1 І ня мог Язэп болей вытрываць пры ўсіх, што стаялі каля яго, і закрычэў: «Вывядзіце кажнага чалавека ад мяне!» І не стаяў ніхто пры ім, як вызнаўся Язэп братом сваім.
2 І голасна заплакаў, і пачулі Ягіпцяне, і пачуў дом Фараонаў.
3 І сказаў Язэп братом сваім: «Я Язэп, ці жыў яшчэ ацец мой?» І не маглі браты ягоныя адказаваць яму, бо зьлякаліся віду ягонага.
4 І сказаў Язэп братом сваім: «Дабліжчася, калі ласка, да мяне». Яны дабліжыліся. Ён сказаў: «Я Язэп, брат ваш, што вы прадалі мяне да Ягіпту.
5 Але цяпер ня немарасьціцеся, і хай гэта ня будзе заслугуючым гневу ў вачох вашых, што вы прадалі мяне сюды, бо дзеля захаваньня жыцьця вашага паслаў мяне Бог перад вамі;
6 Во цяпер два гады галадові на зямлі; і яшчэ пяць год, у каторых нельга будзе араць ані жаць.
7 І паслаў мяне Бог перад вамі, каб пакінуць вам астачу на зямлі і захаваць жыцьцё вашае дзеля ўцекаў вялікіх.
8 І цяпер ня вы паслалі мяне сюды, але Бог, і пастанавіў мяне за айца Фараону і за гаспадара ў вусёй зямлі Ягіпецкай.
9 Барзьдзіце, і ўзыйдзіце да айца майго, і скажыце яму: "Гэтак кажа сын твой Язэп: ’Бог ўчыніў мяне панам усяго Ягіпту; зыйдзі да мяне, не адвалакай.
10 І будзеш жыці ў зямлі Ґошэн; і будзеш блізка да мяне, ты, і сынове твае, і сынове сыноў тваіх, і драбны й буйны статак твой, і ўсе твае.
11 І пражыўлю цябе там, бо яшчэ пяць год галадові, каб не згалеў ты, і дамова твая, і ўсе твае’".
12 І вось, вочы вашыя бачаць, і вочы брата майго Веняміна, што гэта мае вусны, што гукаюць да вас.
13 І скажыце айцу майму праз усю славу маю ў Ягіпце і праз усе, што вы бачылі; і пабарзьдзіце, і зьвядзіце айца майго сюды».
14 І паў ён на шыю Веняміну, брату свайму, і плакаў; і Венямін плакаў на шыі ягонай.
15 І цалаваў усіх братоў сваіх, і плакаў над імі. І потым гукалі ізь ім браты ягоныя.
16 І голас чуцён быў у доме Фараонавым, наймя: «Прышлі браты Язэпавы»; і прыемна гэта было ў ваччу Фараона і ў вачох слугаў ягоных.
17 І сказаў Фараон Язэпу: «Скажы братом сваім: "Во што зрабіце: накладзіце на жывёлу сваю, і йдзіце, і прыдзіце да зямлі Канаанскае;
18 і вазьміце айца свайго а радзімы свае, і прыйдзіце да мяне; я дам вам дабро ў зямлі Ягіпецкай, і вы будзеце есьці тук зямлі".
19 Табе ж загадую: зрабіце гэта: вазьміце сабе ізь зямлі Ягіпецкае калёсаў дзецянятам сваім і жонкам сваім, і прынясіце айца свайго, і прыйдзіце;
20 І вочы вашы няхай не жалеюць судзьдзя вашага, бо дабро з усяе зямлі — ваша яно».
21 І зрабілі так сынове Ізраелявы. І даў ім Язэп калёсы, подле загады Фараонавае, і даў ім еміны на дарогу.
22 Кажнаму зь іх ён даў зьмену адзецьцяў, а Веняміну даў трыста срэбраньнікаў і пяць зьменаў адзецьцяў.
23 І айцу паслаў во што: дзесяць аслоў, накладзеных із дабра ягіпецкага, і дзесяць асьліцаў, накладзеных збожжам, хлебам а емінаю айцу свайму на дарогу.
24 І адаслаў братоў сваіх, і яны пайшлі. І сказаў ім: «Не сварыцеся ў дарозе».
25 І ўзыходзілі яны зь Ягіпту, і прышлі да зямлі Канаанскае да Якава, айца свайго.
26 І паведамілі яму, сказаўшы, што яшчэ Язэп жыў, і што ён валадар у вусёй зямлі Ягіпецкай. І замлела сэрца ягонае, бо ён ня верыў ім.
27 І гукалі яму ўсі словы Язэпавы, каторыя ён казаў ім, і абачыў калёсы, каторыя прыслаў Язэп, каб прынесьці яго: і ажыў дух Якаваў, айца іхнага.
28 І сказаў Ізраель: «Досыць, яшчэ сын мой жыў; пайду й абачу яго, пакуль не памру».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 45 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.