1 Пасля гэтых падзей Бог захацеў выпрабаваць Абрагама і сказаў яму: «Абрагаме!» Ён адказаў: «Вось я».
2 І сказаў: «Вазьмі сына адзінароднага свайго, якога любіш, Ізаака, і ідзі ў зямлю Морыя, і ахвяруй там яго ў цэласпаленне на адной гары, якую Я табе пакажу».
3 Дык Абрагам устаў рана, асядлаў асла свайго, узяў з сабою двух юнакоў сваіх і Ізаака, сына свайго. І калі нанёс ён дроў на паленне, узняўся, і выбраўся ў мясцовасць, пра якую загадаў яму Бог.
4 Вось, у трэці дзень, падняўшы вочы, убачыў ён у далечыні мясцовасць
5 і сказаў юнакам сваім: «Пачакайце тут з аслом; а мы з сынам пойдзем туды і, пасля таго як паклонімся Богу, вернемся да вас».
6 І ўзяў Абрагам дровы на цэласпаленне, і ўсклаў на сына свайго, Ізаака. А сам нёс у руках агонь і нож. Калі так абодва ішлі разам,
7 сказаў Ізаак Абрагаму, бацьку свайму: «Ойча мой». Той адказаў: «Чаго ты хочаш, сыне?» — «Вось жа, — кажа ён, — агонь і дровы, а дзе ж ягня на спаленне?»
8 Адказаў Абрагам: «Бог угледзіць сабе ахвяру на спаленне, сын мой». Ды ішлі абодва далей.
9 І прыбылі да месца, якое Бог яму паказаў, і на ім Абрагам пабудаваў ахвярнік і паклаў наверх дровы. І, звязаўшы Ізаака, сына свайго, паклаў яго на ахвярніку на дровы,
10 і выцягнуў руку Абрагам, і схапіў нож, каб прынесці сына свайго ў ахвяру.
11 І вось, Анёл Госпадаў паклікаў з неба: «Абрагаме, Абрагаме». Ён адказаў: «Вось я».
12 І сказаў: «Не падымай рукі сваёй на хлопца і не рабі яму нічога! Цяпер пераканаўся Я, што ты шануеш Бога і не пашкадаваў сына свайго адзінароднага дзеля Мяне».
13 І падняў Абрагам вочы свае, і ўбачыў барана нейкага, увязанага за рогі сярод церняў. Узяў ён яго і склаў у цэласпальную ахвяру замест сына.
14 І даў ён імя месцу таму: «Госпад бачыць». Адсюль і да сённяшняга дня кажуць: «На гары Госпада можна ўбачыць».
15 І паклікаў другі раз Анёл Госпадаў Абрагама з неба і сказаў:
16 «Прысягаю Самім Сабою, — слова Госпада, — за тое, што ты ўчыніў гэта і не пашкадаваў сына свайго адзінароднага,
17 буду дабраслаўляць цябе і памнажаць нашчадкаў тваіх, як зоркі на небе і як пясок, што на беразе мора. Патомства тваё завалодае гарадамі ворагаў сваіх;
18 і атрымаюць дабраславенне ў нашчадках тваіх усе народы зямлі, бо ты паслухаўся голасу Майго».
19 І вярнуўся Абрагам да юнакоў сваіх, і ўзняліся яны, і выйшлі ў Бээр-Сэбу разам, і абжыўся Абрагам у Бээр-Сэбе.
20 Пасля гэтых падзей паведамілі Абрагаму, што Мілка таксама нарадзіла яго брату Нахору сыноў:
21 Уца, сына першароднага, і Буза, брата яго, і Кемуэля, бацьку Арама,
22 і Касэда, і Азу, і Пілдаша, і Едлафа,
23 і Бэтуэля, з якога нарадзілася Рэбэка. Восем гэтых сыноў нарадзіла Мілка Нахору, брату Абрагама.
24 А наложніца яго на імя Рэўма нарадзіла таксама Табу і Гахама, Таху і Мааху.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Роду, 22 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.