1 І жыў Якаў у зямлі падарожжаваньня айца свайго, у зямлі Канаанскай.
2 Гэта падзеі ў Якава. Язэп, будучы семнанцацёх год, пасьціў статак із братамі сваімі, (а быў хлапцом), із сынамі Валінымі і із сынамі Зэлфінымі, жонак айца свайго. І прыносіў Язэп іхныя словы ліхія да айца іхнага.
3 І Ізраель любіў Язэпа болей за ўсіх сыноў сваіх, бо ён быў сын старасьці ягонае; і справіў яму хітон калярысты.
4 І абачылі браты ягоныя, што яго любе ацец іхны болей за ўсіх братоў, і зьненавідзілі яго, і не маглі гукаць ізь ім супакойна.
5 І сьніў Язэп сон, і расказаў братом сваім: і яны болей яшчэ зьненавідзілі яго.
6 Ён сказаў ім: «Паслухайце, калі ласка, сон гэты, каторы я сьніў:
7 І вось, мы вяжам снапы сярод поля; і вось, устаў мой сноп, і так стаяў; і вось, абступілі яго вашы снапы і пакланіліся майму снапу».
8 І сказалі яму браты ягоныя: «Нягож ты будзеш запраўды караляваць над намі? нягож запраўды будзеш радзіць нас?» І болей яшчэ зьненавідзілі яго за сны ягоныя і за словы ягоныя.
9 І сьніў ён яшчэ другі сон, і расказаў яго братом сваім, і сказаў: «Вось, я сьніў сон яшчэ: і вось, сонца, і месяц, і адзінанцаць гвездаў кланяюцца імне».
10 І ён расказаў айцу свайму і братом сваім; і павайцяў яго ацец ягоны, і сказаў яму: «Што гэта за сон, каторы ты сьніў? нягож запраўды прыду я, і маці твая, і браты твае пакланіцца табе да зямлі?»
11 І завідавалі яму браты ягоныя, а ацец ягоны хаваў гэтае слова.
12 І пайшлі браты ягоныя пасьціць статак айца свайго ў Сыхеме.
13 І сказаў Ізраель Язэпу: «Ці браты твае ня пасьвяць у Сыхеме? Пайдзі; я пашлю цябе да іх». Ён сказаў яму: «Во я!»
14 І сказаў яму: «Пайдзі ж, паглянь, ці ў супакою браты твае і ці ў супакою статак, і зьвярні імне словы». І паслаў яго з даліны Гэўронскае; і ён прышоў да Сыхему.
15 І знайшоў яго чалавек, і во, ён блудзе ў полю, і папытаўся ў яго тый чалавек, кажучы: «Чаго шукаеш?»
16 Ён сказаў: «Братоў сваіх я шукаю; скажы ж імне, ідзе яны пасьвяць?»
17 І сказаў тый чалавек: «Яны перагналіся адгэтуль; бо я чуў, як яны казалі: "Пайдзіма да Дофану!"» І пайшоў Язэп за братамі сваімі, і знайшоў іх у Дофане.
18 І абачылі яны яго здалеку, і ўперад чымся ён дабліжыўся да іх, змаўляліся яго забіць.
19 І сказалі брат брату: «Во, гэты сьненьнік прышоў.
20 І цяпер пайдзіма й забіма яго, і кіньма яго ў вадну зь ямаў, і скажам: "Злы зьвер ізьеў яго"; і пабачым, што будзе зь ягоных сноў».
21 І пачуў Рувін, і выбавіў яго з рук іхных, і сказаў: «Не забіма душы».
22 І сказаў ім Рувін: «Не разьлівайце крыві, кіньце яго ў гэту яму, каторая на пустыні, а рукі ня выцягніце на яго», каб выбавіць яго ад рукі іхнае, каб зьвярнуць яго айцу ягонаму.
23 І было, як Язэп прышоў да братоў сваіх, і зьдзелі яны зь Язэпа хітон ягоны, хітон калярысты, каторы на ім;
24 І ўзялі яго, і кінулі яго ў яму; яма ж пустая, няма ў ёй вады.
25 І селі яны есьці хлеб, і ўзьнялі вочы свае, і абачылі, і во, караван Ізмайлаўцаў прышоў з Ґілеаду, і вярблюды іхныя нясуць пернасьці, бальсам а міру: ідуць зьвезьці гэта да Ягіпгу.
26 І сказаў Юда братом сваім: «Якая карысьць, што мы заб’ем брата нашага і схаваем кроў ягоную?
27 Пайдзіма й прадайма яго Ізмайлаўцам, а рукі нашы няхай ня будуць на ім; бо брат наш, цела наша». І паслухалі яго браты ягоныя.
28 І прайшлі Мідзяняне, купцы, і выцягнулі Язэпа зь ямы, і прадалі Язэпа Ізмайлаўцам за дваццаць срэбнікаў; а яны прывялі Язэпа да Ягіпту.
29 І зьвярнуўся Рувін да ямы, і вось, няма Язэпа ў яме. І разарваў адзецьце свае,
30 І зьвярнуўся да братоў сваіх, і сказаў: «Дзяцяці няма, а я куды, куды я пайду?»
31 І ўзялі хітон Язэпаў, і зарэзалі казянё, і занурылі хітон у кроў;
32 І паслалі хітон калярысты, і прынесьлі айцу свайму, і сказалі: «Гэта мы знайшлі: пазнай жа, адзецьце сына твайго гэта, ці не?»
33 І ён пазнаў яго, і сказаў: «Хітон сына майго; злы зьвер ізьеў яго; разарваны, разарваны Язэп».
34 І разарваў Якаў адзецьце свае, і меў жалобу па сыну сваім шмат дзён.
35 І ўсталі ўсі сынове ягоныя і ўсі дачкі ягоныя, каб пацешыць яго, але ён адмаўляўся пацешыцца, і сказаў: «Бо зыйду да сына свайго із смуткам да шэолю». І плакаў па ім ацец ягоны.
36 І Мідзяняне прадалі яго ў Ягіпце Потыфару, легчанцу Фараонаваму, начэльніку старожы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 37 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.