1 І сказаў СПАДАР Ною: «Увыйдзі ты і ўвесь дом твой у караб; бо Я цябе бачыў справядлівым перад Сабою ў родзе гэтым.
2 З усёга тога статку чыстага вазьмі сабе сем а сем, мужчынскае й жаноцкае плоці. А із статку, што ня чысты ён, па двое, мужчынскае й жаноцкае плоці.
3 Таксама з птушкі нябёснае сем а сем, самца й саміцу, каб захаваць плямя на віду ўсяе зямлі;
4 Бо ў канцу сямёх дзён Я спушчу дождж на зямлю сорак дзён і сорак ночаў; і выгублю ўсі істы, каторыя ўчыніў, зь віду зямлі.
5 І Ной зрабіў усе подле тога, што СПАДАР казаў яму.
6 І Ною было шасьцьсот год, і патопа была вадою па ўсёй зямлі.
7 І ўвыйшоў Ной, і сыны ягоныя, і жонка ягоная, і жонкі сыноў ягоных ізь ім у караб ад віду водаў патопы.
8 І із статку чыстага, і із статку нячыстага, і з птуства, і з усёга поўзаючага па зямлі.
9 Парамі, парамі прышлі яны да Ноя ў караб, самец і саміца, як казаў Бог Ною.
10 І было ў канцу сямёх дзён, і воды патопы былі на зямлі.
11 Шасьцьсотнага году веку Ноевага, другога месяца, сямнанцатага дня таго ж месяца, гэтага дня покнулі ўсі жаролы бяздоньня вялікага, і адтуліны нябёсныя адчыніліся;
12 І быў дождж на зямлі сорак дзён і сорак ночаў.
13 Гэтага самага дня ўвыйшоў у караб Ной а Сэм, Хам а Яфэт, сыны Ноевы, і жонка Ноева, і тры жонкі сыноў ягоных ізь імі.
14 Яны, і ўсялякая жывёла подле роду свайго, і ўсялякая статчына подле роду свайго, і ўсялякія паўзуны поўзаючыя па зямлі подле роду іхнага, усе птуства подле роду іхнага, усі крылатыя.
15 І ўвыйшлі да Ноя ў караб па пары, па пары з усялякага цела, у каторага дух жыцьця.
16 І тыя, што ўвыйшлі, самец і саміца з усялякага цела ўвыйшлі, як казаў яму Бог. І зачыніў СПАДАР за ім.
17 І была патопа сорак дзён на зямлі, і памнажыліся воды, і паднялі караб, і ён узьняўся над зямлёю.
18 І дужэлі воды, і павялічаліся вельмі на зямлі; і караб плаваў па відзе водаў.
19 І воды падужэлі вельмі а вельмі на зямлі, і пакрылі ўсі горы высокія, якія пад усімі нябёсамі.
20 На пятнанцаць локцяў дагары падужэлі воды і пакрылі горы.
21 І сканала ўсялякае цела, што кратаецца па зямлі, у птустве, і ў статку, і ў зьвярох, у вусіх паўзунох, што поўзаюць па зямлі, і ўсі людзі.
22 Усе, што мела дыханьне духа жыцьця ў ноздрах сваіх, усе, што на сухаземе, памерла.
23 І выгубіў Бог усе стварэньне, што на відзе зямлі, ад людзіны аж да статчыны, аж да паўзуна і аж да птушкі нябёснае, усе выгублена ізь зямлі: і застаўся толькі Ной і што было зь ім у караблю.
24 І дужэлі воды над зямлёю сто і пяцьдзясят дзён.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 7 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.