Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Быцьцё 22 Быцьцё 22 раздзел

1 І было просьле стацьцяў гэтых; і Бог спрабаваў Абрагама, і сказаў яму: «Абрагаме!» І ён сказаў: «Во я!»
2 І сказаў: «Вазьмі ж сына свайго, адзінага свайго, каторага ты любіш, Ісака; і пайдзі сабе да зямлі Мора, і там узьнясі яго на ўсепаленьне на аднэй з гораў, праз каторую Я скажу табе».
3 Абрагам устаў рана нараніцы, асядлаў асла свайго, узяў двух дзяцюкоў сваіх із сабою а Ісака, сына свайго; і насек дроў на ўсепаленьне, і ўстаў і пайшоў да месца, праз каторае сказаў яму Бог.
4 І было трэйцяга дня, што ўзьняў Абрагам вочы свае і абачыў тое месца здалеку.
5 І сказаў Абрагам дзяцюком сваім: «Застаньцеся вы тут із аслом; а я а хлапец пойдзем аж туды, і паклонімся, і зьвернемся да вас».
6 І ўзяў Абрагам дровы на ўсепаленьне, і ўзлажыў на Ісака, сына свайго; і ўзяў у рукі цяпло а вялікі нож, і пайшлі абодва разам.
7 І сказаў Ісак Абрагаму, айцу свайму: «Войча мой!» Ён адказаў: «Во я, сыну мой». Ён сказаў: «Во цяпло а дровы, ідзе ж ягнё на ўсепаленьне?»
8 І сказаў Абрагам: «Бог парупіцца Сабе празь ягнё на ўсепаленьне, сыну мой». І йшлі абодва разам.
9 І прышлі на месца, праз каторае казаў яму Бог; і збудаваў там Абрагам той аброчнік, разлажыў дрыва, і зьвязаў сына свайго Ісака, і палажыў яго на аброчнік, зьверху на дрыва.
10 І выцягнуў Абрагам руку сваю, і ўзяў вялікі нож, каб зарэзаць сына свайго.
11 І гукнуў да яго Ангіл СПАДАРОЎ зь нябёсаў, і сказаў: «Абрагаме! Абрагаме!» І сказаў: «Во я!»
12 І сказаў: «Не выцягай рукі свае на хлопчыка і не рабі яму нічога; бо цяпер Я ведаю, што ты баішся Бога і не ўдзяржаў сына свайго ад Мяне».
13 І ўзьняў Абрагам вочы свае, і абачыў: і во баран адзаду засіліўся ў гушчару рагамі сваімі. І пайшоў Абрагам, і ўзяў барана, і ўзьнёс яго на ўсепаленьне замест сына свайго.
14 І назваў Абрагам імя месца гэнага: Егова-Ірэ (СПАДАР парупіцца). Затым і цяперака кажацца: на гары Еговы агледзецца.
15 І гукнуў Ангіл СПАДАРОЎ Абрагаму другім наваратам ізь нябёсаў,
16 І сказаў: «Сабою прысягаю, асьвятчае СПАДАР, што як ты гэта зрабіў, і не ўдзяржаў сына свайго, адзінага свайго,
17 То дабраславячы дабраслаўлю цябе, і множачы памножу насеньне твае, як гвезды нябёсныя і як пясок на беразе таго мора; і спадуць насеньню твайму брамы варагоў ягоных;
18 І дабраславёныя будуць у насеньню тваім усі народы зямлі за тое, што ты паслухаў голасу Майго».
19 І зьвярнуўся Абрагам да дзяцюкоў сваіх, і ўсталі, і пайшлі разам да Бэер Шавы; І жыў Абрагам у Бэер Шаве.
20 І было просьле гэтых стацьцяў: Абрагаму наказалі, сказаўшы: «Во, нарадзіла Мілка, нават яна, дзеці Нагору, брату твайму:
21 Уца, першака ягонага, а Буза, брата яго, а Кемуеля, айца Арамовага.
22 А Кесэда а Хазо а Пілдаша а Ідлафа а Вафуеля.
23 Ад Вафуеля нарадзілася Рэвека. Асьмёх гэтых нарадзіла Мілка Нагору, брату Абрагамоваму.
24 І мамошка ягоная, а імя ейная Рэума, і нарадзіла таксама яна Тэвага а Ґагама а Тагаша а Мааху».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 22 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Быцьцё 22 раздзел в переводах:
Быцьцё 22 раздзел, комментарии:
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Ветхий Завет сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда


2007–2025. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.