1 І прышлі тыя два ангілы да Содомы ўвечары, а Лот сядзеў у браме Содомы. І абачыў Лот, і ўстаў ім наўпярэймы, і пакланіўся чалом да зямлі.
2 І сказаў: «Вось жа, калі ласка, спадары мае! зьвярніце ж да дому слугі свайго, і пераначуйце, і ўмыйце ногі свае, а на раніцы ўстанеце й пойдзеце ў дарогу сваю». І яны адказалі: «Не, але на вуліцы мы пераначуем».
3 І ён іх надта прынукаў; і яны завярнуліся да яго, і прышлі да гасподы ягонае, і ён зрабіў ім пачостку, і праснакі сьпёк, і яны елі.
4 Перш чымся ляглі яны, і людзі месцкія, людзі содомскія, ад хлапца аж да старога, увесь люд із кажнага канца, абступілі дом.
5 І пагукалі Лота, і сказалі яму: «Ідзе тыя людзі, што прышлі да цябе гэтае ночы? Вывядзі іх да нас; і мы пазнаем іх».
6 І вышаў да іх Лот да ўходу, і дзьверы запер за сабою.
7 І сказаў ім: «Браты мае, калі ласка, ня чыніце ліха.
8 Вось жа, у мяне дзьве дачкі, каторыя не пазналі мужа, валей я вывяду іх да вас, і рабіце зь імі, як зьлюб у вачох вашых, адно людзём гэтым не рабіце нічога, бо яны прышлі пад сьцень столі мае».
9 І яны сказалі: «Хадзі далей!» І казалі: «Во, гэты адзін прышоў падарожжаваць, і важа судзіць! Цяпер мы горш зробім із табою, чым ся зь імі». І прыставалі вельмі да чалавека гэтага, да Лота, і бліжыліся, каб выламіць дзьверы.
10 Тады мужы тыя выцягнулі рукі свае, і ўвялі Лота да сябе ў дом, і дзьверы заперлі;
11 А мужоў тых, што былі ля ўходу дому, пазаражалі нявіснасьцю, ад малога аж да большага, і стамаваліся яны знайсьці ўход.
12 І сказалі тыя мужы Лоту: «Яшчэ хто ў цябе ё тут? Зяць а сынове твае а дачкі твае а ўсі, хто ў цябе ў месьце, вывядзі з гэтага месца;
13 Бо губім мы гэтае месца, бо павялічыўся крык іхны перад відам СПАДАРА, і паслаў нас СПАДАР выгубіць яго».
14 І вышаў Лот, і гутарыў ізь зяцьмі сваімі, каторыя былі ўзяўшы дачкі ягоныя, і сказаў: «Устаньце, выйдзіце з гэтага месца, бо СПАДАР выгубе гэтае места». І быў ён быццам сьміяўся ў вачох зяцёў сваіх.
15 І як узышла зара, і барзьдзілі ангілы Лота, кажучы: «Устань, вазьмі жонку сваю а дзьве дачкі свае, каторыя ёсьць, каб ты не прылучыўся да бяспраўя гэтага места».
16 І ён агіляўся, і ўзялі моцна тыя мужы за руку яго, і за руку жонку ягоную, і за руку дачкі ягоныя — із спагады СПАДАРА да яго — і вывялі яго, і пастанавілі яго вонках места.
17 І было, як вывялі іх вонкі, сказаў: «Уцякай дзеля душы свае: не азірайся назад і ня прыстоюй, з усяе аколіцы гары ўцякай, каб ты не прылучыўся».
18 І Лот сказаў: «Вось, ня так жа, Спадары мае!
19 Вось жа, слуга Твой знайшоў ласку ў ваччу Тваім, і ўзьвялічыў міласэрдзе Твае, каторае Ты ўчыніў з імною, што заставіў жывой душу маю; але я ня буду магчы ўцячы на гару, каб мяне не дагнала тая бяда, і мне не памерці.
20 Вось жа, тут гэта места блізка на ўцекі туды, і яно малое, пабягу ж я туды, ціж не малое яно, і будзе жыць душа мая».
21 І сказаў яму: «Гля, Я ўсьціў від твой таксама і ў гэтым, каб ня вывярнуць места, праз каторае ты гукаеш.
22 Сьпяшайся, уцякай туды; бо я не магу нічога ўчыніць, пакуль ты ня дойдзеш туды». За тым і названа імя месца гэтага Цоар.
23 Сонца ўзышло над зямлёю, і Лот прышоў да Цоару.
24 І СПАДАР лінуў дажджом на Содому а Ґомору серку а агонь ад СПАДАРА зь нябёсаў,
25 І вывярнуў месты гэтыя, і ўсю аколіцу, і ўсіх жыхараў местаў гэтах, і расьліны зямлі.
26 І азірнулася жонка ягоная адзаду яго, і стала стаўпом солі.
27 І ўстаў Абрагам рана да месца, ідзе стаяў перад відам СПАДАРОВЫМ.
28 І глянуў далоў на Содому а Ґомору і на ўсю зямлю аколіцы, і бачыў, і во падыймаецца дым ізь зямлі, як дым із вапельні.
29 І было, як нішчыў Бог месты аколіцы, і ўспомнеў Бог праз Абрагама, і выслаў Лота з памеж вывярненьня, як вывярнуў месты, у каторых жыў Лот.
30 І падняўся Лот із Цоару, і жыў у гары, і абедзьве дачкі ягоныя зь ім, бо ён баяўся жыць у Цоару. І жыў у пячоры, ён і абедзьве дачкі ягоныя.
31 І сказала старшая малодшай: «Ацец наш стары, і чалавека няма на зямлі, уйсьці да нас подле звычаю ўсяе зямлі.
32 Хадзіма, упаім айца нашага віном, і ляжам ізь ім, і прыдбаем ад айца нашага насеньне».
33 І ўпаілі айца свайго віном тае ночы; і ўвыйшла старшая, і ляжала з айцом; а ён ня ведаў, калі лягла й калі ўстала.
34 І сталася назаўтрае, і сказала старшая малодшай: «Вось, я ляжала ўчора ўвечары з айцом сваім; упаіма яго віном таксама гэтае ночы; і ты ўвыйдзі, ляжы зь ім, і захаваеш у жывых ад айца нашага насеньне».
35 І ўпаілі і гэтае ночы айца свайго віном; і ўстала малодшая і ляжала зь ім; а ён ня ведаў, калі лягла й калі ўстала.
36 І зацяжарылі абедзьве дачкі Лотавы ад айца свайго.
37 І нарадзіла старшая сына, і назвала імя ягонае: Моаў. Ён ацец Моава дагэтуль.
38 І малодшая, таксама яна, нарадзіла сына, і назвала імя ягонае: Бен-Аммі. Ён ацец сыноў Аммонавых дагэгэтуль.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 19 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.