Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Быцьцё 46 Быцьцё 46 раздзел

1 І крануўся Ізраель у дарогу, і ўсе што ў яго было, і прыбыў да Бэер Шэвы, і аброк аброкі Богу айца свайго Ісака.
2 І сказаў Бог Ізраелю ў відзені ночнай, і сказаў: «Якаве! Якаве!» Ён сказаў: «Во я».
3 І сказаў: «Я Бог айца твайго, ня бойся зыйсьці да Ягіпту, бо ў народ вялікі ўчыню цябе там;
4 Я зыйду з табою да Ягіпту, Я й узьвяду, таксама ўзьвяду цябе назад. І Язэп паложа руку сваю на вочы твае».
5 І падняўся Якаў з Бэер Шэвы; і ўзялі сынове Ізраелявы Якава, айца свайго, і дзецяняты свае, і жонкі свае ў калёсах, каторыя паслаў Фараон узяць яго.
6 І ўзнялі яны статак свой і прыдбаньне свае, каторае прыдбалі ў зямлі Канаанскай, і прышлі да Ягіпту, — Якаў і ўсе насеньне ягонае зь ім.
7 Сыноў сваіх і сыноў сыноў сваіх із сабою, і дачкі свае і дачкі сыноў сваіх, і ўсе насеньне свае прывёў ён із сабою да Ягіпту.
8 І во ймёны сыноў Ізраелявых, што прышлі да Ягіпту: Якаў а сынове ягоныя. Першародны Якаваў Рувін.
9 І сыны Рувіновы: Ганох, Фалу, Гэцрон, Хармі.
10 І сынове Сымонавы: Емуель а Ямін а Огад а Яхін а Цогар а Саўла, сын Канаанянкі.
11 І сыны Левавы: Ґершон, Кагаф а Мерары.
12 Сынове Юдавы: Ір а Онан а Шэла а Фарэс а Зара; і памерлі Ір а Онан у зямлі Канаанскай. І былі сыны Фарэсавы: Гэцрон а Гамул.
13 І сыны Іссасхаровы: Фола а Фува, Ёў а Шымрон.
14 І сыны Завулонавы: Сэрэд а Елон а Яглеель.
15 Гэта сынове Лііны, каторых яна нарадзіла Якаву ў Падан-Араме, і Дыну, дачку ягоную. Усіх душаў сыноў ягоных і дачок ягоных — трыццаць тры.
16 І сынове Ґадавы: Цыфён а Гаґґі, Шуні а Эцбон, Еры а Ароды а Арэлі.
17 І сынове Ашэравы: Імна а Ішва а Ішві а Брыя, і Сэрах, сястра іхная. І сыны Брыявы: Гэвер а Малхіель.
18 Гэта сынове Зэльфіны, каторую даў Лаван Ліі, дачцэ сваёй, яна нарадзіла іх Якаву шаснанцаць душаў.
19 Сыны Рахіліны, жонкі Якававае: Язэп а Венямін.
20 І радзіліся ў Язэпа ў зямлі Ягіпецкай Манас а Яхрэм, каторых нарадзіла яму Асэнеф, дачка Потыфера, сьвятара Она.
21 Сынове Веняміновы: Бела а Бехер а Ашбел, Ґера а Нааман, Эгі а Рош, Мупім а Гупім а Ард.
22 Гэта сынове Рахіліны, каторыя нарадзіліся ў Якава, усіх душаў чатырнанцаць.
23 І сыны Данавы: Гушым.
24 Сыны Неффалімовы: Ягцэель а Ґуні а Ецэр а Шылем.
25 Гэта сынове Валіны, каторую даў Лаван дачцэ сваёй Рахілі. Яна нарадзіла гэтых Якаву, усіх душаў сем.
26 Усіх душаў, што прышлі зь Якавам да Ягіпту, каторыя вышлі ізь сьцёгнаў ягоных, апрача жонак сыноў Якававых, усяго шасьцьдзясят шэсьць душаў.
27 І сыноў Язэпавых, каторыя нарадзіліся яму ў Ягіпце, дзьве душы. Усіх душаў дому Якававага, што прышлі да Ягіпту, семдзясят.
28 І Юду паслаў ён перад сабою да Язэпа, каб ён ськіраваў яго да Ґошэн. І прышлі да зямлі Ґошэн.
29 І запрог Язэп цялежкі свае, і ўзыйшоў напярэймы Ізраелю, айцу свайму, да Ґошэн, і абачыў яго, і паў на шыю ягоную, і плакаў на шыі ягонай ізноў.
30 І сказаў Ізраель Язэпу: «Памру я гэтым разам, абачыўшы від твой, бо ты яшчэ жывы».
31 І сказаў Язэп братом сваім і дому айца свайго: «Я ўзыйду, паведамлю Фараону і скажу яму: "Браты мае і дом айца майго, каторыя былі ў зямлі Канаанскай, прышлі да мяне.
32 Гэта людзі пастухі авец, бо яны дзяржалі статак, і драбны й буйны статак у іх, і ўсе, што ў іх, прывялі яны".
33 І будзе: як Фараон гукнець вас і скажа: "Які занятак ваш?"
34 То вы скажыце: "Собсьнікамі статку былі слугі твае, з маленства нашага дагэтуль, і мы, і бацькі нашы", каб вы асяліліся ў зямлі Ґошэн. Бо брыда Ягіпту кажны пастух авец».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 46 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.