1 І во роды сыноў Ноевых: Сэма, Хама а Яфэта. І нарадзіліся ў іх дзеці просьле патопы.
2 Сынове Яфэтавы: Ґомер а Маґоґ а Мадай а Яван а Фувал а Мешэх а Фірас.
3 І сыны Ґомеравы: Аскеназ а Рыфат а Фоґарма.
4 І сыны Явановы: Еліса а Фарыс, Кітым а Доданім.
5 Ад гэтых апрычыліся абтокі народаў у землях іхных, кажны подле мовы свае і подле плямёнах сваіх, у народах сваіх.
6 І сыны Хамавы: Куш а Міцраім а Фут а Канаан.
7 І сынове Кушавы: Сэва а Гавіла а Саўга а Рама а Саўтэха. І сыны Рамавы: Шэва а Дэдан.
8 І Куш нарадзіў Німрода: гэты пачаў быць дужасілам на зямлі.
9 Ён быў дужы паляўнічы перад відам СПАДАРОВЫМ; затым кажуць: «Дужы паляўнічы, як Німрод перад відам СПАДАРОВЫМ».
10 І быў пачатак гаспадарства ягонага: Бабілён а Эрэх а Аккад а Халне, у зямлі Шынар.
11 З тае зямлі вышаў Асур, і збудаваў Ніневу, і места Рэговоф, Калаг,
12 І Рэсэн памеж Ніневы й Калагі; гэта тое места вялікае.
13 І Міцраім нарадзіў Лудымы а Анамімы а Легавімы а Нафтугімы
14 А Патрусымы а Каслугімы, адкуль вышлі Пілішчане, а Кафторымы.
15 І Канаан нарадзіў Сыдона, першароднага свайго, а Гэта
16 А Евусэя а Аморэя а Ґерґесэя
17 А Гівея а Арка а Сыня
18 А Арвада а Цэмара а Гамафа. А потым пашырыліся плямёны Канаанавы.
19 І была граніца Канаана ад Сыдону, ідучы на Ґерар, аж да Ґазы, ідучы на Содому, Ґомору, Адму а Цэвуім аж да Ляшы.
20 Гэта сынове Хамавы, подле плямёнаў сваіх, подле моваў сваіх, па краёх сваіх і на родах сваіх.
21 І Сэм — у яго таксама нарадзіліся дзеці, ён быў ацец усіх сыноў Гэверавых і старшы брат Яфэтаў.
22 Сынове Сэмавы: Елам а Асур а Арпаксад а Луд а Арам.
23 А сыны Арамовы: Уц а Гул а Ґефера а Маш.
24 І Арпаксад нарадзіў Шалага, Шалаг нарадзіў Эвера.
25 У Эвера нарадзіліся два сыны; імя аднаго Фалек, бо за дзён ягоных зямля была падзелена, і імя брата Ягонага Ёктан.
26 І Ёктан нарадзіў Алмодана а Шалефа а Хацармавефа а Ераха
27 А Гадорама а Узала а Дыклу
28 А Овала а Авімеля а Шэву
29 А Офіра а Гавілу а Ёвава; усі гэта сынове Ёктановы.
30 І былі сялібы іхныя ад Мешы, ідучы на Сэфар, гару ўсходнюю.
31 Гэта сынове Сэмавы, подле плямёнаў сваіх, подле моваў сваіх, па краёх сваіх, у народах сваіх.
32 Гэта плямёны сыноў Ноевых, подле радзімаў сваіх, і ў народах сваіх. Ад іх пашырыліся народы па зямлі па патопе.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 10 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.