1 І зьявіўся яму СПАДАР у дуброве Мамрэ, а ён сядзеў ля ўходу да будана ў дзянны вад.
2 Ён узьняў вочы свае, і глянуў, і во, тры мужы стаяць перад ім. І абачыў, і пабег ад уходу да будана наўпярэймы ім, і пакланіўся да зямлі.
3 І сказаў: «Спадару! калі ж я знайшоў ласку ў ваччу Тваім, калі ласка, ня мінай слугі Свайго.
4 І возьмуць троху вады, і абмыюць ногі вашыя; і прыхініцеся пад гэтым дзервам.
5 А я вазьму лусту хлеба, і вы пасілкуеце сэрцы вашыя; потым пройдзеце; бо дзеля гэтага вы прайшлі міма слугі вашага». Яны сказалі: «Рабі так, як казаў».
6 І пабарзьдзіў Абрагам да будана, да Сорры, і сказаў: «Барзьдзей тры меркі мукі найлепшае рашчыні, і сьпячы сачнёў».
7 І да стады пабег Абрагам, і ўзяў цялё кунежнае а добрае, і даў малцу, і пабарзьдзіў прыгатаваць яго.
8 І ўзяў масла а малака, і цялё, якое прыгатаваў, і пастанавіў перад імі, і сам стаяў ля іх пад дзервам. І яны елі.
9 І сказалі яму: «Ідзе Сорра, жонка твая?» Ён адказаў: «Тут, у будане».
10 І сказаў: «Я напэўна зьвярнуся да цябе згодна з парою жыцьця, і во, сын у Сорры, жонкі твае». А Сорра слухала ля ўходу да будана, а гэта было адзаду яго.
11 Абрагам жа й Сорра былі старыя, увыйшлі ў гады; перастала быць у Сорры звычайнае жаноцкае.
12 І сьміялася Сорра ў нутру, кажучы: «Просьле тога, як я зьвяла, будзе імне любата? і спадар мой стары».
13 І сказаў СПАДАР Абрагаму: «Чаму сьміялася Сорра, сказаўшы: "Нягож я запраўды нараджу — а я ж старая?"
14 Ці ё што цяжкое СПАДАРУ? У прызначаным часе Я зьвярнуся да цябе подле пары жыцьця, і ў Сорры сын».
15 І заперачыла Сорра, кажучы: «Я ня сьміялася», бо яна лякалася. Але Ён сказаў: «Не, ты сьміялася».
16 І ўсталі стуль тыя мужы, і глядзелі на від Содомы. Абрагам жа пайшоў ізь імі, каб прапусьціць іх.
17 І СПАДАР сказаў: «Ці схаваю Я ад Абрагама, што Я раблю?
18 І Абрагам запраўды стане народам вялікім а магутным, і будуць дабраславёныя ў ім усі народы зямлі;
19 Бо Я знаю яго, што раскажа ён дзяцём сваім і дамове сваёй просьле сябе, і будуць дзяржаць дарогу СПАДАРОВУ, чыніць справядлівасьць а суд, каб мог здойсьніць СПАДАР Абрагаму, што гукаў празь яго».
20 І сказаў СПАДАР: «Во крык Содомы а Ґоморы, бо вялікі ён, і грахі іхныя, бо вельмі яны цяжкія.
21 Зыйду ж а пагляджу, ці згодна з крыкам, каторы прыходзе да Мяне, учынілі яны супоўна, а калі ня так, дык буду ведаць».
22 І абярнуліся мужы адгэнуль, і пайшлі да Содомы. Абрагам жа яшчэ стаяў перад СПАДАРОМ.
23 І дабліжыўся Абрагам, і сказаў: «Нягож Ты загубіш справядлівага зь нявернікам?
24 Можа ё пяцьдзясят справядлівых сярод места? Нягож Ты загубіш, і не даруеш месту дзеля пяцьдзясят справядлівых, што ўнутры ў яго?
25 Крый Божа, каб Ты ўчыніў такі ўчынак, каб Ты зрабіў сьмерць справядліваму зь нявернікам, і будзе як справядлівы так і няверны: Крый Божа! Ціж Судзьдзя ўсяе зямлі ня ўчыне суду?»
26 І СПАДАР сказаў: «Калі я знайду ў Содоме пяцьдзясят справядлівых унутры места, то Я дарую ўсяму месцу дзеля іх».
27 І адказаў Абрагам, і сказаў: «Вось жа я быў адважыўшыся гукаць Валадару, а я — пыл а попел.
28 Можа ня стане пяцёх да пяцьдзясят справядлівых, нягож Ты выгубіш дзеля пяцёх усё места?» Ён сказаў: «Ня выгублю, калі знайду там сараку пяцёх».
29 І далей яшчэ гукае да Яго, і сказаў: «Можа знойдзецца там сорак». Ён сказаў: «Ня ўчыню і дзеля сараку».
30 І сказаў: «Няхай ня гневаецца Валадар, і я буду гукаць: можа знойдзецца там трыццацёх». Ён сказаў: «Ня ўчыню, калі знайду там трыццацёх».
31 І сказаў: «Вось жа, я важыўся гукаць Валадару: можа знойдзецца там дваццацёх?» Ён сказаў: «Ня выгублю дзеля дваццацёх».
32 І сказаў: «Няхай жа ня гневаецца Валадар, і я буду гукаць яшчэ адно гэты раз: можа знойдзецца там дзесяцёх?» Ён сказаў: «Ня выгублю дзеля дзесяцёх».
33 І адышоў СПАДАР, скончыўшы гутарыць із Абрагамом, і Абрагам зьвярнуўся на свае месца.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 18 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.