1 І дабраславіў Бог Ноя а сыноў ягоных, і сказаў ім: «Пладзіцеся а множчася а напаўняйце зямлю.
2 І боязьнь вас, і дрыжэньне перад вамі будзе ў вусёй жывёле зямлі, і ўсёй птушцы нябёснай, у вусім, што кратаецца па зямлі, і ў вусёй рыбе морскай; у вашыя рукі адданы яны.
3 Усе, што кратаецца, што жывець, будзе вам на емя; як зяленіва траўнае даў Я вам усе.
4 Толькі цела з душою, крыві ягонага, ня ежча.
5 Я ж спаганю й кроў душаў вашых, спаганю ад усялякае жывёлы, і ад рукі людзіны, ад рукі брата ягонага спаганю душу людзіны.
6 Хто разальлець кроў чалавека, таго кроў разальлецца чалавекам; бо на абраз Божы ўчыніў чалавека.
7 І вы пладзіцеся а множчася: ройцеся на зямлі і множчася на ёй».
8 І казаў Бог Ною а сыном ягоным ізь ім, кажучы:
9 «І Я, вось, Я, пастанаўлю змову Сваю з вамі а з патомствам вашым па вас,
10 І з усялякаю істаю дыхаючаю, каторая з вамі, з птуствам, із статкам, і з усёй жывёлаю земнаю, каторая ў вас, — з усімі, што вышлі з карабля, з усёй жывёлаю зямлі:
11 І пастанаўлю змову Сваю з вамі, і ня будзе болей выцята ўсялякае цела водамі патопы, і ня будзе ўжо патопы на зьнішчэньне зямлі».
12 І сказаў Бог: «Во знак змовы, каторую Я даю меж Імною і меж вамі, і меж усялякаю істаю дыхаючаю, каторая з вамі, на роды вечныя.
13 Вясёлку Сваю даў Я ў болцы, і будзе яна знакам змовы меж Імною і меж зямлёю.
14 І будзе, як Я навяду хмарную болку на зямлю, і відаць будзе вясёлка ў болцы:
15 І Я ўспомню змову Сваю, каторая меж Імною і меж вамі, і меж усялякай істаю дыхаючаю ў усялякім целе; і наперад ня будуць воды патопаю на зьнішчэньне ўсяго цела.
16 І будзе вясёлка ў болцы, і Я ўбачу яе, каб успомнець змову вечную меж Бога й меж усякае душы жывое ў вусякім целе, каторая на зямлі».
17 І сказаў Бог Ною: «Во знак змовы, каторую Я пастанавіў меж Сабою і меж усякім целам, каторае на зямлі».
18 І былі сыны Ноевы, што вышлі з карабля: Сэм, Хам а Яфэт. А Хам, — ён ацец Канаанаў.
19 Трох гэтых сыноў Ноевых, і ад гэтых пашырыліся па ўсёй зямлі.
20 І пачаў Ной быць ралейнікам, і пасадзіў віно.
21 І выпіў ён ізь віна, і ўпіўся, і загаліўся сярод будана свайго.
22 І абачыў Хам, ацец Канаанаў, голасьць айца свайго, і расказаў двум братом сваім вонках.
23 І ўзяў Сэм а Яфэт адзежыну, і палажылі яе на плечы абодвых, і пайшлі задам, і накрылі голасьць айца свайго; віды іхныя былі аберненыя назад, і голасьці айца свайго ня бачылі.
24 І прачхнуўся Ной ад віна свайго, і даведаўся, што ўчыніў над ім сын ягоны малы;
25 І сказаў: «Пракляты Канаан, слуга слугаў будзе ён у братоў сваіх».
26 І сказаў: «Дабраславёны СПАДАР Бог Сэмаў; і будзе Канаан слугою яму.
27 Няхай пашыра Бог Яфэта, і будзе жыць ён у буданох Сэмавых; і будзе Канаан слугою яму».
28 І жыў Ной просьле патопы трыста пяцьдзясят год.
29 І было ўсіх дзён Ноевых дзевяцьсот пяцьдзясят год; і ён памер.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 9 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.