1 І сталася, як людзі пачалі мнажыцца на зямлі, і дачкі радзіліся ў іх;
2 І пабачылі сынове Божыя дачкі людзкія, што яны харошыя, і ўзялі іх сабе за жонкі, з усіх, каторыя яны абралі.
3 І сказаў СПАДАР: «Ня будзе Дух Мой трываць у людзіне вечна ў ваблудах ейных; бо яна цела; і будуць дні ейныя сто дваццаць год».
4 Нефілімы былі на зямлі тых дзён, і таксама просьле тога, як сынове Божыя ўходзілі да дачок людзкіх, і яны ім радзілі. Гэта дужасілы, спрадвеку галасьлівыя людзі.
5 І пабачыў Бог, што множасьць ліха людзкога на зямлі, што ўсякага стварэньня думаньні сэрца ягонага адно празь ліха ўвесь дзень.
6 І жалеў СПАДАР, што ўчыніў людзіну на зямлі, і смуціўся ў сэрцу Сваім.
7 І сказаў СПАДАР: «Выцераблю людзіну, каторую Я стварыў, зь віду зямлі, ад чалавека аж да статку, аж да паўзуна і аж да птушкі нябёснае; бо жалею, што Я іх учыніў».
8 А Ной прыдбаў ласку ў ваччу СПАДАРОВЫМ.
9 Вось род Ноеў: Ной быў чалавек справядлівы, беззаганны быў у сваіх пакаленьнях; з Богам хадзіў Ной.
10 Ной нарадзіў трох сыноў: Сэма, Хама а Яфэта.
11 Але зямля папсавалася перад Богам; і напоўнілася зямля ліхадзействам.
12 І бачыў Бог зямлю; і во, яна папсаваная, бо ўсякае цела папсавала дарогу сваю на зямлі.
13 І сказаў Бог Ною: «Канец усякага цела прыходзе перад Імною; бо зямля напоўнілася ад іх ліхадзействамі; і вось, Я збураю іх ізь зямлі.
14 Зрабі сабе караб ізь дзерва ґофер, прадзелы зрабі ў караблю, і асмалі яго смалою ўнутры й знадворку.
15 І гэтак зрабі яго: трыста локцяў даўжыня карабля, пяцьдзясят локцяў шырыня яго, а вышыня яго трыццаць локцяў.
16 Адтуліну зрабі ў караблю, і ў локаць сконч яе ўгары, і дзьверы карабля зрабі з боку яго; сподняе, другое й трэйцяе пятры зрабі ў ім.
17 І вось, Я навяду патопу водную на зямлю, выгубіць усялякае цела, у каторым ё дух жыцьця, пад нябёсамі; усе, што ё на зямлі, сканае.
18 І ўстанаўлю змову Сваю з табою, і ўвыйдзеш у караб ты, і сыны твае, і жонка твая, і жонкі сыноў тваіх з табою.
19 А з усяе жывёлы ўсякага цела па двое з кажнае ўвядзеш у караб, каб іх жывых захаваць ізь сабою: самец і саміца будуць.
20 З птушкі подле роду ейнага, і з статку подле роду ягонага, і з усіх паўзуноў зямлі подле роду іхнага, з усіх па пары ўвыйдуць да цябе, каб засталіся жывыя.
21 Ты ж вазьмі сабе з усялякае еміны, якою жывяцца, і зьбяры да сябе, і будзе яна табе й ім ежаю».
22 І зрабіў Ной; подле ўсёга, як расказаў Бог яму, так ён і зрабіў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 6 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.