1 І сказаў Бог Якаву: «Устань, узыйдзі да Бэт-Эль, і жыві там, і зрабі там аброчнік Магучаму, што зьявіўся табе, як ты ўцякаў ад віду Ісава, брата свайго».
2 І сказаў Якаў дому свайму і ўсім, што былі зь ім. «Аддальце багі чужыя, што сярод вас, і ачысьціцеся, і зьмяніце адзецьці вашыя;
3 І ўстаньма й ўзыйдзіма да Бэт-Элю, і зраблю я там аброчнік Магучаму, Каторы адказаў імне ў дзень гароты мае і быў з імною ў дарозе, каторай я йшоў».
4 І аддалі Якаву ўсі багі чужыя, каторыя былі ў руках іхных, і завушніцы, што былі ў вушох у іх; і схаваў іх Якаў пад дубам, каторы блізка Сыхему.
5 І выправіліся яны. І быў жах Божы па местах, што ў ваколіцах іхных, і ня гналіся яны за сынамі Якававымі.
6 І прышоў Якаў да Луз, што ў зямлі Канаанскай, ён Бэт-Эль, сам і ўвесь люд, што быў зь ім,
7 І збудаваў там аброчнік, і назваў гэтае месца Эль-Бэт-Эль; бо там зьявіўся яму Бог, як ён уцякаў ад віду брата свайго.
8 І памерла Дэвора, нянька Рэвечына, і пахавана ніжэй Бэт-Элю, пад дубам, і назваў імя ягонае: Дуб плачу.
9 І зьявіўся Бог Якаву ізноў па прыходзе яго з Падан-Араму, і дабраславіў яго.
10 І сказаў яму Бог: «Імя твае Якаў. Ня будзе звацца імя твае ўжо Якаў, але толькі Ізраель будзе імя твае». І назваў яго імя: Ізраель.
11 І сказаў яму Бог: «Я МАГУЧЫ Ўсемагучы; пладзіся а множся; народ а збор народаў будзе зь цябе, і каралёве з крыжа твайго выйдуць.
12 Зямлю, каторую я даў Абрагаму а Ісаку, Я дам табе, і насеньню твайму просьле цябе дам зямлю гэтую».
13 І ўзышоў ад яго Бог у месцу, на каторым гутарыў зь ім.
14 І пастанавіў Якаў помнік на месцу, на каторым гутарыў ізь ім, помнік каменны; і ўзьліў на яго ўзьліваньне, і ўзьліў на яго алівы.
15 І назваў Якаў імя месца, на каторым Бог гукаў ізь ім: Бэт-Эль.
16 І падарожжаваў з Бэт-Элю. І была яшчэ кіўра зямлі, каб прысьці да Ефрафы; і радзіла Рахіль, і труднілася ў раджэньню.
17 І было, як яна труднілася родзячы, і сказала ёй бабка: «Ня бойся, бо таксама й гэта табе сын».
18 І як выходзіла зь яе душа, бо яна памірала, то назвала яго імя: Бэн-Оні. Але ацец ягоны назваў яго: Венямін.
19 І памерла Рахіль, і пахавана ля дарогі да Ефрафы (гэта Бэтлеем).
20 І пастанавіў Якаў помнік над магілай ейнай. Гэта помнік магільны Рахілін датэтуль.
21 І падарожжаваў Ізраель, і пастанавіў будан свой далей за вежаю Эдэр.
22 І было, як прабываў Ізраель у зямлі тэй, і пайшоў Рувін, і ляжаў із Валаю, мамошкаю айца свайго. І пачуў Ізраель. І было сыноў у Якава двананцацёх.
23 Пяршак Якаваў Рувін а Сымон а Леў а Юда а Ісасхар а Завулон.
24 Сыны Рахіліны: Язэп а Венямін.
25 І сыны Валіны, нявольніцы Рахілінае: Дан а Нефалім.
26 І сыны Зэлфіны, нявольніцы Ліінае: Ґад а Ашэр. Гэта сынове Якававы, што радзіліся яму ў Падан-Араме.
27 І прышоў Якаў да Ісака, айца свайго, да Мамрэ, да Кіраф-Арбы, значыцца да Гэўрону, ідзе падарожжаваў Абрагам а Ісак.
28 І было дзён Ісаковых сто асьмідзясят год.
29 І сканаў Ісак, і памер, і быў прылучаны да народу свайго, стары а насычаны днямі; і пахавалі яго Ісаў а Якаў, сыны ягоныя.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 35 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.