1 І вышла Дына, дачка Лііна, каторую яна нарадзіла Якаву, паглядзець на дачкі зямлі.
2 І абачыў яе Сыхем, сын Гамора Гэвейца, князя зямлі тае, і ўзяў яе, і ляжаў ізь ёю, і паніжыў яе.
3 І прыліпла душа ягоная да Дыны, дачкі Якававае, і ён пакахаў дзяўчыну, і мовіў да сэрца дзяўчыне.
4 І сказаў Сыхем Гамору, айцу свайму, кажучы: «Вазьмі імне дзяцё гэтае за жонку».
5 І Якаў пачуў, што забрудзяніў Дыну, дачку ягоную; сынове ж ягоныя былі із стадаю на полю, дык маўчаў Якаў, пакуль ня прышлі яны.
6 І вышаў Гамор, ацец Сыхемаў, да Якава памужаваць ізь ім.
7 І сынове Якававы прышлі з поля і, пачуўшы, зьнемарасьціліся мужы, і гневала іх вельмі, бо нягоднасьць зрабіў ён у Ізраелю, ляжаўшы з дачкою Якававай; а гэтак ня робіцца.
8 І гукаў Гамор ізь імі, кажучы: «Сыхем, сын мой, узгаліўся душою да дачкі вашае: дайце, калі ласка, яе яму за жонку.
9 Пабірайцеся з намі: дачкі вашыя аддавайце нам, а нашыя дачкі бярыце сабе.
10 І з намі жывіце; і зямля гэтая будзе перад вамі, жывіце й таргуйце ў ёй, і дзяржыце яе».
11 І сказаў Сыхем айцу ейнаму а братом ейным: «Калі б імне знайсьці ласку ў вачох вашых, і што скажаце імне, я дам.
12 Павялічча зь мяне вельмі вена а дары; і я дам, як вы скажаце імне: толькі аддайце імне дзеўку за жонку».
13 І адказалі сынове Якававы Сыхэму а Гамору, айцу ягонаму, зрадліва, і гукалі так, бо ён зганбіў Дыну, сястру іхную;
14 І сказалі ім: «Ня можам зрабіць гэтага, выдаць сястру нашу чалавеку, у каторага неабрэзанасьць, бо сорам гэта нам.
15 Толькі з тым мы згодзімся з вамі, калі вы будзеце, як мы, каб абрэзаўся ў вас кажны мужчына.
16 І будзем даваць дачкі нашыя вам, а дачкі вашыя браць сабе, і будзем жыць із вамі, і будзем адзін люд.
17 А калі не паслухаеце нас, дык мы возьмем дачку нашу і адыйдзем».
18 І зьлюб былі словы іхныя ў ваччу Гамора а ўваччу Сыхема, сына Гаморавага.
19 І не адвалакаў тый маладзён зрабіць гэта, бо ён жадаў дачкі Якававае. А яго паважалі над усіх у доме айца ягонага.
20 І прышоў Гамор а Сыхем, сын ягоны, да брамы места свайго, і гукалі жыхарам места свайго, кажучы:
21 «Гэтыя людзі — міравыя яны з намі; і няхай яны жывуць у зямлі й таргуюць у ёй; зямля ж вось даволі прасторвая перад імі. Дачкі іхныя возьмем сабе за жонкі, а нашыя дачкі дамо ім.
22 Толькі пры тым згаджаюцца гэтыя людзі жыць із намі, быць адным людам, каб у вас абрэзаны быў кажны мужчынскага стану, як яны абрэзаны.
23 Іхныя чароды, і іхная маемасьць, і ўся жывёла іхная, ці ня нашы яны? Адно згодзімся зь імі, і будуць жыць із намі».
24 І паслухалі Гамора а Сыхема, сына ягонага, усі выходзячыя з брамы места ягонага; і абрэзаны былі кажны мужчынскага стану, кажны выходзячы з брамы места ягонага.
25 І было на трэйці дзень, як яны былі хворыя, і ўзялі два сыны Якававы, Сымон а Леў, браты Дыніны, кажны свой меч, і напалі на места з пэўнасьцяй, і забілі кажнага мужчыну;
26 І Гамора а Сыхема, сына ягонага, забілі мячом, і ўзялі Дыну з дому Сыхемавага й вышлі.
27 Сынове Якававы прышлі да забітых і разглабалі места за тое, што паганбіў сястру іхнаю.
28 І драбны статак, і буйны статак іхныя, і што ў месьце, і што ў полю яны ўзялі.
29 І ўсе багацьце іхнае, і ўсе малыя дзеці іхныя, і жанкі іхныя ўзялі ў палон, і разглабалі ўсе, што было ў доме.
30 І сказаў Якаў да Сымона а да Лева: «Вы зьнемарасьцілі мяне, зрабіўшы мяне непахнючым жыхарам гэтае зямлі, Канаанянам а Ферэзэям; а ў мяне людзі нячысьленыя; і зьбяруцца на мяне, і паб’юць мяне, і буду зьнішчаны я й мой дом».
31 І яны сказалі: «А ціж як із блудніцаю можна рабіць ізь сястрою нашаю?».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 34 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.