабою: Манаса а Яхрэма.
2 І азнаймілі Якаву, і сказалі: «Вось, сын твой Язэп прышоў да цябе». І натужыўся Ізраель, і сеў на пасьцелі.
3 І сказаў Якаў Язэпу: «БОГ Усемагучы зьявіўся імне ў Лузе, у зямлі Канаанскай, і дабраславіў мяне,
4 І сказаў імне: "Вось, я ўчыню цябе плодным, і размнажу цябе, і ўчыню зь цябе збор людаў, і дам зямлю гэтую насеньню твайму просьле цябе на дзяржаньне вечнае".
5 І цяпер два сыны твае, што нарадзіліся табе ў зямлі Ягіпецкай, да прыходу майго да цябе да Ягіпту, мае яны; Яхрэм а Манас, як Рувін а Сымон, будуць мае.
6 Дзеці ж твае, што народзяцца ад цябе просьле іх, будуць твае. Іменям братоў іхных іх будуць менаваць у спадках іхных.
7 І я, як я прышоў з Падану, памерла ў мяне Рахіль у зямлі Канаанскай, у дарозе, як яшчэ заставалася кіўра зямлі, прысьці да Ефрафы, і я пахаваў яе там, у дарозе да Ефрафы, каторая Бэтлеем».
8 І абачыў Ізраель сыноў Язэпавых, і сказаў: «Хто гэтыя?»
9 І сказаў Язэп айцу свайму: «Сыны мае яны, каторых Бог даў імне тут». І сказаў: «Вазьмі ж іх да мяне, і я дабраслаўлю іх».
10 Вочы ж Ізраелявы сталі цяжкія ад старасьці: ня мог ён бачыць. І дабліжыў іх да яго, і ён пацалаў іх, і абняў іх.
11 І сказаў Ізраель Язэпу: «Бачыць від твой я не спадзяваўся: і вось, паказаў імне Бог і насеньне твае».
12 І вывеў іх Язэп із каленяў ягоных, і пакланіўся яму відам сваім да зямлі.
13 І узяў Язэп абодвых, Яхрэма ў правую сваю руку, супроці левае Ізраеля, а Манаса ў левую, супроці правае Ізраеля, і дабліжыўся да яго.
14 І выцягнуў Ізраель правіцу сваю, і палажыў на галаву Яхрэму, а ён быў малодшы, а левую на галаву Манасу. Умысьля палажыў гэтак ён рукі свае, бо Манас пяршак.
15 І дабраславіў Язэпа, і сказаў: «Бог, перад Каторым хадзілі айцове мае, Абрагам а Ісак, Бог, Каторы пасьціў мяне адгэнуль, як я існую, аж дагэтуль,
16 Тый Ангіл, што выбавіў мяне з усякага ліха, няхай дабраславе хлапцоў гэтых; і назавецца ў іх імя мае і імя айцоў маіх, Абрагама а Ісака, і няхай разрастуцца яны ў множасьць сярод зямлі».
17 І абачыў Язэп, што айцец ягоны палажыў правую руку сваю на галаву Яхрэмаву; і было ліхім гэта ў ваччу ягоным. І падпер ён руку айца свайго, каб зьняць яе з галавы Яхрэмавае на галаву Манасаву;
18 І сказаў Язэп айцу свайму: «Ня гэтак, войча мой, бо гэта пяршак; палажы правіцу сваю на ягоную галаву».
19 І адмовіўся айцец ягоны, і сказаў: «Ведаю, сыну мой, ведаю, таксама ён будзе людам, і таксама ён будзе вялікі, але брат ягоны малы ўзьвялічыцца над ім, і насеньне ягонае будзе паўнінёю народаў».
20 І падабраславіў іх таго дня, кажучы: «Табою будзе дабраславіць Ізраель, кажучы: "Няхай учыне цябе Бог, як Яхрэма а Манаса"». І пастанавіў Яхрэма перад Манасам.
21 І сказаў Ізраель Язэпу: «Вось, я паміраю. І будзе Бог із вамі, і зьверне вас да зямлі айцоў вашых.
22 І я даў табе адну дзель звыш братоў тваіх, тую, каторую я ўзяў з рук Аморэя мячом сваім а лукам сваім».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 48 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.