1 Вось гэтыя нашчадкі сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. Па патопе нарадзіліся ім сыны.
2 Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тубал, Масок і Тыр.
3 Сыны Гамэра: Аскеназ, і Рыфат, і Тагарма.
4 Сыны ж Явана: Эліса і Тарсіс, Кітым і Раданім.
5 Ад іх паходзяць жыхары ўзбярэжжаў і астравоў, падзеленыя паводле сваіх краёў і сваёй мовы, па плямёнах і паводле сваіх народаў.
6 А сыны Хама: Куш, і Міцраім, і Пут, і Ханаан.
7 Сыны Куша: Саба, і Хавіла, і Сабата, і Рэгма, і Сабатаха. Сыны Рэгмы: Саба і Дэдан.
8 Куш быў бацькам Німрода. Ён быў першым магутным на зямлі,
9 і ён быў дужы паляўнічы перад Госпадам. Адсюль пайшла прыказка: «Як Німрод, дужы паляўнічы перад Госпадам».
10 Пачаткам валадарання яго быў Бабілон, і Эрэх, і Акад, і Хальнэ у зямлі Сэнаар.
11 З гэтай зямлі ён выйшаў у Асірыю і пабудаваў Нініву, Рэхабот-Ір і Калах,
12 таксама Расэн, вялікі горад між Нінівай і Калахам.
13 А Міцраім быў бацькам Луда, і Анама, і Лааба, і Нафтуа,
14 і Патруса, і Каслуха, і Кафтора, ад якіх паходзяць філістынцы.
15 Ханаан жа меў сыноў: першароднага Сідона, Хета,
16 і Евусея, і Амарэя, Гергесея,
17 Гівея і Арацэя, Сінэя
18 і Арадзія, Самарэя і Эматэя; і пасля таго рассеяліся народы хананеяў.
19 І былі межы хананеяў, калі ісці ад Сідона ў напрамку Герара аж да Газы, пакуль не дойдзеш да Садома і Гаморы, і да Адамы і Себаіма, аж да Лесы.
20 Гэта нашчадкі Хама паводле іх плямёнаў і моў, земляў і народаў.
21 Таксама ад Сэма, бацькі ўсіх сыноў Гебэра, старэйшага брата Яфэта, нарадзіліся [нашчадкі].
22 Сыны Сэма: Элам, і Асур, і Арпаксад, і Луд, і Арам.
23 Сыны Арама: Уц, і Гул, і Гетэр, і Мэс.
24 А Арпаксад быў бацькам Салы, ад якога нарадзіўся Гебэр.
25 Нарадзіліся ж у Гебэра два сыны: першаму імя Пэлег, таму што ў днях яго раздзялілася зямля, а імя брата яго Ектан,
26 Той Ектан быў бацькам Эльмадада, і Салефа, і Асармота, і Ярэ,
27 і Адарама, і Узала, і Дэклы,
28 і Абала, і Абімаэля, і Сабы,
29 і Афіра, і Хавіла, і Ёбаба. Яны ўсе сыны Ектана.
30 Месца іх пражывання было, калі ісці ад Мэшы аж да Сэфара, усходняй гары.
31 Яны сыны Сэма паводле плямёнаў, і моў, і земляў у народах сваіх.
32 Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле сваяцтва і народаў сваіх. Ад іх распаўсюдзіліся народы на зямлі па патопе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Роду, 10 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.