1 І дакончаны нябёсы й зямля і ўсе войска іх.
2 І дакончыў Бог сёмага дня дзела Свае, каторае Ён чыніў, і перастаў тварыць сёмага дня ўсе дзела свае, каторае ўчыніў.
3 І дабраславіў Бог сёмы дзень, і пасьвяціў яго; бо ў гэты перастаў тварыць усе дзела Свае, каторае тварыў Бог, каб чыніць.
4 Вось паходжаньне нябёсаў і зямлі, у стварэньню іх, у дзень, у каторым учыніў СПАДАР Бог зямлю й нябёсы,
5 І ўсялякія палявыя кусты, уперад чымся яны расьлі, і ўсялякую палявую траву, каторая дагэнуль не расла; бо СПАДАР Бог не пасылаў дажджу на зямлю, і ня было чалавека рабіць зямлю.
6 І пара падыймалася ізь зямлі, і навадняла ўвесь від зямлі.
7 І ўхармаваў СПАДАР Бог чалавека з пылу зямлі, і ўдыхнуў у ноздры ягоныя дых жыцьця, і стаў чалавек душою жывою.
8 І насадзіў СПАДАР Бог сад у Едэне, на ўсходзе, і памясьціў там чалавека, каторага ўхармаваў.
9 І вырасьціў СПАДАР Бог ізь зямлі ўсялякае дзерва, прынаднае на пагляд і добрае на емя, і дзерва жыцьця сярод тога саду, і дзерва веданьня дабра й ліха.
10 І рака выходзіла з Едэну дзеля навадненьня саду; і стуль падзялілася, і былі чатыры галоўныя рэкі.
11 І імя аднае Фісон: яна абцякае ўсю зямлю Гавіла, тую, ідзе золата;
12 І золата тае зямлі добрае; там ёсьць бдалях і камень анікс.
13 І імя другое ракі Ґігон: яна абцякае ўсю зямлю Куш.
14 Імя трэйцяе ракі Гідэкэль: яна цячэць перад Асыраю. І чацьвертая рака Еўфрат.
15 І ўзяў СПАДАР Бог чалавека, і асяліў яго ў садзе Едэнскім, урабляць і сьцерагчы яго.
16 І расказаў СПАДАР Бог чалавеку, кажучы: «З кажнага дзерва ў садзе ты будзеш свабодна есьці;
17 Але зь дзерва веданьня дабра й ліха ня еж ізь яго; бо ў дзень, у каторым ты зьясі зь яго, сьмерцю памрэш».
18 І сказаў СПАДАР Бог: «Нядобра быць чалавеку адзінотнаму; ствару яму памачніка, яму адказуючага».
19 І ўхармаваў СПАДАР Бог ізь зямлі ўсю жывёлу палявую і ўсе птуства нябёснае, і прывёў да чалавека, каб бачыць, як ён назавець іх, і ўсе як назавець чалавек кажную дыхаючую істу, так і было імя ёй.
20 І назваў чалавек імёны ўсяму статку і птуству нябёснаму, і ўсім зьвяром палявым; але чалавеку не знайшлося памачніка, яму адказуючага.
21 І спусьціў Бог на чалавека цьвярды сон, і ён заснуў, і ўзяў адну із скабаў ягоных, і закрыў тое месца целам замест яе.
22 І пабудаваў СПАДАР Бог тую скабу, каторую выняў з чалавека, у жонку, і прывёў яе да чалавека.
23 І сказаў чалавек: «Во, гэтым разам косьць із косьцяў маіх і цела зь цела майго. Затым будзе яна звацца жонкаю, бо з мужа ўзята гэту».
24 Затым пакіне чалавек айца свайго й маці сваю, і прыліпне да жонкі свае, — і будуць целам адным.
25 І былі абое голыя, чалавек і жонка ягоная, і не сароміліся.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 2 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.