1 А Язэпа завялі далоў да Ягіпту, і купіў яго Потыфар, легчанец Фараонаў, начэльнік старожы, Егіпцянін, з рук Ізмайлаўцаў, што зьвялі яго далоў туды.
2 І быў СПАДАР ізь Язэпам, і ён меў дасьпех, і быў у доме гаспадара свайго, Егіпцяніна.
3 І пабачыў гаспадар ягоны, што СПАДАР ізь ім, і ўсяму, што ён робе, СПАДАР даець дасьпех у руках ягоных.
4 І знайшоў Язэп ласку ў ваччу ягоным, і служыў яму. І ён пастанавіў яго над дамоваю сваёй, і ўсе свае аддаў на рукі ягоныя.
5 І было адгэнуль, як ён пастанавіў яго над дамоваю сваёю і над усім, што меў, і дабраславіў СПАДАР дамову таго Егіпцяніна дзеля Язэпа, і было дабраславенства СПАДАРОВА на ўсім, што меў ён у доме і ў полю.
6 І пакінуў ён усе, што меў, у руццэ Язэпавай; і ня рупіўся празь нішто, апрача хлеба, каторы ён еў. А Язэп быў складны а пазорны.
7 І было просьле гэтых стацьцяў: і ўзьняла жонка гаспадара ягонага вочы свае на Язэпа, і сказала: «Ляж із імною».
8 Але ён адмовіўся, і сказаў жонцы гаспадара свайго: «Вось, гаспадар мой ня рупіцца пры імне празь нішто ў дамове, і ўсе, што мае, аддаў на маю руку.
9 Няма вялікшага за мяне ў дамове гэтай; і ён не задзяржаў ад мяне нічога, апрача толькі цябе, бо ты жонка ягоная; дык як жа я зраблю нягоднасьць вялікую гэтую і ізграшу перад Богам».
10 І было, як яна гукала Язэпу што дня, а ён ня слухаў яе легчы каля яе, быць ізь ёю,
11 І сталася аднаго дня: і ён увыйшоў у дом рабіць сваю работу, а нікога з хатніх ня было там у доме;
12 І яна схапіла яго за адзежу ягоную, кажучы: «Лажыся з імною». Але ён пакінуў адзежу сваю ў руццэ ейнай, і ўцёк, і вышаў вонкі.
13 І было, як абачыла яна, што ён пакінуў адзежу сваю ў руццэ ейнай і выбег вонкі,
14 І гукнула хатніх сваіх, і сказала ім, кажучы: «Гляньце, ён прывёў да нас Гэбрэя зьдзекавацца з нас. Ён прышоў да мяне, легчы з імною, але я закрычэла голасам вялікім;
15 І сталася, як ён пачуў, што я ўзьняла голас і закрычэла, дык пакінуў адзежу сваю каля мяне, і ўцёк, і вышаў вонкі».
16 І палажыла адзежу ягоную каля сябе да прыходу гаспадара ягонага да дому свайго.
17 І пераказала яму гэткімі словамі, кажучы: «Прышоў да мяне гэны нявольнік, гэны Гэбрэй, каторага ты прывёў да нас, пазьдзекавацца зь мяне.
18 І сталася, як я ўзьняла голас а закрычэла, дык ён пакінуў адзежу сваю каля мяне і ўцёк вонкі».
19 І сталася, як пачуў гаспадар ягоны словы жонкі свае, каторыя яна паведала яму, кажучы: «Гэткую прыгоду ўчыніў імне нявольнік твой!» дык узгарэўся гнеў ягоны;
20 І ўзяў гаспадар Язэпаў яго, і аддаў яго да вязьніцы, месца, ідзе адбывалі кару вязьні каралеўскія. І быў ён там у вязьніцы.
21 І быў СПАДАР ізь Язэпам, і нахінуўся да яго міласердзям, і даў ласку яму ў ваччу начэльніка вязьніцы.
22 І аддаў начэльнік вязьніцы ў руку Язэпу ўсіх вязьняў, што былі ў вязьніцы, і ўсім, што яны там рабілі, ён загадаваў.
23 Не наглядаў начэльнік вязьніцы над нічым у руках ягоных; бо СПАДАР быў ізь ім, і што ён рабіў, СПАДАР даваў сьпех.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 39 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.