1 І была ўся тая зямля аднае мовы і адных словаў.
2 І было, як яны падарожжавалі з усходу, яны знайшлі раўніну ў зямлі Шэнар і асяліліся там.
3 І сказалі адзін аднаму: «Дайце наробім цэглы і чыста выпалім». І мелі цэглу замест каменьня, а земляную смалу замест вапны.
4 І сказалі яны: «Дайце выбудуйма сабе места а вежу, а верх ягоны ў нябёсах; і ўчыніма сабе імя, каб не расьцярушыцца па віду ўсяе зямлі».
5 І зышоў СПАДАР паглядзець гэнага места а вежы, што будавалі сынове людзкія.
6 І сказаў СПАДАР: «Вось, адзін люд і адна ў вусіх мова; і вось што пачалі яны рабіць, і ня ўзьдзержацца яны ад усёга, што маняцца рабіць.
7 Дайце зыйдзіма й памяшайма там мову іхную так, каб адзін не разумеў мовы другога».
8 І расьцярушыў іх СПАДАР адтуль па відзе ўсяе зямлі, і яны перасталі будаваць тое места.
9 За тым названа імя ягонае Бабілён, бо там памяшаў СПАДАР мову ўсяе зямлі, і стуль расьцярушыў іх СПАДАР па ўсім відзе зямлі.
10 Вось роды Сэмавы: Сэму было сто год, і нарадзіў Арпаксада за два гады па патопе.
11 І жыў Сэм, па нараджэньню Арпаксада, пяцьсот год, і радзіў сыноў і дачкі.
12 І Арпаксад жыў трыццаць пяць год, і нарадзіў Шалага.
13 І жыў Арпаксад, па нараджэньню Шалага, чатырыста тры гады, і радзіў сыноў і дачкі.
14 І Шалаг жыў трыццаць год, і нарадзіў Эвера.
15 І жыў Шалаг, па нараджэньню Эвера, чатырыста тры гады, і радзіў сыноў і дачкі.
16 І жыў Эвер трыццаць чатыры гады, і нарадзіў Фалека.
17 І жыў Эвер, па нараджэньню Фалека, чатырыста трыццаць год і радзіў сыноў і дачкі.
18 І жыў Фалек трыццаць год, і нарадзіў Рэу.
19 І жыў Фалек, па нараджэньню Рэу, дзьвесьце дзевяць год, і радзіў сыноў і дачкі.
20 І жыў Рэу трыццаць два гады, і нарадзіў Сэруґа.
21 І жыў Рэу, па нараджэньню Сэруґа, дзьвесьце сем год, і радзіў сыноў і дачкі.
22 І жыў Сэруґ трыццаць год, і нарадзіў Нагора.
23 І жыў Сэруґ, па нараджэньню Нагора, дзьвесьце год, і нарадзіў сыноў і дачкі.
24 І жыў Нагор дваццаць дзевяць год, і нарадзіў Фару.
25 І жыў Нагор, па нараджэньню Фары, сто дзевятнанцаць год, і радзіў сыноў і дачкі.
26 І жыў Фара семдзясят год, і нарадзіў Абрама, Нагора а Гарана.
27 І гэта роды Фаравы: Фара нарадзіў Абрама, Нагора а Гарана. І Гаран нарадзіў Лота.
28 І памер Гаран пры відзе Фары, айца свайго, у зямлі нараджэньня свайго, ув Уру Хальдэйскім.
29 І паняў Абрам а Нагор сабе жонкі: імя жонкі Абрамовае Сорай; імя жонкі Нагоравае Мілка, дачка Гаранова, айца Мілчынага а айца Ісчынага.
30 А Сорай была няплодная, ня было ў яе дзецяняці.
31 І ўзяў Фара Абрама, сына свайго, і Лота, сына Гарановага, унука свайго, і Сорай нявестку сваю, жонку Абрама, сына свайго, і вышлі яны зь імі з Ура Хальдэйскага, каб ісьці да зямлі Канаанскае; і дайшлі да Гарану, і аселі там.
32 І было дзён жыцьця Фары дзьвесьце пяць год, і памер Фара ў Гаране.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 11 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.