1 І ўспомнеў Бог Ноя, і ўсю жывёлу, і ўвесь статак, і што былі зь ім у караблю; і правёў Бог вецер па зямлі, і апалі воды.
2 І заперліся жаролы бяздоньня і адтуліны нябёсныя, і скончыўся дождж ізь нябёсаў.
3 І зварачаліся воды ізь зямлі спакваля, і пачало менець водаў па сту пяцьдзясят днёх.
4 І спыніўся караб сёмага месяца, сямнанцатага дня таго ж месяца на горах Арарат.
5 І водаў менела спакваля да дзясятага месяца; першага дня дзясятага месяца былі відаць вярхі гораў.
6 І было пры канцу сараку дзён: і адчыніў Ной акно карабля, зробленае ім.
7 І паслаў гругана, каторы выляцеў, адлятаў і прылятаў, пакуль ня высахлі воды на зямлі.
8 І паслаў ад сябе галубу, каб абачыць, ці паменелі воды на відзе зямлі.
9 І не знайшла галуба месца прыпынку ступе нагі свае, і зьвярнулася да яго да карабля; бо воды былі на відзе ўсяе зямлі; і ён выцягнуў руку сваю, і ўзяў яе, і прыняў да сябе да карабля.
10 І паждаў яшчэ сем дзён іншых, і ўзноў паслаў галубу з карабля.
11 І прыбыла да яго галуба ўвечары; і во, ушчыкнены аліўны ліст у дзёўбе ў яе: і Ной даведаўся, што вада апала ізь зямлі.
12 І ён паждаў яшчэ сем дзён іншых, і паслаў галубу, і яна ўжо не зьвярнулася да яго болей.
13 І было шасьцьсот першага году першага дня першага месяца: высахла вада на зямлі; і адняў Ной пакрыцьце карабля, і глянуў, і во, абсох від зямлі.
14 І другога месяца, на дваццаць сёмы дзень месяца высах від зямлі.
15 І казаў Бог Ною, кажучы:
16 «Выйдзі з карабля ты, і жонка твая, і сыны твае, і жонкі сыноў тваіх із табою.
17 Усю жывёлу, што з табою, з усялякага цела, у птустве а ў статку а ў вусіх паўзунох, што поўзаюць па зямлі, вывядзі із сабою: хай рояцца яны па зямлі, і хай плодзяцца а множацца на зямлі».
18 І вышаў Ной, і сыны ягоныя, і жонка ягоная, і жонкі сыноў ягоных ізь ім.
19 Кажная жывёла, кажны паўзун, і ўсе птуства, усе, што кратаецца на зямлі, подле радзімаў сваіх вышлі з карабля.
20 І збудаваў Ной аброчнік СПАДАРУ; і ўзяў з усялякага статку чыстага, і з усёга птуства чыстага, і аброк усепаленьне на аброчніку тым.
21 І пачуў СПАДАР прыемныя пахі, і сказаў СПАДАР у сэрцу Сваім: «Ня буду болей праклінаць зямлі за людзіну, бо творства сэрца людзкога ліхое з маладосьці яго; і ня зражу болей усяго жывучага, як Я зрабіў.
22 Адгэтуль, пакуль зямля трываць будзе, сяўба й жніво, і сьцюжа й вад, і лета й зіма, і дзень і ноч не перастануць».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 8 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.