1 І даведаўся Якаў, што ё збожжа ў Ягіпце, і сказаў Якаў сыном сваім: «Чаго вы глядзіце?»
2 І сказаў: «Вось, я чуў, што ё збожжа ў Ягіпце; зыйдзіце туды і купіце нам стуль, і будзем жыць і не памрэм».
3 І зышлі дзесяцёх братоў Язэпавых купіць збожжа ў Ягіпту;
4 А Веняміна, брата Язэпавага, не паслаў Якаў з братамі ягонымі, бо сказаў: «Каб не прылучылася зь ім няшчасьце».
5 І прышлі сынове Ізраелявы купляць збожжа, сярод іншых прыбылых; бо была галадоў у зямлі Канаанскай.
6 А Язэп быў найвышшы валадар тае зямлі. Ён прадаваў збожжа ўсяму люду зямлі. І прышлі браты Язэпавы, і білі яму чалом да зямлі.
7 І абачыў Язэп братоў сваіх, і пазнаў іх; і прыдаўся чужым ім, і гукаў зь імі стродка, і сказаў ім: «Скуль вы прышлі?» І яны сказалі: «Ізь зямлі Канаанскае купіць збожжа».
8 І пазнаў Язэп братоў сваіх, але яны не пазналі яго.
9 І ўспомнеў Язэп сны, што ён сьніў празь іх; і сказаў ім: «Узьведнікі вы, абачыць голасьць зямлі прышлі вы».
10 І сказалі яны яму: «Не, спадару наш; і твае слугі прышлі купіць еміны.
11 Усі мы сынове аднаго чалавека; пасьцівыя мы. Ня бывалі слугі твае ўзьведнікамі».
12 Ён сказаў ім: «Не, толькі голасьць зямлі прышлі вы выглядзець».
13 Яны сказалі: «Двананцацёх слугаў тваіх братоў; мы сынове аднаго чалавека ў зямлі Канаанскай, і вось, малы сядні з айцом нашым, а аднаго няма».
14 І сказаў ім Язэп: «Гэта самае я й казаў вам, сказаўшы: "Узьведнікі вы".
15 Гэтым будзеце выпрабаваны: жыў Фараон! вы ня выйдзеце адгэтуль, калі ня прыйдзе сюды малы брат ваш.
16 Пашліце аднаго з вас, і няхай возьме ён брата вашага; а вы будзеце ўвязьнены. І выпрабуюцца словы вашыя, ці праўда ваша; і калі не, жыў Фараон! узьведнікі вы».
17 І забраў іх пад нагляд на тры дні.
18 І сказаў ім Язэп на трэйці дзень: «Гэта зрабіце, і застаніцеся жывы; Бога я баюся.
19 Калі пасьцівыя вы, няхай адзін із вашых братоў застанецца ўвязьнены ў доме нагляду вашага, а вы йдзіце й адвязіце збожжа дзеля аддаленьня голаду дамоў вашых.
20 І брата вашага малога прывядзіце да мяне, і спраўдзяцца словы вашыя, і не памрыце». І зрабілі яны так.
21 І казалі яны кажны брату свайму: «Запраўды мы вінны ўзглядам брата нашага, што мы бачылі бедаваньне душы ягонае, як ён маліў нас, але не паслухалі, і за тое й прышла на нас бяда гэта».
22 І адказаў Рувін ім, кажучы: «Ці не казаў я вам, кажучы: "Не грашыце супроці дзецяняці", і не паслухалі вы; і во, кроў ягоная спаганяецца».
23 А яны ня ведалі, што Язэп цяме, бо памеж іх быў перакладнік.
24 І адвярнуўся ад іх, і плакаў. І зьвярнуўся да іх, і гукаў ізь імі, і ўзяў зь іх Сымона, зьвязаў яго перад ачыма іхнымі.
25 І загадаў Язэп, і напоўнілі судзіны іхныя збожжам, і зьвярнуць срэбра іхнае кажнаму ў мех ягоны, і даць ім еміны на дарогу. І зрабілі ім гэтак.
26 Яны паднялі збожжа свае на аслы свае і пайшлі стуль.
27 І разьвязаў адзін мех свой, каб даць аслу свайму на папасе; і абачыў срэбра свае, і вось, яно ў вадтуліне мяха ягонага.
28 І сказаў братом сваім: «Срэбла імне зьвярнулі; і яно ў мяху ў мяне». І затрывожылася сэрца іхнае, і яны задрыжэлі, адзін перад адным, кажучы: «Што гэта Бог учыніў нам?»
29 І прышлі яны да Якава, айца свайго, да зямлі Канаанскае, і паведалі яму ўсе, што прыгадзілася зь імі, кажучы:
30 «Гукаў тый чалавек, спадар зямлі тае, з намі стродка і меў нас за ўзьведнікаў у тэй зямлі.
31 І сказалі мы яму: «Пасьцівыя мы, мы ня бывалі ўзьведнікамі;
32 Нас двананцацёх братоў, сыноў у вайца нашага; аднаго няма, а малы сядні з айцом нашым у зямлі Канаанскай».
33 І сказаў тый чалавек, спадар зямлі тае: «З гэтага я пазнаю, ці пасьцівыя вы: застаўце ў мяне аднаго брата з вас, а вы збожжа дзеля аддаленьня голаду дамоў вашых вазьміце й пайдзіце;
34 І прывядзіце да мяне малога брата вашага; і даведаюся, што вы ня ўзьведнікі, але пасьцівыя вы, аддам вам брата вашага, і вы зможаце таргаваць у гэтай зямлі».
35 І было: як яны паражнілі мяхі свае, і во, у кажнага зьвязак срэбла ягонага ў мяху ягоным. І бачылі яны зьвязкі срэбла свайго, яны і ацец іхны, і баяліся.
36 І сказаў ім Якаў, айцец іхны: «Вы спабылі мяне дзяцей: Язэпа няма; і Сымона няма; Веняміна ўзяць хочаце, — усе гэта на мяне!»
37 І сказаў Рувін айцу свайму: «Забі двух маіх сыноў, калі я не прывяду яго да цябе; аддай яго на маю руку, і я зьвярну яго табе».
38 А ён сказаў: «Ня зыйдзе сын мой з вамі; бо брат ягоны памер, і ён адзінотным застаўся! Калі здарыцца зь ім няшчасьце ў дарозе, у каторую вы пойдзеце, дык зьвядзіце вы сівізну маю із смуткам да шэолю».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 42 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.