1 І было жыцьця Соррынага сто дваццаць сем год: гады жыцьця Соррынага.
2 І памерла Сорра ў Кіраф-Арбе, ён жа Гэўрон, у зямлі Канаанскай. І прышоў Абрагам із жалобаю па Сорры, і плакаць па ёй.
3 І ўстаў Абрагам ад віду памерлае свае, і гукаў сыном Гэтавым, кажучы:
4 «Падарожнік і асяленец я ў вас; дайце імне на собскасьць магілу з вамі, і я пахаваю памерлую сваю ад віду свайго».
5 І адказалі сынове Гэтавы Абрагаму, кажучы яму:
6 «Паслухай нас, спадару мой! князь Божы ты сярод нас; у найвыбарнейшым із нашых пахавальных месцаў пахавай памерлую сваю; ніхто з нас пахавальнага месца свайго не забароне табе на пахаваньне памерлае твае».
7 Абрагам устаў і пакланіўся народу зямлі — сыном Гэтавым;
8 І гутарыў зь імі, кажучы: «Калі гэтага зыча душа ваша, каб я пахаваў памерлую сваю ад віду свайго, то паслухайце мяне, прычыніцеся за мяне ў Ефрона, сына Цогаровага,
9 І дасьць ён імне пячору Махпелу, што ў яго, што на канцу поля ягонага, за поўнае срэбра аддасьць імне яе сярод вас, на собскасьць да пахаваньня».
10 Ефрон сядзеў сярод сыноў Гэтавых; і адказаў Ефрон Гэціч Абрагаму ўчуткі сыноў Гэтавых, перад усімі, каторыя ўходзілі ў брамы места ягонага, кажучы:
11 «Не, спадару, мой, паслухай мяне: поле я даў табе і пячору, каторая на ім, даў табе: перад ачмі сыноў народу свайго даў табе яе, пахавай памерлую сваю».
12 І пакланіўся Абрагам перад народам зямлі,
13 І гукаў Ефрону ўчуткі люду зямлі, кажучы: «Калі б ты толькі паслухаў мяне, я дам табе срэбла поля; вазьмі ў мяне, і я пахаваю памерлую сваю там».
14 І адказаў Ефрон Абрагаму, кажучы яму:
15 «Спадару мой! паслухай мяне: зямля чатырыста сыкляў срэбла; меж імною й табою што гэта? і памерлую сваю пахавай».
16 І паслухаў Абрагам Ефрона; і адважыў Абрагам Ефрону срэбла, праз каторае ён казаў учуткі сыноў Гэтавых, чатырыста сыкляў срэбла, якое ходзе ў купцоў.
17 І зацьверджана поле Ефронава, каторае ў Махпеле, каторая перад Мамрэ, поле а пячора каторая на ім, і кажнае дзерва, каторае на полю, у вусіх межах ягоных наўколо,
18 Абрагаму ў куплю перад ачмі сыноў Гэтавых, усіх уходзячых у брамы места ягонага.
19 Просьле гэтага Абрагам пахаваў Сорру, жонку сваю, у пячоры поля ў Махпеле, перад Мамрэ, каторае Гэўрон, у зямлі Канаанскай.
20 І зацьверджана тое поле а тая пячора, каторая на ім, Абрагаму на пахоўную собскасьць ад сыноў Гэтавых.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 23 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.