1 І крануўся стуль Абрагам да зямлі паўднявое, і асяліўся памеж Кадэсу й Суру, і падарожжаваў у Ґерары.
2 І сказаў Абрагам праз Сорру, жонку сваю: «Яна сястра мая». І паслаў Авімелех, кароль Ґерарскі, і ўзяў Сорру.
3 І прышоў Бог да Авімелеха ў сьне ночы, і сказаў яму: «Вось, ты памерлы за жонку, каторую ты ўзяў, бо яна мужняя замужка».
4 Авімелех жа не дабліжыўся да яе, і сказаў: «Спадару! нягож народ нават справядлівы ты заб’еш?
5 Ці ня ён сказаў імне: "Яна сястра мая". І яна, таксама яна сказала: "Ён брат мой". У прасьціні сэрца свайго і ў чысьціні рук сваіх учыніў я гэта».
6 І сказаў яму Бог у сьне: «І Я ведаю, што ў прасьціні сэрца свайго ты ўчыніў гэта, і ўдзяржаў таксама Я цябе ад ізграшэньня перад Імною; затым Я ня даў табе дакрануцца да яе.
7 І цяпер зьвярні жонку гэтага мужа, бо ён прарока, і памоліцца за цябе, і ты будзеш жыў; а калі ня зьвернеш, дык ведай, што сьмерцю памрэш ты і ўсе твае».
8 І ўстаў Авімелех нараніцы, і пагукаў усіх слугаў сваіх, і гукаў усі словы гэтыя ў вушы іхныя; і зьлякаліся гэтыя людзі вельмі.
9 І паклікаў Авімелех Абрагама, і сказаў яму: «Што ты з намі ўчыніў? Чым ізграшыў я супроці цябе, што ты быў навёўшы на мяне і на гаспадарства мае грэх вялікі? Учынкі, якія ня чыняць, ты ўчыніў імне».
10 І сказаў Авімелех Абрагаму: «Што ж ты меў наўвеце, як чыніў гэты ўчынак?»
11 І сказаў Абрагам: «Во я сказаў: "Пэўне, няма страху Божага на месцу гэтым, і заб’юць мяне за жонку маю".
12 Дый запраўды яна сястра імне: яна дачка айца майго, толькі не дачка маці мае; і стала, маёй жонкаю.
13 І было, як павёў Бог мяне з дому айца майго, то я сказаў ёй: "Во, ласка твая, каторую ты можаш зрабіць імне: на кажным месцу, куды мы прыдзем, кажы празь мяне: ’ён брат мой’"».
14 І ўзяў Авімелех драбнога й буйнога статку, і слугаў і нявольніцы, і даў Абрагаму, і зьвярнуў яму Сорру, жонку ягоную.
15 І сказаў Авімелех: «Вось, зямля мая перад табою; ідзе добра ў ваччу тваім — жыві».
16 І Сорры сказаў: «Во, я даў тысяча срэбнікаў брату твайму; во гэта табе запінашка на вочы перад усімі, каторыя з табою; і перад усімі ты апраўлена».
17 І памаліўся Абрагам Богу, і ўздаравіў Бог Авімелеха, і жонку ягоную і служэбкі ягоныя, і яны радзілі;
18 Бо шчытна быў зачыніўшы СПАДАР да часу кажную дзетніцу жаноцкую ў дамове Авімелехавай за Сорру, жонку Абрагамову.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 20 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.