1 І загадаў Язэп дамаверу свайму, кажучы: «Напоўні мяхі гэтых людзёў емінаю, колькі яны могуць несьці, і палажы і срэбла кажнага ў вадтуліну мяха ягонага;
2 А чару маю, чару срэбную, палажы ў вадтуліну мяха малога, і срэбла за збожжа ягонае». І ён зрабіў подле слова Язэпавага, каторае сказаў.
3 Нараніцы расьсьвітала, і гэтыя людзі адаслалі іх і аслы іхныя.
4 І яны вышлі зь места; не адышлі далёка, і Язэп сказаў дамаверу свайму: «Устань, ганіся за тымі людзьмі, і дагоніш іх, і скажаш ім: "Чаму вы адплацілі ліхам за дабро?
5 Ціж ня гэта тая чара, з каторай п’ець спадар мой, і ён звычайна варожа на ёй? Ліха вы ўчынілі, гэтак учыніўшы"».
6 Ён дагнаў іх і гукаў ім гэтыя словы.
7 Яны сказалі: «Чаму спадар наш кажа такія словы? Крый Божа, каб слугі твае ўчынілі гэткі ўчынак.
8 Вось, срэбла, што мы знайшлі ў вадтуліне мяхоў сваіх, мы назад прынесьлі табе ізь зямлі Канаанскае: як жа мелі б красьці з дому спадара твайго срэбла альбо золата?
9 У каго із слугаў тваіх знойдзецца гэта, тый хай памрэць, і мы таксама будзем слугамі спадару нашаму».
10 Ён сказаў: «Дык цяпер подле словаў вашых няхай будзе гэтак: у каго знойдзецца яна, тый будзе імне слугою, а вы будзеце ня вінныя».
11 Яны пабарзьдзілі, спусьцілі кажны мех свой на зямлю, і разьвязалі кажны свой мех.
12 Ён трос, пачаў зь вялікага і скончыў малым; і знайшоў чару ў мяху Веняміновым.
13 І разарвалі яны адзецьці свае, і налажылі кажны на асла свайго, і зьвярнуліся да места.
14 І прышлі Юда а браты ягоныя да дому Язэпавага, — ён яшчэ быў там, — і білі чалом яму.
15 І сказаў ім Язэп: «Што за ўчынак гэта вы ўчынілі? Ціж вы ня ведалі, што, варожачы, вываража такі чалавек, як я?»
16 І сказаў Юда: «Што нам сказаць спадару нашаму? што гукаць і чым правіцца? Бог знайшоў бяспраўе слугаў тваіх; вось, мы слугі спадару нашаму, і мы, і тый, у чыіх руках знайшлася чара».
17 І сказаў: «Крый Божа, каб я ўчыніў гэта; тый чалавек, у чыіх руках знайшлася чара, ён будзе ім не слугою, а вы ўзыходзьце ў супакою да айца свайго».
18 І дабліжыўся Юда да яго, і сказаў: «О спадару мой, няхай скажа, калі ласка, слуга твой слова ў вушы спадара свайго, і не загневайся на слугу свайго, бо як сам Фараон, так і ты.
19 Спадар мой пытаўся ў слугаў сваіх, кажучы: "Ці ёсьць у вас ацец альбо брат?"
20 Мы сказалі спадару нашаму, што ў нас ёсьць ацец стары і дзецянё старасьці ягонае малое, а брат ягоны памер, і ён адзін астаўся ў маці сваей, і ацец любе яго.
21 І ты сказаў слугам тваім: "Зьвядзіце яго да мяне, і я ўцемлюся ў яго".
22 Мы сказалі спадару майму: "Ня можа хлапец пакінуць айца свайго; і калі ён пакіне айца свайго, дык гэты памрэць",
23 І сказаў ты слугам тваім: "Калі ня зыйдзе брат вашы малы, наперад ня важчася бачыць віду майго".
24 І сталася, што як мы ўзышлі да слугі твайго, айца майго, дык пераказалі яму словы спадара майго.
25 І сказаў ацец наш: "Зьвярніцеся, купіце нам троху еміны!"
26 І мы сказалі: "Ня можам зысьці; хіба будзе з намі малы брат ваш, дык зыйдзем, бо нельга нам бачыць віду таго чалавека, калі ня будзе з намі малога брата нашага".
27 І сказаў нам слуга твой, ацец мой: "Вы ведаеце, што двух нарадзіла імне жонка мая.
28 І вышаў адзін ад мяне, і я сказаў: "Пэўне ён разарваны, і я не абачыў яго дагэтуль’.
29 І возьмеце таксама й гэтага ад мяне, і здарыцца зь ім няшчасьце, дык зьвядзіце вы сівізну маю ў ліху да магілы".
30 Цяпер, калі я прыду да слугі тваго, айца майго, і хлапца няма з намі, і душа ягоная зьвязана з душой ягонай:
31 І будзе, што як ён абача, што няма хлапца, то памрэць; і зьвядуць слугі твае сівізну слугі твайго, айца майго, із смуткам да шэолю.
32 Бо слуга твой паручыўся за хлапца айцу свайму, сказаўшы: "Калі не прывяду яго да цябе, то буду грэшным перад айцом сваім на ўсі дні".
33 І цяпер няхай жа застанецца слуга твой замест хлапца слугою спадару майму, а хлапец хай узыйдзе з братамі сваімі;
34 Бо як узыйду я да айца свайго, а хлапца няма з імною? Каб не абачыў я ліха, у якім апынецца ацец мой».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 44 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.