1 Вось нашчадкі Эзава, ён жа — Эдом.
2 Эзаў узяў сабе жонак паміж дачок Ханаана: Аду, дачку Элона Хетыта, і Агалібаму, дачку Аны, сына Сібэона Харэя,
3 і Басэмат, дачку Ізмаэля, сястру Набаёта.
4 Ада нарадзіла Эліфаза; Басэмат нарадзіла Рагуэля,
5 Агалібама нарадзіла Ягуса, і Ялама, і Корэ. Гэта сыны Эзава, якія нарадзіліся яму ў зямлі Ханаан.
6 І ўзяў Эзаў сваіх жонак, і сыноў, і дачок, і ўсіх людзей дому свайго, дробную і буйную жывёлу, ды ўсё, што нажыў ён у зямлі Ханаан, і падаўся ў зямлю Сэір, і адышоў ад брата свайго Якуба.
7 Былі яны вельмі багатыя, і разам не маглі яны жыць. Не змяшчала іх зямля качавання іх дзеля мноства статкаў.
8 І пражываў Эзаў на гары Сэір, [ён жа] — Эдом.
9 Вось нашчадкі Эзава, бацькі Эдома, на гары Сэір,
10 і вось імёны сыноў яго: Эліфаз, сын Ады, жонкі Эзава, Рагуэль, сын Басэмат, жонкі яго.
11 Сынамі Эліфаза былі: Тэман, Амар, Сэфо, і Гатам, і Кенэз.
12 А Тамна, што была наложніцай Эліфаза, сына Эзава, нарадзіла яму Амалека. Гэта сыны Ады, жонкі Эзава.
13 А сыны Рагуэля: Нагат і Зара, Сама і Міза. Гэта сыны Басэмат, жонкі Эзава.
14 Вось сыны жонкі Эзава Агалібамы, дачкі Аны, сына Цыбэона, якіх яна нарадзіла яму: Ягус, і Ялам, і Корэ.
15 Вось князі сыноў Эзава. Сыны Эліфаза, першароднага сына Эзава: князь Тэман, князь Амар, князь Сэфо, князь Кенэз,
16 князь Корэ, князь Гатам, князь Амалек. Гэта князі Эліфазавы ў зямлі Эдом, яны — сыны Ады.
17 Вось сыны Рагуэля, сына Эзава: князь Нагат, князь Зара, князь Сама і князь Міза. Гэта князі Рагуэлявы ў зямлі Эдом, сыны Басэмат, жонкі Эзава.
18 Вось сыны Агалібамы, жонкі Эзава: князь Ягус, князь Ялам і князь Корэ. Гэта князі Агалібамавы, жонкі Эзава, дачкі Аны.
19 Гэта нашчадкі Эзава, і яны — князі іх. Ён жа — Эдом.
20 Вось сыны Сэіра Харэя, жыхары зямлі: Лотан, і Сабал, і Цыбэон, і Ана,
21 і Дышон, і Эцэр, і Дышан. Гэта князі Харэявы, сына Сэіра, у зямлі Эдом.
22 Сынамі Лотана былі: Горы і Гемам, а сястра Лотана — Тамна.
23 А гэта сыны Сабала: Алван, і Манагат, і Эбал, Сэфо і Анам.
24 А вось сыны Цыбэона: Ая і Ана. Гэта той Ана, які знайшоў гарачую крыніцу ў пустыні, калі пасвіў аслоў Цыбэона, бацькі свайго.
25 Ён меў сына Дышона і дачку Агалібаму.
26 А гэта сыны Дышона: Гемдан, і Эсбан, і Етра, і Харан.
27 А вось сыны Эцэра: Більган, і Заван, і Якан.
28 А Дышан меў сыноў Уца і Арана.
29 Вось князі харэяў: князь Лотан, князь Сабал, князь Сібэон, князь Ана,
30 князь Дышон, князь Эцэр і князь Дышан; яны — князі харэяў паводле саслоўяў іх у зямлі Сэір.
31 А вось якія былі цары, якія валадарылі ў зямлі Эдом, перш чым сыны Ізраэля мелі цара.
32 У Эдоме царом быў Бэла, сын Бэора, а назва горада яго — Дэнаба.
33 І памёр Бэла, і па ім валадарыў Ёбаб, сын Зары з Босры.
34 Калі памёр Ёбаб, замест яго валадарыў Гусам з зямлі Тэман.
35 А калі ён памёр, па ім валадарыў сын Бэдада, Адад, які пабіў мадыянцаў на раўніне Мааб. Назва горада яго — Авіт.
36 А калі памёр Адад, па ім валадарыў Сэмля з Масрэкі.
37 А пасля яго смерці валадарыў па ім Саўл з Рэхабота, што каля ракі.
38 Калі ж і ён пайшоў, валадарства атрымаў Баал-Ханан, сын Ахабора.
39 А калі ён памёр, па ім валадарыў Адад, назва горада якога Паў, а імя жонкі было Мээтабэль, дачка Матрэд, дачкі Мэзагаба.
40 Вось імёны князёў Эзава паводле іх плямёнаў і мясцовасцей, названых іх імёнамі: князь Тамна, князь Алва, князь Етэт,
41 князь Агалібама, князь Эла, князь Пінон,
42 князь Кенэз, князь Тэман, князь Мабцар,
43 князь Магдыэль, князь Ірам. Гэта князі Эдома, якія жывуць на зямлі валадарства свайго. І менавіта Эзаў — бацька ідумейцаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Роду, 36 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.