1 І пачуў Якаў словы сыноў Лавановых, што казалі: «Пабраў Якаў усе, што айца нашага, і з тога, што ў вайца нашага, зрабіў сабе гэтую чэсьць».
2 І абачыў Якаў від Лаваноў, і вось, ён не такоў да яго, як быў учорах а заўчора.
3 І сказаў СПАДАР Якаву: «Зьвярніся да зямлі бацькоў сваіха да радні свае; і Я буду з табою».
4 І паслаў Якаў, і гукнуў Рахіль а Лію ў поле да драбнога статку свайго,
5 І сказаў ім: «Я бачу від айца вашага, што ён ня ё да мяне, як учорах а заўчора. І Бог айца майго быў з імною.
6 І вы ведаеце, што я ўсімі сіламі служыў айцу вашаму.
7 Але ацец ваш ашукаваў мяне і адмяняў заплату маю дзесяць разоў; Але ня даў яму Бог пашкодзіць імне.
8 Калі гэтак сказаў ён: "З бодкамі будзе плата твая", і ўвесь статак радзіўся з бодкамі. А калі гэтак сказаў ён: "У чарэслы будзе плата твая", і радзіў увесь статак у чарэслы.
9 І адняў Бог статак у вайца вашага, і даў яго імне.
10 І было ў часе цекаваньня статку, і ўзьняў я вочы свае, і абачыў у сьне, і во самцы, каторыя ўскочылі на статак, у чарэслы, з бодкамі а з плямамі.
11 І сказаў імне Ангіл Божы ў сьне: "Якаве!" І я сказаў: "Во я!"
12 І Ён сказаў: "Узьнімі вочы свае й глянь: усі казлы, што ўскочылі на статак, у чарэслы, з бодкамі а плямамі; бо я бачыў усе, што Лаван робе табе.
13 Я Тый Бог Бэт-Элю, ідзе ты памазаў помнік, і йдзе ты аброк імне там аброк. Цяпер устань, выйдзі ізь зямлі гэтае, і зьвярніся да зямлі роду свайго"».
14 І адказала Рахіль а Лія, і сказалі яму: «Ці ё яшчэ нам дзель а спадак у доме айца нашага?
15 Ці не за чужых ён нас мае? бо ён прадаў нас, і зьеў, нават зьеў срэбла нашае.
16 Затым усе багацьце, каторае адняў Бог ад айца нашага, нашае яно і дзяцей нашых. І цяпер усе, што Бог сказаў табе, рабі».
17 І ўстаў Якаў, і пасадзіў дзеці свае а жонкі свае на вярблюды;
18 І павёў увесь статак і ўсе прыдбаньне свае, каторае прыдбаў, статак собскі ягоны, каторы ён прыдбаў у Падан-Араме, каб ісьці да Ісака, айца свайго, да зямлі Канаанскае.
19 А Лаван пайшоў стрыгчы статак свой. І ўкрала Рахіль балваны, каторыя былі ў вайца ейнага.
20 І ўкраў Якаў сэрца Лавана Арамяніна тым, што не сказаў яму, што ўцякае.
21 І ўцёк ён, і ўсі, што ў яго; і, устаўшы, перайшоў тую раку, і павярнуў від свой да гары Ґілеад.
22 І сказалі Лавану трэйцяга дня, што Якаў уцёк.
23 І ўзяў ён із сабою братоў сваіх, і гнаўся за ім дарогаю сем дзён, і дагнаў яго на гары Ґілеад.
24 І прышоў Бог да Лавана Арамяніна ў сьне ночы, і сказаў яму: «Сьцеражыся гукаць ізь Якавам ані добрае, ані ліхое».
25 І насьпеў Лаван Якава; і Якаў расьпяў будан свой на гары, а Лаван расьпяў із братамі сваімі на гары Плеад.
26 І сказаў Лаван Якаву: «Што ты ўчыніў? і ўкраў сэрца мае, і павёў дачкі мае, бы палоненыя мячом.
27 Чаму ты патай уцёк, і абкраў мяне, і не сказаў імне? Я адпусьціў бы з радасьцю а зь песьнямі, з бубном а з гарпаю.
28 Ты не дапусьціў імне пацалаваць сыноў маіх і дачкі мае: цяпер ты дурна ўчыніў.
29 Ё сіла ў руццэ маёй учыніць вам ліха; але Бог айца вашага ўчора ўвечары сказаў імне, кажучы: "Сьцеражыся гукаць ізь Якавам ані добрага, ані ліхога".
30 Але цяпер ты станаўко пастанавіў пайсьці, бо ты надта ўзгаліўся да дому айца свайго; нашто ты ўкраў багі мае?»
31 І адказаў Якаў, і сказаў Лавану: «Бо я баяўся, бо я сказаў, каб ты не захапіў дачок сваіх у мяне.
32 У каго знойдзеш багі свае, тый ня будзе жыць. Перад нашымі братамі пазнай, што ёсьць у мяне, і вазьмі сабе». Ня ведаў Якаў, што Рахіль украла іх.
33 І прышоў Лаван да будана Якававага, і да будана Ліінага, і да будана дзьвюх нявольніцаў, і не знайшоў. І вышаў з будана Ліінага, і ўвыйшоў у будан Рахілін.
34 А Рахіль узяла балваны, і палажыла іх у вярблюджае сядло, і села на іх. І перашчупаў Лаван увесь будан, але не знайшоў.
35 І сказала айцу свайму: «Няхай не загарыцца гнеў у ваччу спадара майго, што я не магу ўстаць перад табою, бо жаноцкае ў мяне» І ён трос, і не знайшоў балваноў.
36 І загарэўся гнеў Якава, і сьперачаўся з Лаваном. І адказаў Якаў, і сказаў Лавану: «Які выступак мой, які грэх мой, што ты надта гнаўся за імною?
37 Бо ты перашчупаў усі мае рэчы, што знайшоў ты з усіх рэчаў дому свайго? Пастанаві іх тутака перад братамі маімі й перад братамі сваімі: няхай яны рассудзяць памеж нас абодвых.
38 Вось, дваццаць год я з табою; авечкі твае а козы твае ня ськідалі; бараноў чарады твае я ня еў;
39 Разарванага я ня прыносіў да цябе: я гэта ўважаў за сваю віну; ты зь мяне спаганяў гэта, ці ўдзень што ўкрадзена было, ці ночы ўкрадзена.
40 Бывала, удзень жэрла мяне гарачыня, і сьцюжа ночы; і ўцякаў сон мой ад аччу маіх.
41 Гэткія мае дваццаць год у доме тваім. Служыў табе чатырнанцаць год за дзьве дачкі твае і шэсьць год за статак твой; а ты адмяняў заплату маю дзесяць разоў.
42 Калі б ня тое, што Бог айца майго, Бог Абрагама і страх Ісака былі за імною, дык цяпер пустым адаслаў бы мяне. Гароту маю а гарапашнасьць рук маіх бачыў Бог і рассудзіў учорах увечары».
43 І адказаў Лаван, і сказаў Якаву: «Гэтыя дачкі — мае дачкі; гэтыя сынове — мае сынове; і гэты статак — мой статак; і ўсе, што ты бачыш гэта мае. І маім дачкам, што я зраблю гэтым сядні, або дзяцём іхным, каторыя нарадзіліся?
44 І цяпер пайдзіма ўчыніма змову я й ты, і гэта будзе сьветкаю меж імною й табою».
45 І ўзяў Якаў камень, і пастанавіў яго стаўпом.
46 І сказаў Якаў братом сваім: «Зьбярыце камянёў». Яны ўзялі камяні і зрабілі крушню; і елі там на тэй крушні.
47 І назваў яе Лаван: Еґар-Сагадуфа, а Якаў назваў яе Ґалед (Крушня Сьветка).
48 І сказаў Лаван: «Крушня гэта сьветкаю меж імною й табою сядні». Затым і назвалі імя ейнае: Ґалед
49 А: Міцпа, бо ён сказаў: «Няхай наглядае СПАДАР меж імноюй табою, як здаліўшыся будзем адзін ад аднаго.
50 Калі ты будзеш мучыць дачкі мае і калі возьмеш жонкі, апрача дачок маіх, няма людзіны з намі, глядзі, Бог сьветка памеж імною і табою».
51 І сказаў Лаван Якаву: «Во крушня гэтая і во стоўп, каторы я пастанавіў памеж сабою й табою.
52 Сьветка крушня гэтая і сьветка стоўп, што ані я не перайду да цябе за гэтуго крушню і за гэты стоўп, ані ты не пярэйдзеш да мяне за гэтую крушню і за гэты стоўп дзеля ліха.
53 Бог Абрагамаў і багі Нагоравы будуць судзіць нас, Бог айцоў іхных». І прысягнуў Якаў страхам айца свайго Ісака.
54 І аброк Якаў аброк на гары, і згукаў братоў сваіх есьці хлеб; і яны елі хлеб, і начавалі на гары.
55 І ўстаў Лаван рана нараніцы, і пацалаваў сыноў сваіх а дачкі свае, і дабраславіў іх, і пайшоў, і зьвярнуўся Лаван на свае месца.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 31 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.