1 Галадоў цяжэла на зямлі.
2 І было як яны скончылі есьці збожжа, каторае прывезьлі зь Ягіпту, і сказаў ім ацец іхны: «Зьвярніцеся, купіце нам троху еміны».
3 І сказаў яму Юда, кажучы: «Тый чалавек стродка асьветчыў нам, сказаўшы: "Не абачыце віду майго, хіба будзе брат ваш із вамі".
4 Калі згаджаешся паслаць брата нашага з намі, то зыйдзем а купім табе еміны;
5 А калі не пашлеш, дык ня зыйдзем, бо тый чалавек сказаў нам: "Не абачыце віду майго, хіба будзе брат ваш із вамі"».
6 І сказаў Ізраель: «Нашто вы зрабілі імне ліха, сказаўшы таму чалавеку, што ў вас ё яшчэ брат?»
7 Яны сказалі: «Пытаючы, распытаваў тый чалавек праз нас а праз радню нашу, кажучы: "Ці яшчэ айцец ваш жыў? ці ёсьць у вас брат?" Мы й казалі яму подле гэтых словаў ягоных. Ці маглі мы напэўна ведаць, што ён скажа: "Зьвядзіце брата вашага"».
8 І сказаў Юда Ізраелю, айцу свайму: «Пашлі хлапца; і мы ўстанем, і пойдзем, і будзем жыць, і не памрэм, і мы, і ты, і дзецяняты нашыя.
9 Я паручуся за яго, з мае рукі будзеце вымагаць яго. Калі я не прывяду яго да цябе і не пастанаўлю перад табою, то буду я грэшны перад табою на ўсі дні жыцьця.
10 Бо калі б мы не пазьніліся, дык цяпер мы ўжо зьвярнуліся б двойчы».
11 І сказаў ім Ізраель, айцец іхны: «Калі так, дык во што зрабіце: вазьміце з найлепшых пладоў зямлі ў судзіны вашыя і зьнясіце чалавеку дар: троху бальсаму а троху мёду а пернасьці а ладан а дактыляў а мігдалаў.
12 І срэбра другім наваратам вазьміце ў рукі вашы, а срэбра, назад паложана ў вадтуліны мяхоў вашых, зьвярніце рукамі сваімі: можа гэта абмыла.
13 І брата вашага бярыце, і, устаўшы, зьвярніцеся да чалавека таго.
14 І БОГ Усемагучы дасьць вам ласку перад відам таго чалавека, і ён выпусьце вам брата вашага другога а Веняміна. А я, калі спабудуся сваіх дзяцей, то спабудуся».
15 І ўзялі тыя людзі дар гэты, і срэбла ўдвая ўзялі ў рукі свае, і Веняміна; і ўсталі, і зышлі да Ягіпту, і сталі перад Язэпам.
16 І абачыў Язэп ізь імі Веняміна, і сказаў дамаверу свайму: «Увядзі гэтых людзёў у дом, і зарэж, што можна зарэзаць, і прыгатуй, бо з імною будуць палуднаваць гэтыя людзі».
17 І зрабіў тый чалавек так, як сказаў Язэп, і ўвёў тый чалавек людзёў гэтых у дом Язэпаў.
18 І баяліся людзі гэтыя, што прывялі іх да дому Язэпавага, і сказалі: «Гэта з прычыны срэбла, зьверненага ўперад у мяхі нашыя, прывялі нас, каб накінуцца на нас, і напасьці на нас, і ўзяць нас у няволю, і аслы нашыя».
19 І дабліжыліся яны да дамавера Язэпавага, і гукалі яму ля ўходу ў дом;
20 І сказалі: «О спадару наш, зыходзячы зышлі мы спачатку купляць еміны;
21 І было, як мы прышлі на папас, і разьвязалі мяхі свае — і во, срэбла кажнага ў вадтуліне мяха ягонага, срэбла нашае подле вагі свае, і мы зварачаем яго сваімі рукамі.
22 І срэбла другое мы зьнесьлі ў руках сваіх купіць еміны. Мы ня ведаем, хто паклаў срэбла нашае ў мяхі нашыя».
23 Ён сказаў: «Супакой вам! ня бойцеся! Бог ваш і Бог айца вашага даў вам скарб у мяхох вашых. Вашае срэбла прышло да мяне». І вывеў да іх Сымона.
24 І ўвёў чалавек тый людзёў гэтых у дом Язэпаў, і даў вады, і яны ўмылі ногі свае; і даў пошару аслом іхным.
25 І яны прыгатавалі дар да прыходу Язэпа ў палудзень, бо чулі, што там будуць палуднаваць.
26 І прышоў Язэп двору; і яны прынесьлі яму да дому дар, каторы ў руках іхных, і білі яму чалом да зямлі.
27 Ён папытаўся ў іх праз дабрабыт і сказаў: «Ці добра маецца ваш ацец стары, праз каторага вы гукалі? Ці жывець яшчэ ён?»
28 І сказалі яны: «Добра слузе твайму, айцу нашаму, яшчэ жывець». І сьхінуліся, і пакланіліся.
29 І ўзьняў вочы свае, і абачыў Веняміна, брата свайго, сына маці свае, і сказаў: «Ці гэта брат ваш малы, праз каторага вы казалі імне?» І сказаў: «Бог хай зьмілуецца над табою, сыну мой».
30 І пабарзьдзіў Язэп, бо ўзгарэліся яго пачуцьці да ягонага брата, і ён шукаў плакаць; і ўвыйшоў ён у пакой, і плакаў там.
31 І ўмыў від свой, і вышаў, і ўзьдзержаваўся, і сказаў: «Пастанавіце хлеб».
32 І пастанавілі яму асобна, і ім асобна, і Ягіпцянам, што елі зь ім, асобна, бо Ягіпцяне ня могуць есьці з Гэбрэямі хлеба, бо гэта агідна Ягіпцянам.
33 І селі яны перад ім, перша родны подле першароднасьці свае, а малады подле маладосьці свае, і дзівіліся людзі адзін перад адным.
34 І падавалі дзелі ад яго ім. І памнажыў дзель Веняміну супроці дзеляў кажнага зь іх пяць разоў. І пілі, і ўпіліся зь ім.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 43 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.