1 Сказаў, вось, Госпад Абраму: «Выйдзі з зямлі тваёй і ад радні тваёй, і з дому бацькі твайго ў зямлю, якую Я табе пакажу.
2 І Я зраблю з цябе вялікі народ, і буду цябе дабраслаўляць, і ўзвялічу імя тваё, і ты будзеш дабраславеннем.
3 Я буду дабраслаўляць тых, якія будуць цябе дабраслаўляць, а тых, якія цябе будуць праклінаць, Я пракляну, і ў табе будуць дабраславёныя ўсе народы зямлі».
4 І падаўся Абрам у дарогу, як яму загадаў Госпад, а за ім пайшоў і Лот. Абрам меў семдзесят пяць гадоў, калі выйшаў з Харана.
5 І забраў Абрам сваю жонку Сараі, і Лота, сына брата свайго, і ўсю маёмасць, якую яны набылі, таксама паслугачоў, якіх набылі ў Харане, ды выйшлі, каб пайсці ў зямлю Ханаан. Потым прыбылі яны ў зямлю Ханаан.
6 І прайшоў Абрам зямлю аж да мясцовасці Сіхэм, аж да дубровы Марэг. А ў той зямлі жылі тады хананеі.
7 І вось, з’явіўся Госпад Абраму і сказаў яму: «Гэтую зямлю Я дам нашчадкам тваім». Дык ён пабудаваў там ахвярнік Госпаду, Які з’явіўся яму.
8 І, перайшоўшы адтуль на гару, якая была на ўсход ад Бэтэля, паставіў ён там палатку сваю, маючы Бэтэль з захаду, а з усходу — Гай. І там таксама пабудаваў ахвярнік Госпаду і прызываў імя Госпада.
9 І расцягнуў Абрам свой шлях ад прыпынку да прыпынку аж да Нагэба.
10 І запанаваў голад у зямлі. Дык Абрам адышоў у Егіпет, каб качаваць там.
11 А калі набліжаўся ён да Егіпта, сказаў ён Сараі, жонцы сваёй: «Ведаю, што ты жанчына прыгожая
12 і што, калі ўбачаць цябе егіпцяне, скажуць: “Гэта жонка яго”. І заб’юць мяне, а цябе пакінуць.
13 Дык кажы, прашу цябе, што ты сястра мая, каб мне было добра дзеля цябе і каб душа мая жыла з ласкі тваёй».
14 І, калі нарэшце Абрам прыйшоў у Егіпет, егіпцяне ўбачылі, што яна вельмі прыгожая жанчына;
15 і ўбачылі яе вяльможы фараона і вельмі хвалілі яе перад ім. І забралі жанчыну ў дом фараона,
16 а з Абрамам добра абышліся дзеля яе; былі ў яго авечкі, і валы, і аслы, і нявольнікі і нявольніцы, і асліцы, і вярблюды.
17 Госпад жа апанаваў фараона і дом яго страшнымі карамі дзеля Сараі, жонкі Абрама.
18 Дык паклікаў фараон Абрама і сказаў яму: «Што ж гэта ты мне зрабіў? Чаму не сказаў мне, што яна жонка твая?
19 З якой прычыны ты сказаў, што яна сястра твая, так што я ўзяў яе сабе за жонку? Дык цяпер вось жонка твая: бяры яе і ідзі!»
20 І даў фараон загад людзям сваім наконт Абрама; і вывелі яго, і жонку яго, і ўсё, што ён меў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Роду, 12 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.