1 І пусьціўся Якаў у дарогу, і пайшоў да зямлі сыноў Усходу.
2 І глянуў — і во, студня на полю, і во, там тры чарады драбнога статку ляжаць каля яе; бо із студні тае паілі стады. І вялікі камень быў на адтуліне студні.
3 І зьбіраліся туды ўсі стады, і адкочавалі камень з адтуліны студні, на свае месца.
4 І сказаў ім Якаў: «Браты мае! скуль вы?» І казалі яны: «З Гарану мы».
5 І сказаў ім: «Ці знаеце вы Лавана, сына Нагоравага?» Яны сказалі: «Знаем».
6 І сказаў ім: «Добра ён маецца?» Яны сказалі: «Добра; і вось, Рахеля, дачка ягоная, прыходзе з авечкамі».
7 І сказаў: «Вось, адылі, яшчэ шмат дня; не пара зьбіраць статак; напаіце авечкі, і пайдзіце, пасіце».
8 А яны сказалі: «Ня можам, пакуль не зьбяруцца ўсі стады, і не адкоцяць каменя з адтуліны студні; тады напоім авечкі».
9 Яшчэ ён гукаў ізь імі, як і Рахіль прышла з драбным статкам айца свайго, бо пастушка яна.
10 І было, як абачыў Якаў Рахіль, дачку Лаванову, брата маці свае, і статак Лаваноў, брата маці свае, то падышоў Якаў, адкаціў камень з адтуліны студні і напаіў стаду Лаванову, брата маці свае.
11 І пацалаваў Якаў Рахелю, і ўзьняў голас свой, і заплакаў.
12 І паведаў Якаў Рахелі, што ён свой айцу яе, і што ён сын Рэвечын. І яна пабегла, і паведала айцу свайму.
13 І было, як пачуў Лаван ведамкі празь Якава, сына сястры свае, і выбег яму на пярэймы, і абняў яго, і пацалаваў яго, і прывёў яго до дому свайго, і ён паведаў Лавану ўсі стацьці гэтыя.
14 І сказаў яму Лаван: «Вось ты косьць мая і цела мае». І жыў у яго цэлы месяц.
15 І сказаў Лаван Якаву: «Хоць ты сваяк мой, то ціж табе служыць імне дарма? Скажы імне, якая плата твая?»
16 І ў Лавана дзьве дачкі, імя вялікае: Лія; і імя малое: Рахіль.
17 А вочы Лііны былі кволыя, а Рахіль была харошага складу і харошага віду.
18 І палюбіў Якаў Рахіль, і сказаў: «Я буду служыць тэ сем год за Рахіль, дачку тваю малую».
19 І сказаў Лаван: «Валей аддаць імне яе за цябе, чымся аддаць за іншага чалавека; жыві з імною».
20 І служыў Якаў за Рахіль сем год; і былі яны ў ваччу ягоным як колькі дзён, бо ён любіў яе.
21 І сказаў Якаў Лавану: «Дай жонку маю, бо споўніліся дні мае, і я уйду да яе».
22 І зьбер Лаван усіх людзёў таго месца, і зрабіў чэсьць.
23 І было ўвечары, і ўзяў Лію, дачку сваю, і ўвёў яе да яго; і ўвыйшоў да яе.
24 І даў Лаван Зылпу, нявольніцу сваю, Ліі, дачцэ сваёй, за нявольніцу.
25 І было нараніцы: і во, гэта Лія. І сказаў Лавану: «Што гэта ты ўчыніў імне? Ці не за Рахіль я служыў у цябе? Чаму ж ты ашукаў мяне?»
26 І сказаў Лаван: «Ня робіцца так у нашым месцу, каб малодшую выдаваць перад старшай;
27 Споўні тыдзень гэты, і дана будзе табе таксама гэна, за службу, каторую ты будзеш служыць у мяне яшчэ сем год іншых».
28 І зрабіў Якаў так; і споўніў тыдзень гэты. І даў Рахіль, дачку сваю, яму за жонку.
29 І даў Лаван Рахілі, дачцэ сваёй, Валу, нявольніцу сваю, ёй за нявольніцу.
30 І ўвыйшоў таксама да Рахілі, і любіў, таксама Рахіль, болей за Лію; і служыў у яго яшчэ сем год іншых.
31 І бачыў СПАДАР, што ненавіджана Лія, і адчыніў дзетніцу ейную, а Рахіль бясплодная.
32 І зачала Лія, і нарадзіла сына, і назвала імя яго: Рувін; бо сказала яна: «Во бачыў СПАДАР маю гароту; бо цяпер будзе любіць мяне муж мой».
33 І зачала ізноў, і нарадзіла сына, і сказала: «Бо пачуў СПАДАР, што ненавіджана я, і даў імне таксама гэтага». І назвала імя ягонае Сымон.
34 І зачала яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: «Гэтым разам прыстане муж мой да мяне, бо я нарадзіла яму трох сыноў». Затым назвала імя ягонае: Леў.
35 І зачала яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: «Гэтым разам я буду хваліць СПАДАРА». Затым назвала імя ягонае: Юда. І перастала радзіць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 29 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.