1 І сказаў СПАДАР Абраму: «Ідзі сабе ізь зямлі свае, ад радні свае і з дому айца свайго да зямлі, каторую я пакажу табе.
2 І Я ўчыню цябе народам вялікім, і дабраслаўлю цябе, і ўзьвялічу імя твае, і будзеш ты дабраславенства.
3 І дабраслаўлю дабраславячых цябе, а ўлегцымаючых цябе пракліну; і будуць дабраславёныя ў табе ўсі радзімы зямлі».
4 І пайшоў Абрам, як казаў яму СПАДАР, і зь ім пайшоў Лот.
5 І Абраму было семдзясят пяць год, як вышаў з Гарану. І ўзяў Абрам Сорай, жонку сваю, і Лота, братаніча свайго, усю маемасьць, каторую яны прыдбалі, і ўсякую душу, каторую яны прыдбалі ў Гаране; і вышлі йсьці да зямлі Канаанскае; і прышлі да зямлі Канаанскае.
6 І прайшоў Абрам па зямлі аж да месца Сыхема, аж да дубровы Морэ. І Канааняне тады ў зямлі.
7 І зьявіўся СПАДАР Абраму, і сказаў яму: «Насеньню твайму аддам Я зямлю гэту». І збудаваў там аброчнік СПАДАРУ, КАТОРЫ зьявіўся яму.
8 І падаўся ён стуль да гары, наўсход ад Бэт-Элю; і расьпяў будан свой так, што ад яго Бэт-Эль быў на захад, а Гай на ўсход; і збудаваў там аброчнік СПАДАРУ, і пагукаў у імя СПАДАРОВА.
9 І падаўся Абрам далей і йшоў, кіруючыся на паўдня.
10 І была галадоў у зямлі. І зышоў Абрам да Ягіпту, пажыць там, бо вялікая галадоў у зямлі.
11 І было, як ён бліжыўся, каб прысьці да Ягіпту, і сказаў Сорай, жонцы сваёй: «Вось жа, я ведаю, што ты жонка пазорная.
12 І станецца, як Ягіпцяне пабачаць цябе, і скажуць: "Гэта жонка ягоная", і заб’юць мяне, а табе дадуць жыць.
13 Скажы, калі ласка, што ты імне сястра, каб імне добра было дзеля цябе, і каб жыва была душа мая перазь цябе».
14 І сталася, як увыйшоў Абрам у Ягіпет, і пабачылі Ягіпцяне жонку, што яна вельмі пазорная;
15 Абачылі яе й княжаты Фараонавы, і пахвалілі яе Фараону, і ўзята была тая жонка да дому Фараонавага.
16 І Абраму было добра дзеля яе; і быў у яго драбны й буйны статак, і аслы, і слугі, і нявольніцы, і асьліцы і вярблюды.
17 І выцяў СПАДАР Фараона вялікімі вытнямі, і дом ягоны, за Сорай, жонку Абрамову.
18 І гукнуў Фараон Абрама, і сказаў: «Што гэта ты імне зрабіў? чаму не сказаў імне, што яна жонка твая.
19 Чаму ты сказаў: "Сястра мая яна?" І я ўзяў яе сабе за жонку. І цяпер во жонка твая: вазьмі яе й пайдзі».
20 І загадаў празь яго Фараон людзём, і выслалі яго, і жонку ягоную, і ўсе, што ў яго было.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 12 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.